Найбольш вядомымі сярод чытаючай беларускай публікі былі на той час польскія пісьменнікі Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, пазней Элаіза Ажэшка. Усе яны нарадзіліся i выраслі на беларускай зямлі. Драмы, камедыі, трагедыі, якія ставіліся на сцэнах панскіх тэатраў, езуіцкіх калегіумау, гучалі на польскай мове. Польскае слова гучала i на паэтычных вечарынах, на якія ў розных памесцях, фальварках сабіралася апалячаная беларуская шляхта. Праз польскую мову адукаваная частка беларусау далучалася да багатай заходняй культуры.
Большасць тых, хто быў ля вытокаў беларускай літаратуры, былі выхаваны ў рэчышчы польскай культуры. Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Янка Лучына i іншыя прадстаўнікі літаратуры, мяркуецца, добра усведамлялі, што беларускае прыгожае пісьменства можа ўзнікнуць толькі на мясцовай глебе, глебе духоўнага жыцця свайго народа.
Шмат хто з беларусюх пісьменнікау пicaў на дзвюх мовах — польскай і беларускай. «I вось цікавая акалічнасць, - пішa Іван Навуменка, — польскія вершы, якія пісалі ад выпадку да выпадку той жа Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, A. Bярыга-Дарэўскі, нават Дунін-Марцінкевіч, нічым асаблівым у польскай паэзіі (нават не ў першаразраднай) не вызначаліся. Іншая справа, калі той ці іншы аўтар пачынае пісаць па-беларуску. Тут як бы змяняўся свет. Замест шматслоўнага высакапарнага рамантыка мы бачым паэта-дэмакрата, спагадлівага да мужыка, увогуле да героя з народнага асяроддзя.
Панскае маладая літаратура беларусаў часта адмаўляе рашуча мужьцкае, народнае узвышае i сцвярджае. Вядома, гэта абмежаванасць. Але менавіта такімі былі перадумовы стварэння беларускага прыгожага пісьменства». (Іван Навуменка. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Мінск. 1992. С. 26—27.)
Зразумела, што першыя крокі новай беларускай літаратуры не маглі абысціся без уплыву суседніх літаратур. На той час, калі кволыя парасткі прыгожага пісьменства Бeлapyci толькі прабіваліся на святло праз сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя перашкоды, праз кансерватызм, неадукаванасць i нізкую са-масвядомасць, літаратуры Pacii i Польшчы, а ў нейкай ступенi ўкраінская літаратура, былі ўжо шырока вядомыя, пызнаныя i займалі сваё адметнае месца ў сусветнай літаратуры. Варта нагадаць, што ў той жа час, калі жыўi тварыў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, плённа працавалі Ф.М.Дастаеўскі, А.Міцкевіч, М.В.Гогаль, Г.С.Тургенеў, Л.М.Талстой, Т.Шаўчэнка... Руская літаратура, да прыкладу, на той час была літаратурай сталай, маючай вялікія традыцыі, ужо паспяхова засвоіла класіцызм, сентыменталізм, рамантызм. Нават у першай па-лове XIX стагоддзя ў ей пачаў браць верх рэалістычны кірунак.
Новая ж беларуская літаратура развівалася ў вельмі неспрыяльных умовах. Не была глыбока распрацаванай беларуская літаратурная мова. Большасць дробнай шляхты, а менавіта яна ў значнай ступені спрычынілася да літаратуры, ў лепшым выпадку карысталася дзвюма мовамі. Тая акалічнасць, што пераважная колькасць беларускіх пісьменнікау таго часу паходзіла з дробнай шляхты, адыграла, з аднаго боку, станоўчую ролю ў разввіцці беларускай літаратуры як глыбока народнай. Дробная шляхта, а гэта ў асноуным людзі маламаёмасныя ці арандатары, была бліжэй да простага люду, чым да памешчыкау. У быце, паўсядзёным жыцці яны мала чым адрозніваліся ад заможных сялян, xi6a большай адукаванасцю. Статус шляхты, які, праўда, трэба пазней было пацвярджаць, даваў іх дзецям магчымасць вучыцца ў гімназіях i нават ва ўніверсітэтах. Беларусь жа на той час пры ўcix цывлізацыйных дасягненнях — чыгунцы, фабрыках — была яшчэ ў многім некранутым краем.
Па глуxix селшчах, фальварках жылі яшчэ старажытная абрадавая культура, паганскія уяўленні аб свеце, мясцовыя легенды, казкі, міфы. Усё гэта пакуль не было па-сапрауднаму кранутае літаратурай.
Але для стварэння сапраўды народнай, нацыянальнай літаратуры гэта уяўлялася урадлівай глебай. Многія з першых беларускіх літаратараў былі і апантанымі фалькларыстамі, якія збіралі i вывучалі народныя песні, казкі, прымаукі. Прауда, матэрыяльная незабяспечанасць, залежнасць ад панскай волі (шмат хто з пісьменікау служыў у буйных маёнтках) не спрыялі сістэматычнай літаратурнай працы. Відаць, таму ў тэты час так многа з'яўляецца недапісаных творау, незавершаных замалёвак.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.