Прэм'ера «Рэкруцкага яўрэйскага набору» адбылася ў верасні 1841 г. Прычым В. Дунін-Марцінкевіч быў не толькі аўтарам лібрэта, якое ён напісаў па-польску. Ён выдатна праявіў сябе i як акцёр — выканаў ролю ста рога габрэя Іагана Бенатана. У згаданай ужо рэцэнзіі адзначана, што сыграу ён гэту ролю лепш за ўcix. Гэта быў першы твор, які В.Дуніну-Марцінкевічу ўдалося ўвасобіць на сцэне. Прыкладна ў той жа час пішацца i лібрэта оперы “Ідылія” (Sielanka). Менавіта ёй i было наканавана стаць першай кнігай пісьменніка. З дазволу цэнзара Паўла Кукальніка (па ўспамінах сучаснікаў, гзта быў чалавек прагрэсіўных поглядаў) у 1846 г. у Вленскай друкарні Юзафа Завадскага яна пабачыла свет. Па вялікаму рахунку, гэта i была першая беларуская опера. Опера гэта была двухмоунай. Аўтар узяў за аснову бытавую праўду — паны тут гавораць па-польску, сяляне — па-беларуску. Музыку да оперы напісаў вядомы польскі кампазітар Станіслаў Манюшка. У пастаноўцы музьгчна-драматычнага кружка «Ідылія» у 1852 г. некалькі разоў ішла на сцэне Мінскага гарадскога тэатра, заўсёды выклікала адметныя водгукі.
Нязменны поспех гэтай оперы быў вызначаны не толью акцёрскімі здольнасцямі выканаўцаў, а, хутчэй, тым, што аўтар раскрывае рэчаіснасць такой, якая яна ёсць: пан жыруе, селянін бядуе. Сацыяльная несправядлівасць, няроўнасць, панскі прыгнёт — гэтыя рысы акаляючай рэчаіснасці, таленавіта выказаныя на сцэне, не маглі не зачапіць. Не толью сацыяльная завостранаспь, але тэма любові да роднай прыроды, яе паэтызацыя, якая выразна прагучалаг ў оперы, кранала яе слухачоў.
Пераважная большасць ранніх вершау В. Дуніна-Марцінкевіча была напicaнa на польскай мове. «Галубкі», «Вандроўнік», «Прыпяць», «Смутак на чужыне» — праз шматлікія вершы яго праходзяць матывы кахання.
Першым жа творам, цалкам напісаным на роднай мове, была паэма «Гапон». «У лёсе беларускай лiтаратуры паэма «Гапон» — твор этапны, у пісьменніцкім лёсе Дуніна-Марцінкевіча — вызначальны. Менавіта iм наша літаратура звяртала на сябе шырокую ўвагу, асноўным эстэтычным прынцыпам дэкларавалася ўвага да жыцця, працы i быту прыгоннай вёскі, сцвярджалася эстэтычная каштоўнасць самой мовы мужыка, беларускай мовы», — піша А.А.Лойка. «Гапон» сыграў ролю як бы маніфеста новай беларускай літаратуры, — працягвае ён, — яе першапачатковага, дэмакратычнага ў сваёй аснове ідэйна-эстэтычнага крэда». (Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мінск, 1977, ч. 1, с. 146.)
У 1855 г. 20 лютага віленскі цэнзар Павел Кукальнік, дарэчы, брат знакамітага рускага паэта Нестара Кукальніка, дае дазвол на друк зборніка «Гапон», куды ўвайшлі апрача аднайменнай вершаванай aповесці драматычная сцэнка на польскай мове «Неспадзяванка для майстрыхі», трынаццаць вершау на польскай мове i два — на беларускай... У гэтым жа годзе выходзщь зборнік «Вечарніцы i Апантаны», годам пазней — «Цікавішся? — Прачытай!», а у 1857 г. выходзщь «Беларускі Дудар».
Гэта быу сапрудны зорны час не толькі самога В.Дуніна-Марцінкевіча, але i ўсёй беларускай літаратуры. Апошняя, мабыць, зорка з гэтага зарападу — пераклад першых дзвюх бьліц «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча на беларускую мову.
Да чытача дайшлі толькі асобныя экземпляры перакладу, які быў выдадзены ў Віленскай друкарні Сыркіна ў 1859 г. Увесь наклад быу забаронены цэнзурай i спалены.
Акрамя выданай на польскай мове паэмы «Люцынка, або Шведы на Літве» (1861) Дунін-Марцінкевіч больш нічога не выдаў. Але ён працягваў упарта i плённа працаваць. 3-пад яго узмацнелага пяра яшчэ выйшла неўміручая «Пінская шляхта», паэма «3-над Іслачы, або Лекі на сон» i камедыя «Залёты...».
Уся творчая, асветніцкая дзейнасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча стала адметнай з'явай у духоўным жыцці беларускага народа.
Сыракомля пicay: “....Марцінкевіч першы ўзяў ва ўмелыя pyкi беларускую дуду нашага народа, дабыў з яе песню, якую народ зразумеў...”
Класік беларускай літаратуры Віцэнт Дунін-Марцінкевіч быў сапраўдным Пачынальнікам.
Памятныя мясціны
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.