История Беларуси в составе Речи Посполитой, страница 17

Францысканцы (мiнiрыты) — манахi аднаго з каталiцкiх ордэнаў, названага iмем яго заснавальнiка Францыска Азiзскага. Ордэн фран-цысканцаў быў створаны ў 1209 г. у Iталii. Спачатку францысканцы былi вандроўныя, паходзiлi з беднага насельнiцтва i прапаведавалi рэлiгiйны аскетызм. Яны змагалiся з ерэтычным рухам пропаведзямi i насiллем, удзельнiчалi ў iнквiзiцыi, пранiкалi ў школы i унiверсiтзты. Каля 1237 г. з'явiлiся ў Полыпчы, адтуль пачалi мiсiянерскую дзей-насць у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм па акаталiчванню насельнiцтва. У час княжання Гедымiна (1316 —1341) яны пабудавалi касцёлы ў На-вагрудку i Вiльнi. Кляштары францысканцаў iснавалi ў Галыпанах, Гродне, Дзiсне, Драгiчыне, Ашмянах, Iвянцы, Лукомлi, Мiнску, На-вагрудку, Паставах, Пiнску, Полацку, Оршы, Сянне i iншых мясцiнах.

Дамiнiканцы (назва ад iмя заснавальнiка iспанца Дамiнiка дэ Гус-мана) - манахi каталiцкага ордэна, створанага ў пачатку XIII ст. Галоўным накiрункам дзейнасцi ордэна з'яўлялася прапагандысцка-мiсiянерская. Папства выкарыстоўвала ордэн у барацьбе з ерасямi, свецкiмi ўладамi, у далейшым — з рэфармацыйным рухам. Дамiнiканцам была даручана iнквiзiцыя. Яны апраналiся ў белую сутану з белым капюшонам, на вулiцы накiдвалi зверху чорную мантыю з чорным капюшонам. Герб ордэна ўяўляў выяву сабакi, якi нясе паходюо (адсюль яшчэ адно тлумачэнне назвы ордэна — гасподнiя сабакi). На чале ордэна стаяў генерал (генеральны магiстр), рэзiдэнцыя якога знаходзiлася ў Рыме. Вышэйшы калегiяльны орган — капiтул. На Беларусi i ў Лiтве дамiнiканцы замацавалiся з пачатку XVI ст. Iх кляштары былi ў Астраўцы, Ашмянах, Васiлiшках, Вiцебску, Грод-не, Дзярэчыне, Друi, Навагрудку, Нясвiжы, Оршы, Полацку, Слонiме, Ушачах, Халопенiчах, Брэсце, Заслаўi, Зембiне, Клецку, Мiнску, Мсцiславе, Пiнску, Ракаве, Рэчыцы, Смалянах, Стоўбцах, Чашнiках, Шклове i iншых мясцiнах. Iснавала i жаночая галiна ордэна. На

195


БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАШТАЙ

Беларусi быў вядомы адзiн жаночы кляштар у Навагрудку. Акрамя кляштараў на Беларусi мелася каля 10 рэзiдэнцый дамiнiканцаў. Iм належалi бiблiятэкi, гiмназii i павятовыя школы, калегiум пры Вiленскiм кляштары.

Базыльяне — супольнасць манахаў, якiя жылi па правiлах, распра-цаваных святым Васiлём (Базылём — адсюль i назва) Вялiкiм (IV ст.); пазней (з XVII ст.) — каталiцка-унiяцкi манаскi ордэн. Пасля абвяшчэння Брэсцкай унii 1596 г. базыльяне набываюць ордэнскую арганiзацыю на тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. У 1617 г. у Навагрудку адбылася першая кангрэгацыя новага ордэна базыльян. Пастановы кангрэгацыi былi законам для iх. На чале ордэна ,стаяў протаархiмандрыт (генерал), рэзiдэнцыяй якога з'яўляўся кляштар у Тараканях (Кобрынскi павет). Кангрэгацыi праходзiлi звычайна ў Жыровiчах (каля Слонiма), Навагрудку i Вiльнi. На Беларусi iснавала 55 кляштараў базыльян. Найбуйнейшыя з iх — Полацкi, Жыровiцкi, Мiнскi, Вiцебскi, Беразвецкi, Барунскi, Быценскi, Антопальскi. У 1826 г. базыльяне Беларускай i Лiтоўскай правiнцый мелi 60 кляш-тараў, 430 манахаў i 7370 прыгонных сялян. Iх маёмасць скла-дала 404 570 рублёў.

Для падрыхтоўкi манахаў з паслушнiкаў iснавалi навiцыяты i студыi пры кляштарах у Антопалi, Беразвеччы, Вiцебску, Замосцi, Лаўрышаве, Лядах, Полацку, Жыровiчах i iнш. Вучылiся ў iх 2 — 4 гады, iснавалi тры спецыялiзацыi: тэалогiя, фiласофiя, рыторыка. Працавалi базыльянскiя школы, развiвалася выдавецкая дзейнасць. Друкарнi базыльян былi ў Вiльнi, Супраслi, Мiнску i iншых мясцiнах. 3 1628 па 1800 г. у iх выдадзена каля 1080 кнiг у асноўным на польскай, лацiнскай, царкоўнаславянскай мовах, каля 40 % скла-дала свецкая лiтаратура. Дзейнiчалi i жаночыя кляштары базыль-янак, але iх было няшмат. Базыльянкi трымалi прытулкi i пансiёны, у якiх вучылiся дзяўчынкi.

Бернардзiнцы — манахi рэфармаванай галiны манаскага ордэна францысканцаў на Беларусi, у Лiтве i Полылчы (назва паходзiць ад iмя францысканскага прапаведнiка Бярнарда Сiенскага, якi ста-яў ля вытокаў ордэна). Канчатковы разрыў бернардзiнцаў з ордэ-нам францысканцаў адбыўся ў 1517 г. Апраналiся бернардзiнцы ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насiлi пояс з белай воўны. Галоўнай мэтай бернардзiнцаў на Беларусi былi мiсiянерская праца сярод праваслаўнага насельнiцтва i пастырская дзейнасць. На Беларусi дзейнiчалi 4 жаночыя кляштары бернардзiнак: у Брэсце, Гродне, Мiнску i Слонiме. Мужчынскiх кляштараў бернардзiнцаў налiчвалася некалькi дзесяткаў. Пры кляштарах бернардзiнцаў дзейнiчалi школы (у тым лiку ў Будслаўскiм кляштары — музычная школа); амаль кожны кляштар меў бiблiятэку; брэсцкiя бернардзiнцы трымалi аптэку.

Бенедыкцiнцы - манахi найстарэйшага ў Еўропе каталiцкага манаскага ордэна Святога Бенядзiкта. Заснаваны ў 530 г. Бенядзiктам

196