Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - беларускі празаік, паэт, драматург, страница 8

Пра цесную сувязь пісьменніка з Мінскам сведчаць шматлікія дакументы. Тут ён купляе невялікі дом, які знаходзіца недалёка ад скрыжавання колішніх вуліц Захараўская i Белацаркоўная. Аб гэтым паведамляюць А.Слупскі i Р.Зямкевіч. Дом гэты потым разбірае наступны ўласнік i будуе на яго месцы ўжо два дамы, якія ў канцы XIX стагоддзя перайшлі ва ўладанне Бржазіцкаму i Шыманскаму. Некаторыя аўтары ўказваюць месца дома прыблізна там, дзе зараз знаходзіцца будынак Дзяржцырка, іншыя сцвярджаюць, што драўляны домік В.Дуніна-Марцінкевіча быў у раёне Камароўкі. Даследчык Г.В.Ккісялёу на падставе кансультацыі даследчыка i знаўцы старога Мінска Уладзіміра Дзянісава прыходзіць да думкі, што «...дом Дуніна-Марцінкевіча   знаходзіўся параўнальна непадалёку ад сённяшняга Дома літаратара».

Да гэтага часу icнye рознагалоссе i ў вызначэнні месца Мінскага гарадскога тэатра, дзе была пастаўлена опера Дуніна-Марцінкевіча i Станіслава Манюшкі «Сялянка».

Добра вядомы нам “Дом Ваньковіча” таксама мае непасрэднае дачыненнс да імя Дуніна-Марцінкевіча. Туды ён не раз наведваўся, там сустракаўся з Манюшкам. Добра знаёмая яму была i сядзіба ў Лошыцы, якая зараз у межах горада. Не раз праходзячы па Саборнай вуліцы да яе канца, дзе ўзвышаўся так званы Пішчалаўскі замак з чатырма зубчатымі вежамі па вуглах i высокай цаглянай сцяной, пісьменнік i падумаць не мог, што няўмольны лёс звяжа яго i з гэтым месцам. Болей чым год правядзе за гэтымі сценамi В.Дунін-Марцінкевіч. Мінская гарадская турма размяшчалася ў замку, пабудаваным у 1825 г. па падраду памешчыка Пішчалы, стане значна пазней прытулкам i для другога беларускага класіка — Якуба Коласа.

У 1840 г. В.Дунін-Марцінкевіч купляе невялікі фальварак Люцінку ў Мінскім павеце, каля сарака вёрст ад Мінска. Менавгга гэтае месца чымсці напамінала пісьменніку аб яго дзяцінстве. Фальварак месціўся на пагорку каля самой рэчкі, сярод лугоў i лясоў. Гэта аб сваёй люцынкаўскай сядзібе ен піша у паэме «3-над Іслачы» такія радкі:

Так любы мне тут кожны кут між  сцен нахілых,

Што шмат ён памятак гадуе сэрцу мілых.

Статыстычны даведнік 1846 г. дае звесткі пра забудову гэтай сядзібы -  жылы  дом з сасновага дрэва, крыты гонтай, даужынёй восем, а шырыней чатыры сажні, лядоўня, млын, сіран. Упамінаецца таксама стайня i карчма. Млын быў накрыты  дранкай, а карчма, лядоўня, свіран — саломай.

Незайздрасная хата: дах — лата на лаце,

Ды затое свая, нібы родная маці

Калі хмара жыцця далягляд захінае,

Дык хаціна ахвотна бадзягу прыймае.

Боль душы супакоіць, утаймуе ў  спачьнку...

A зімой добра мары снаваць ля камінку

— так з вялікай цеплынёй aпicaў пісьменнік свой  дом.

Побач з сядзібай была крыніца, а ўвесь падворак упрыгожвала магучая, у тры абхваты, ліпа, якая «ўласнаю пасаджана рукою». На сто гадоў гэта сядзіба перажыла Дуніна-Марцінкевіча. Улетку 1984 г. бура моцна абламала яе, а хтосці пасля падпаліў яе... Зараз напамінае аб ліпе вялізарны пень.

Дом Дуніна-Марцінкевча не захаваўся да нашых дзён. Ён згарэў неўзабаве пасля яго смерці. Потым, праўда, быў пабудаваны новы дом, які, па некаторых звестках, дастаяў да канца 40-ых гг. Kai з'ехалі з Люцінкі праўнучкі Дуніна- Марцінкевіча, дом быў перавезены  ў  суседнюю вёску. Там у  iм пачалі вучыцца мясцовыя дзеці.

Цяпер на пагорку  засталіся толькі камяні падмурка ад былой сядзібы.  Сядзяць яшчэ старыя клёны i ясені

У 1986 г. у Люцінцы ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку з партрэтам Дуніна-Марцінкевіча i надпісалі: «На гэтым месцы стаяў дом, у якім с  1840 па  1884 год жыў вядомы беларускі паэт, драматург, тэатратьны дзеяч i асветнік Внцэнт Дунін-Марцінкевіч».

Ужо жывучы ў Люцінцы, вясной 1863 г. пісьменнік узяў у арэнду маёнтак Дубраўляны, што недалёка ад возера Cвip. Праўда, доўга папрацаваць там не прыйшлося. Дунін-Марцінкевіч з'ехаў у мястэчка Cвip, дзе праз нейкі час яго высачылі жандары i арыштавалі.

Памёр ён у 1884 г. у сваёй Люцінцы, а пахаваны у Тупальшчыне, што за шэсць вёрст ад фальварка. Гэта колішняя сядзіба Жаброўскіх, якіх ён добра ведау і  з якімі сябраваў, часта заязджаючы ў госці.

У 1977 г. Саюз пісьменнікау БССР устанавіў тут бронзавы бюст на гранітным пастаменце работы скульптара М.Якавенкі.


Спіс літаратуры

1. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Мінск, “Беларусь”, 2008г.

2.  Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, збор твораў у двух тамах, мінск, “Мастацкая літаратура”, 2007г.