Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - беларускі празаік, паэт, драматург

Страницы работы

15 страниц (Word-файл)

Содержание работы

План

1.  Кароткі жыццяпіс (с. 2-5)

2.  Пачынальнік (с. 5-10)

3.  Памятныя мясціны (с. 11-14)

4.  Спіс літаратуры (с.15)


Кароткі жыццяпіс

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 23 студзеня 1808 года (4 лютага па н.ст.) у фальварку Панюшкавічы, што у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. Бацькі пісьменніка, як указвае запіс на лацінскай мове ў метрычнай кнізе Бабруйскага парафіяльнага касцёла, былі Ян Дунін-Марцінкевіч, наваградскі падчашы, i Марцыяна з Нядзведскіх. Пры хрышчэнні нараклі сына двума імёнамі — Вінцэнт i Якуб, а хрысцшлі толькі вадой, бо, відаць, здароуе у дзіцяці было не надта моцным. Прысутнічала пры гэтым i дачка Яна, Юлляна Марцінкевічанка. Сама ж Марцыяна была ўжо другой жонкай Яна.

Мы шмат чаго не ведаем з жыцця Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Біяграфія яго слаба вывучана. Вядома, аднак, што у яго быу старэйшы брат Ігнат i што бацькі ix рана памерлі. Пра гэта сведчаць словы самога Вінцэнта у адным з прашэнняу на пацвярджэнне дваранскага паходжання. «3 дзяцінства асірацелы i маючы нядбайную радню, я зусім не меу нікога, хто б заняўся справай нашага радаводу».

Продкі пісьменніка належалі да служачай шляхты. Прадзед В. Дуніна-Марцінкевіча Тодар Марцінкевіч быў ротмістрам гусарскай службы. Чын гэты ён меў гонар атрымаць з рук самога вяікага гетмана Kaзiмipa Яна Caпегі. Паступова ж продкі пісьменніка абяднелі, ягоны дзед Мікалай яшчэ ў 1734 г. прадау свой маёнтак Высоха ў Слонімскім павеце. Бацька ж Ян Мікалаевіч маёнтка свайго не меў, а быу арандатарам, жыу з зямлі.

Радавод звычайна вёўся па бацькаўскай лініі. Але нагадаем, што маці пісьменніка таксама мае прыналежнасць да вядомага дваранскага роду. Яе сваяк Станіслау Богуш-Сестранцэвіч (1731—1826) быу магілёўскім арцыбіскупам, пepaexaу затым у Санкт-Пецярбург, дзе стаў біскупам ycix касцёлау Расійскай імперыі.

Але стау ён не толькі рэлігійным дзеячам. Ён быу вядомым вучоным свайго часу, гісторыкам, лінгвістам. Гэта яго пяру належыць «Літоуская граматыка». Адукаванейшы чалавек, ён вучыуся ва ўніверсітэтах Круляўца, Франкфурта, Амстердама, Лондана, быў членам Расійскай Акадэміі навук i членам Пецярбргскай медыка-хірургічнай акадэміі, абіраўся ганаровым членам Маскоўскага, Віленскага, Ягелонскага ўніверсітэтаў. Менавіта С. Богуш-Сестранцэвіч прыклаў нямала намаганняў у выхаванні Вінцэнта, узяў яго пасля заканчэння Бабруйскай павятовай школы «пад сваё крыло». Спачатку ён уладкаваў свайго пляменніка ў Вленскую калегію базыльянаў, ці, прасцей, бурсу, а затым на медыцынскі факультэт  Віленскага (па іншых звестках — Пецярбургскага) універсітэта. Праўда вучыцца доўга яму не давялося, ужо у другім семестры ў 1827 г. Вінцэнт пакідае вучобу. Што з'явілася сапрауднай прычынай такога рашэння, не ведае ніхто. Існуе легенда, што пры першай сваёй практыцы ў морзе пры ўскрыцці трупа Дунін-Марцінкевіч раптоўна абамлеў. 3 прычыны такога нездароўя быццам бы не змог далей вучыцца. Зусім адкідваць такую версію не трэба, але, магчыма, існавалі іншыя прычыны. У 1826 г. на 95-ым годзе свайго жыцця памірае Станіслау Богуш-Сестранцэвіч, яго духоўны апякун. Застаўшыся без маральнай падтрымкі i сродкау для існавання, юнак, без усякага сумневу, мог i не адолець цяжкасці мітуслівага i шумнага жыцця ў сталіцы.

Калі верыць некаторым жыццяпісным звесткам, чыноўніцкую працу Вінцэнт Дунін-Маріннкевіч пачаў у Вільні ўжо ў 1827 г. на пасадзе сакратара ў прыватным бюро нейкага пана Бараноўскага. Можа, такая акалічнасць і не прыцягнула б пільную ўвагу да сябе, каб не рамантычная гісторыя, звязаная з гэтым. Менавіта там, падчас яго службы, Вшцэнт знаёмщца з дачкой Бараноускага Юзэфай, у якую моцна закахауся. Бацькі былі супраць ix шлюбу. У вачах будучага цесця Вінцэнт быу «гарбатым мужланам», да таго ж зусім збяднелым. А дачцы пана Бараноўскага на той час мінула ўсяго 16 гадоў. Не звяртаючы ўвагі на ўсё гэта, Вінцэнт выкрадае сваю каханку i ў снежні 1831 г. бярэ з ёй шлюб. У тым жа годзе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч паступае на службу ў Мінскую рымска-каталіщкую духоўную кансісторыю. 3 1832 г. пераходзщь служыць у Мінскую крымінальную палату. Падчас службы цяжка захварэў i вымушаны быу звольніцца. Праз нейкі час, а дакладней у 1834 г., ёи зноў вяртаецца на службу ў кансісторыю, на гэты раз перакладчыкам, дзе працуе аж да 1839 г., пакуль не скасавалі унію. У тым жа годзе ён атрымау пасаду архіварыуса.

Похожие материалы

Информация о работе