У 1959 г. на воз. Выганашчанскае быў арганізаваны філіял Белавежскай пушчы, дзе вывучаліся вадаплаваючыя птушкі. У 1977 г. на яго базе створана запаведна-паляўнічая гаспадарка "Целеханскае" з мэтай захавання унікальнага воз. Выганашчанскае з яго раслінным і жывёльным светам — тыповай часткі Беларускага Палесся. У папуляцыях сустра-каюцца 55 відаў млекакормячых (лось, казуля, воўк, рысь, янотападобны сабака, куніца, бабёр рачны, выдра і інш.). Больш за 200 відаў птушак (паганкі, нырэц чырвонагаловы і белавокі, лысуха; у час пералётаў адпачываюць гусі, лебедзі, гагары, чырвонаваллёвыя).
У месцах, якія звязаны з імёнамі народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, створаны Купалаўскія за-паведнікі "Вязынка" (Маладзечанскі р-н), "Ляўкі" (Ар-шанскі р-н) і Коласаўскі заказнік (Стаўбцоўскі р-н). Дзейнічаюць таксама Полацкі і Заслаўскі гісторыка-археа-лагічны запаведнікі.
У рэспубліцы плануецца стварыць Браслаўскі і Нара-чанскі нацыянальныя паркі, нацыянальны парк "Белая Русь". 3 улікам адметнага экалагічнага, навуковага і куль-турнага значэння, гэта будуць самастойныя адзінкі з правам аўтаномнага землекарыстання, аховы прыродных комплек-саў і арганізацыі рэгламентаванага адпачынку, абслу-гоўвання турысцкіх і экскурсійных груп насельніцтва.
Заказнікі — участкі прыродных тэрыторый, на якіх уводзіцца абмежаванне на адзін або некалькі відаў гаспадар-чай дзейнасці ў мэтах захавання, узнаўлення і пашырэння пэўных відаў прыродных рэсурсаў, аховы жывёл і раслін, біягеацэнозаў і ландшафтаў у цэлым. Заказнікі рэс-публіканскага значэння ствараюцца адпаведнымі плстано-вамі Савета Міністраў на бестэрміновы час або на 10 гадоў, заказнікі мясцовага значэння — на падставе рашэння вы-канкома абласнога Савета народных дэпутатаў тэрмінам на 5 гадоў.
Агульная плошча тэрыторый заказнікаў сёння складае больш за 600 тыс. га. Гэта паляўнічыя (Казьянаўскі, Ленінскі, Налібоцкі, Чэрыкаўскі, Чачэрскі, Асвейскі і інш.) гідралагічныя (Чарэмшыца, Прошыцкія Балоты і г. д.) азёрныя (Крывое, Доўгае, Белае, Сосна, Вялікае Астравіта, Глы-бокае-Чарбамысла), заказнікі-журавіннікі (Ялоўскі, Борскі, Забалацце, Мошна, Лонна, Дзянісавіцкі, Фаліцкі Мох і інш.) заалагічныя (Антонава), ландшафтныя (Белае, Блакітныя азёры, Свіцязянскі, Міжазёрны і інш.), батаніч-ныя (Баранавіцкі, Веткаўскі, Жыткавіцкі, Чачэрскі, Го-жаўскі, Парэцкі і інш.), лясны (Прылуцкі). Яны створаны ў розных зонах рэспублікі для аховы і павелічэння пагалоўя некаторых прамысловых відаў жывёл, захавання рэдкіх жывёл і раслін тыповых і унікальных прыродных комплексаў і ландшафтаў. Так, у Налібоцкай пушчы акліматызаваны алень высакародны, норка американская, ахоўваюцца бобр, казуля, у Казьянскім — водаплаваючыя птушкі, курапатка белая, у Чачэрскім — бабёр. Рэліктавыя расліны ахоўваюцца у воз. Белае (лібелія Дортмана), Блакітных азё-рах (меч-трава).
У залежнасці ад аб'екта аховы ў заказніках забараняюц-ца некаторыя віды дзейнасці. Напрыклад, у гідралагічных заказніках забаронены здабьгча торфу, правядзенне работ, якія звязаны са змяненнем гідралагічнага рэжыму тэрыторыі, у паляўнічых — усякае паляванне, рыбалоўства, ба-танічных — збор раслін, ландшафтных — высечка леса (ак-рамя санітарнай), адстрэл дзікіх жывёл і іншае парушэннс прыроднага комплексу.
Агульная плошча запаведных тэрыторый складае 781 тыс. га, або 5,1 % тэрыторыі Беларусі. Спецыялісты лічаць, што гэта недастаткова. Распрацоўваюцца схемы рацыянальнага размяшчэння ахоўных прыродных тэрыторый, якія ўключаюць стварэнне Налібоцкага і Асіповіцка-Бя-рэзінскага запаведнікаў. У перспективе намечана давесці плошчу ахоўных тэрыторый да 10 %.
Л і та pa ту pa
1. Ахоўмыя прыродныя тэрыторыі 1 помнікі прыроды Беларусі. Мн.. 1985.
2. Земля тревоги нашей / Сост. Г. А. Нуфриев, С. С. Солодовников. Мн.. 1591.
3. Курсов А. И. Охрана природы: Заповедники Белоруссии. Мн., 1987.
4. Лукашев К. И., Лукашев В. К Научные основы охраны окружающей среды. Мн., 1980.
5. ЛучкоўА. /. Прырода Беларусі: Сучаснасць і будучыня. Мн.. 1993.
6. ЛюцкоА. М. Фон Чернобыля. Мн., 1990.
і
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.