В.Дунін-Марцінкевіч не быў вялікім вандроўнікам, але тым не менш мы можам адзначыць шмат месцау, звязаных тым ці іншым чынам з яго жыццём i дзейнасцю. Месцы, дзе ён жыў, тварыў, сустракаўся з аднадумцамі, сябрамі, куды даводзілася прыязджаць па справах, не могуць не вызываць вялікую цікавасць не толькі ў даследчыкау, але i проста ў аматараў яго творчасці, беларускай літаратуры, у тых, хто праяўляе вя.лікую зацікаўленасць да вытокау культуры свайго народа. Памятныя мясціны могуць многа распавесці дапьптліваму чалавеку аб умовах жыцця аўтара, паказаць таемныя крыніцы яго захапленняу, дапамагчы ў разуменні яго творчасці, характару. Зразумела, што тыя мясціны моцна знітаваны з біяграфіяй творцы, з акалачнасцямі яго лёсу, часта вызначальнымі ў жыцці i этапнымі ў творчасці.
На вялікі жаль, жыццё Вшцэнта Дуніна-Марцінкевіча не так добра вывучана, многае, не занатаванае ў дакументах, не дайшло да нас, згубілася ў часе, многае яшчэ чакае ceaix даследчыкау.
Тым болей шкада, што біяграфіі Льва Талстога, Аляксандра Пушкіна мы дастаткова вывучылі, а у 6iяграфіі свайго класіка белых плям засталося зашмат.
Пра роднае гняздо Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча фальварак Панюшкавічы да нас сведчанні, хоць i не поуныя, дайшлі.. Стаяў ён на беразе невялічкай pачулкі, якая нават сваю назву не мела. Рачулка гэта была прытокам Бярэзіны. Польскі «Слоунік геаграфічны» паведамляе, што фальварак гэты стаяу за 9 вёрст ад Бабруйска, у мясцовасці, багатай лугамі i рыбай, адметнай сваімі ўрадлівымі землямі.
3 1869 г. фальварак стаў уласнасцю чыноўніка Савіча.. Дом не быў вялікім, быў складзены з дрэва, меў балкон, з якога добра аглядалася наваколле. Летам дом хаваўся ў зеляніне сада.. Атулялі сядзібу старыя дрэвы, сярод якіх было некалькі дубоў. Паміж фальваркам i вескай Сычкава, што была зусім побач, пры дарозе месцілася карчма. Мясцовы люд тут сабіраўся не толью пабавіць час з келішкам, але i падзяліцца навінамі, праспяваць песню, параіцца з суседзямі. Можа, таму вобраз карчмы так часта ўзнікае ў творах Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Вось як апісвае Панюшкавічы I.Я.Навуменка, які пабываў там амаль праз трыццаць гадоў пасля наведвання гэтых мясцін у 1959 г. вядомым даследчыкам Сцяпанам Александровічам:
«Дамы ў Панюшкавічах дабротныя, прасторныя, з yсімi адзнакамі шляхетнай годнасці. Такія дамы можна яшчэ i сёння пабачыць на ўскраінах вуліц Рэчыцы, Гомеля, Бабруйска i болей нідзе ў Беларусі. Гэта нейкі адметны, адмысловы куток драўлянага беларускага дойлідства...
На тым месцы, дзе стаяла хата Марцінкевічаў, — камень з датамі нараджэння i смерці пісьменніка. Найбольшае хараство ёй прыдае рака. Ды яшчэ размешчаны адразу за балотцам саснова-бярозавы лес, безумоуна, грыбны...
Захаваўся знявечаны, пабіты маланкамі дуб, які стаіць на самым беразе ракі. Магчыма, яго бачыў будучы пісьменнік. На тэрыторыі піянерскага лагеру захавалася буслянка на даволі нізкім камлі старога дрэва». (І.Я.Навуменка Вінцэнт Дунінн-Марцінкевіч. )
У 1970 г. у гонар Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў цэнтры сельсавета вёскі Сычкава ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Паэту пашанцавала нарадзіцца ў прыгожых мясцінах. «Бабруйшчына. – піша I.Я.Навуменка, — раскінулася паміж раунінным, балотна-лясным Палессем i ўзгоркавым, з прыгожымі краявідамі) сярэднебеларускім узвышшам. На Бабруйшчыне высокае паўднёвае неба, ахінуты сіняватай наміткай смугі бясконцыя лясы, прастора. Прыгажосць... западае ў душу чалавека, тым болей калі гэты чалавек паэт у душы».
Дунін-Марцінкевіч з вялікай любоўю адносіўся да родных мясцін, якія давалі яму сілы для творчасці. Ён не раз прызнаваўся ў «прывязаннасці да роднага кута», называў сябе «выхаванцам Бабруйскага павета».
3 Бабруйскам, у якім ён вучыўся ў павятовай школе, звязаны цёплыя ўспаміны. Вобраз гэтага горада натхняў паэта на творчасць — вершы «Смутак на чужыне» i «Заўтра Спаса, кажуць людзе...»
Спектаклем В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» Бабруйскі драматычны тэатр не адзін ужо год распачынае свае тэатральныя сезоны. Дарэчы, тэатр носіць імя свайго славутага земляка з 1977 г.
Па службовых i асабістых справах пісьменнік наведвае шмат месцау — колькі разоў быў у Варшаве, наведваў Пецярбург i Вльню ўжо пасля вучобы там, бывау не раз у Вілейцы, Коўне. У Слуцку разам з дзецьмі В.Дунін-Марцінкевіч ладзіць канцэрт.
Але найбольш моцна лёс знітаваў яго з Мінскам. Тут ён пачынае слулжбу ў 1828 г. памочнікам каморніка пры Мінскім межавым судзе. Тут ён стала жыве потым па розных адрасах. У Miнску ён пачаў ставіць свае п'есы, сустракацца з вядомымі літаратарамі, музыкантамі, гуртуе вакол сябе творчую моладзь. Ён з замілаваннем пішa пра Miнск у сваіх «Вечарніцах»: «Няма як Мінск лепш! - дзетачкі міленькі..»
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.