Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - беларускі празаік, паэт, драматург, страница 3

Рэвалюцыйныя падзеі, аднак, хутка нарасталі. Паўстанне на Беларусі, узначаленае К.Каліноўскім, узварухнула ўсё грамадства. Не прымаўшы ў ім непасрэдны ўдзел, Дунін-Марцінкевіч тым не менш для царскіх уладаў праслыў «неблаганадзейным», «першым і самым энергічным агітатарам цяперашніх беспарадкаў». Адно тое, што ён піша на забароненай мове, прымушала бачыць у асобе Дуніна-Марцінкевіча «бунтара». Таму загад пра яго арышт у 1863 г. выглядаў цалкам лагічным. Высачыць i арыштаваць пісьменніка ўладам удалося толькі ў кастрычніку 1864 г.

Арыштавана была i Каміла, а затым выслана ў Салікамск. Марцінкевіч на цэлы год трапляе ў Мінскую турму, але з-за адсутнасці доказаў віны ён быу вызвалены i высланы пад паліцэйскі нагляд у Люцінку. Выязджаць яму адтуль забаронена. 19 доугіх гадоў будзе ён яшчэ жыць у Люцінцы. Чакае яго яшчэ творчы ўзлёт — у 1866 г. Марцінкевіч стварае выдатны ў сваёй завершанасці фарс-вадэвіль «Пінская шляхта», камедыйна-сатырычны характар якога раскрыўся ў камічнай форме. Праз два гады ён піша вершаванае апавяданне на польскай мове «3-над іслачы, або Лекі на сон». Апошні вядомы нам твор — фарс-вадэвіль «Залёты» быу напісаны ў 1870 г.

Памёр ён 17 снежня (29 снежня па н.ст.) 1884 года ў сваім фальварку Люцінка. Пахаваны на могілках ва

ўрочышчы, якое завецца Тупальшчынай, усяго за шэсць вёрст ад Люцінкі.

Пачынальнік

Ён першы паспрабуе вывесці беларускае слова з-пад салсмянай страхі сялянскага жытла…

Іван бурсаў

Вшцэнт Дунш-Марцінкевіч — класік беларускай літаратуры, паэт, драматург, асветнік — быу шчодра адораны ад прыроды чалавек.Таленты яго былі шматгранныя — ён ставіў спектаклі дзе сам быў рэжысёрам, акцёрам, музыкантам, добра танцаваў i спяваў.

Яго творчасць аказала магутнае ўздзеянне на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, вызначыла яе дэмакратычны характар, увагу да жыцця простага люду.

У пэўным сэнсе праграмным можна лічыць ліст Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў рэдакцыю «Gazety Polskiej». Ён пісаў: “Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга народа, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва i цемнаты, вырашыў я для заахвочвання яго да асветы, у духу яго звычаяў, паданняў, разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы. Са здзіўленнем заўважыў я хутка, што выдадзеную мной «Сялянку», затым «Гапона», «Вечарніцы», «Дудара», «Купалу» i г.д. люд прыняў  з найвялікайшай прыхільнасцю, а моладзь з запалам пачала вучыцца i завучваць на памяць мае так мілыя ёй творы. У выніку ўжо цяпер усюды над Віллёй i Нёманам, над Свіслаччу, Бярэзінай, Дзвіной, Дняпром i г.д. распаўсюджваецца чытанне беларускіх творау, а абуджанае жаданне i запал яго духоўнага жыцця знойдзе сабе багатыя матэрыялы на роднай мове...

Ці ж трэба здзіўляцца, што нi адзін польскі орган, нягледзячы на амаль стогадовыя намаганні, не здолеў зрушыць гэтага народа? Мог жа які-небудзь орган дайсці да слыху i пераканаць селяніна, якому спосабы авалодання польскай мовай былі такімі цяжкімі, які, паліваючы крывавым потам нівы cвaix паноў, не меў часу для разумовых заняткау? Калі іншы раз гук матчынай гаворкі даходзіў да прагнага вуха бедака, то гэта быў паток пагроз i лаянак на пагарджаную cipату». (Дунін-Марцінкевіч В. Творы. Мн., 1984. С. 481—482.)

У вялікіх пакутах нараджалася новая беларуская літаратура. Вывесці з-пад саламяных стрэх беларускае слова аказалася сапраўды няпроста. Было на гэта некалькі прычын.

Беларускаму друкаванаму слову не было асабліва дзе з'явіцца. Беларускія газеты ды часопісы не выдаваліся. Не было беларускай школы.

Урад царскай Расіі распаўсюджванне беларускай «мужыцкай» мовы не вітау. Царскія чыноўнікі бачылі ў ёй цягу да сепаратызму. А вось з польскай арыстакратыяй, шляхтай яны заігрывалі. Актыўна выдаваліся не толькі ў Беларусі, але i ў Pacii (Санкт-Пецярбург) газеты i часопісы на польскай мове, складаліся альманaxi, выходзілі кнігі. Бясспрэчна, у такіx умовах на новую беларускую літаратуру вялікі ўплыў мела польская культура ў цэлым i літаратура ў прыватнасці.