Не магло не адбыцца на станауленні новай беларускай лггаратуры i тое, што многія яе пачынальнікі i вядомыя прадстаўнікі былі вымушаны адарвацца ад літаратурнай дзейнасці. Час рэвалюцый, паўстанняў, бунтаў, рэвалюцыйных сходак i кружкоуў немінуча ўцягваў у сваю арбіту маладых, гарачых, прагнучых змен у грамадстве людзей. Сярод ix было нямала i літаратарау. Вынік вядомы — Ян Чачот, блізкі сябра Адама Мцкевіча, сасланы на Урал; Франц Савіч, паэт, актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзей, адбывае на Каўказе салдацкую службу; у Ci6ip за ўдзел у паустанні 1863 г. высланы Арцём Вярыга-Дарэускі; сасланы ў Архангельск, дзе потым i памёр, Рамуальд Падбярэзскі... Да гэтага cпicy можна дадаць імёны Юльяна Бакшанскага, Адольфа Янушкевіча i іншых.
«Нарадзілася б вялікая літаратура, — піша Іван Навуменка, — каб раптам увесь гэты строй сасланых, пакараных, залічаных у неблаганадзейныя з тайным ці яўным паліцэйскім наглядам раптам трапіў ва ўмовы вольнай творчай працы. Якое б багацце літаратуры ён мог стварыць!»
Самаахвярнасць, бескарыслівасць, адданасць ідэі служэння народу — усё гэта характарызуе беларускіх пісьменнікаў як людзей з высокім усведамленнем абавязку. Hi В. Дуніну-Марцікевічу, нi Ф. Багушэвічу, нi Я. Лучыне ніхто ганарараў не плаціў. Творы свае яны выдавалі за свой кошт. Ды i знайсці тых выдаўцоў беларускіх кніжак было неймаверна цяжка. Лютавала цэнзура, мова беларуская была забаронена, хоць гэта афіцыйна i не дэкларавалася.
Трэба было праяўляць сапраўдныя цуды вытрымкі, вынаходлівасці, бязмежна верыць у сваю справу, каб тварыць на беларускай мове. Такой верай i ўпэўненасцю вее ад радкоу В.Дуніна-Марцінкевіча ў вершы «Xi6a я стары?»:
Ваш суд мне не страшны, хай злосна скавыча
У будцы сабака, угвагі на пса не звярну я,
Як раіць пясняр Сыракомля, пішу я
Цяпер, як заусёды, на мове мужычай.
Амаль кожнае выданне, якім бы сціплым яно ні было, патрабавала неверагодных высілкаў, неадольнага жадання давесці справу да канца, чаго б гэта ні каштавала. Трэба было прыніжацца перад цэнзарамі, пісаць прашэнні, пазычаць грошы на выданне ў гандляроў, знаёмых. У такіх вось умовах нараджалася новая беларуская літаратура XIX стагоддзя. «Супярэчлівай, стракатай i пакутлівай» была карціна яе развіцця. Як заўважае Іван Навуменка, «таленты былі. І нямала. Пры нармальным развіцці гэтых талентау яны маглі б ствараць проста бліскучую літаратуру». (І.Я.Навуменка. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. С . 36.)
На фоне гэтага супярэчлівага, раз'яднанага беларускага літаратурнага асяродка XIX стагоддзя найбольш велічнымі, магутнымі фігурамі высяцца В.Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч.
«Справа ў тым, што да пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя, дакладней, да вьгхаду ў 1891 годзе кракаўскага выдання «Дудкі беларускай» Францішка Багушэвіча, — адзначае Язэп Янушкевіч, — кнігі Дуніна-Марцінкевіча заставаліся амаль адзінымі паэтычнымі зборнікамі з беларускімі творамі, першымі вестунамі прыгожага пісьменства Беларусі на славянскім мацерыку». (Вінцэнт Дунін - Марцінкевіч. Творы. Мінск. Мастацкая літаратура. 1984.)
Сур'ёзна займацца літаратурнай творчасцю Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пачынае на пачатку саракавых гадоў, калі пакідае казённую службу.
Да нашых дзён раннія яго творы не дайшлі, мы ведаем толью ix назвы гэта лібрэта аперэт «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі яўрэйскі набор». Прауда, рэцэнзія змяшчалася ў рускамоўнай газеце «Минские губернские ведомости» (1841, № 41) i раскрывае змест апошняй. Сюжэт гэтай аперэты звязаны з гістарычным фактам: у пачатку XIX стагоддзя ў рэкруты пачалі браць i з яўрэйскіх сем'яў. Аб падзеях напярэдадні набору ў рэкруты распавядаецца ў аперэце.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.