У 1840 г. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч збіраецца ехаць на воды ў Карлсбад. Але ўлады не выдаюць яму замежны пашпарт, i планы даводзіцца мяняць. Ён актыўна пачынае сабіраць грошы, робячы пазыку за пазыкай, а ўжо 8 красавіка гэтага года купляе ў межавога суддзі Алойзія Сялявы невялікі фальварак Люцінка ў Мінскім павеце, у сарака вёрстах ад Мінска. 3 гэтага часу ён назаўсёды развітваецца з казённай службай i жыве то ў Люцінцы, то ў Мінску. Нейкі час ён яшчэ служыць, але гэта ўжо не казённая служба, а служба пры шляхецкай дэпутацыі. Менавіта з гэтага часу Дунін-Марцінкевіч усур'ёз заняўся літаратурнай працай. Адзін за адным ён стварае свае першыя творы — лабрэта аперэт «Рэкруцкі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада». У пачатку восені 1841 г. у Мінскім тэатры Марцінкевіч ставіць аматарскім гуртком аперэту «Рэкруцкі яўрэйскі набор», якая мела поспех сярод мінскай публікі, добразычлівыя водгукі ў прэсе. У 1842—1844 гг. стварае лібрэта першай беларускай оперы «Sielanka» (Ідылія), а у 1846 г. у Віленскай друкарні Ю. Завадскага «Сялянка» выходзіць асобнай кніжкай накладам у 600 асобнікау. У пяцідзесятыя гады часта наведвае літаратурныя вечары ў Адама Кіркора, сустракаецца там з Ул. Сыракомлям, С. Манюшкам, археолагам Я. Тышкевічам, М. Акялайцісам і інш. вядомымі дзеячамі. У 1852 г., у лютым, адбываецца прэм'ера оперы «Сялянка», музыку да якой Haпicaў Станіслау Манюшка. Удзелнічаў у пастаноўцы i хор з Люцінкі, а таксама сын Дуніна-Марцінкевіча Міраслаў i дачка Каміла. Сам Марцінкевіч бліскуча выканау ролю войта Навума Прыгаворкі. Яго вобраз як быццам вытканы з беларускіх прымавак i прыказак, вылучаецца народнай мудрасцю, дасціпнасцю. Пра выступленне Д. Марцінкевіча ў «Сялянцы» газета «Дзеннік варшаўскі» пісала: «Выключна добра выглядаў сам аўтар у ролі Навума Прыгаворкі, у танцы «Мяцелща», выкананым yciмi аматарамi як иайбольш дасканала...»
Пяцідзесятыя гады — перыяд вялікага плёну ў творчасці Пісьменніка. У 1855—1856 гг. адна за адной выходзяць кніжкі В.Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», «Вечарніцы i Апантаны», зборнік «Цікавішся? — Прачытай!» У 1857 годзе ў Mінскy надрукаваны «Дудар беларускі». Завяршае пісьменнік i працу над верша-ваным гістарычным апавяданнем «Люцынка, альбо Шведы на Літве», у гэты час з'яуляюцца «Халімон на каранацыі» i вершаванае апавяданне «Літаратарскія клопаты», якое ён прысвяціў Ул. Сыракомлю. Цёплыя адносіны з ім Вінцэнт захоўвае на працягу ўсяго жыцця.
Актыуная літаратурная i тэатральная дзейнасць патрабавала вялікіх высілкау ад пісьменніка, немалых матэрыяльных сродкаў. Можа, таму ў 1847 г.фальварак Люцінка быў закладзены ў Менскім прыказе грамадскай апекі тэрмінам на 26 гадоў за пазыку ў 700 рублёў срэбрам. Амаль да канца жыцця ўціск ад гэтай пазыкі прыйшлося Марцінкевічу адчуваць на сабе — штомесяц належала вылачваць вялікія працэнты.
Сапраудную трагедыю перажыў ён у 1854 г. Памерла жонка пісьменніка Юзэфа Бараноўская. На руках бацькі засталіся дочкі — Каміла, Цэзарына, Элёдыя, Яўгенія, а таксама сын Міраслаў.
Відаць, вялікія цяжкасці ў забеспячэні сям'і падштурхнулі Дуніна-Марцінкевіча літаральна праз месяц паўторна закласці Люцінку за пазыку ў 22 рублі.
Але ўсе гэтыя беды не зламалі пісьменніка. Будучы усебакова адораным ад прыроды чалавекам, рашучым i вынаходлівым, легкім на знаёмствы, меўшым мноства сяброў, Марцінкевіч змог адолець перашкоды i працягнуць сваю актыўную літаратурную, тэатральную, грамадскую дзейнасць.
У 1858 г. ён ажаніўся другі раз — з удавой Алесяй (Марыяй) Гушэўскай з Хацюхова (што паблізу фальварка Шчаўры). Тым жа годам разам са сваімі дзецьмі ён ладзіць у Слуцку канцэрт, займаецца перакладам «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. Яшчэ ў 1861 г. Дунін-Марцінкевіч трапляе пад нагляд паліцыі. Дачка пісьменніка Каміла ўзначальвае патрыятычны рух у Мінску. Улады на нейкі час, аб'явіушы вар'яткай, змяшчаюць яе ў вар'яцкі дом, адкуль з-за пратэстаў вымушаны пазней вызвалщь.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.