Ахова прыроды. Ахова атмасфернага паветра. Ахова расліннасці. Радыёактыўнае забруджванне, страница 2



га саюза аховы природы і природных рэсурсаў (МСАП), а таксама ў рэалізацыі праграм ЮНЕСКО "Чалавек і біясфе-ра'\ рашэнні прыродаахоўных праблем шэрагам міжнарод-ных арганізацый.

Двухбаковае супрацоўніцтва Бсларусі ў галіне аховы на-вакольнага асяроддзя на міжурадавым узроўні ажыц-цяўляецца з Рэспублікай Польшчай.

12.1. Ахова нетраў

Ахова нетраў уяўляе сабой сістэму мерапрыемстваў па забеспячэнню комплекснага вывучэння і рацыянальнага вы-карыстання мінсральных багаццяў. Гэтая сістэма накіравана на папярэджанне магчымых негатыўных змяненняў у природным асяроддзі пад уплывам распрацоўкі карысных вы-капняў і ўлічвае інтарэсы сучаснага і будучых этапаў развіцця грамадства. Спецыяльнымі органамі аховы нетраў з'яўляюцца Дзяржаўны камітэт па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы, Міністрэства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Нетры з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю і ўтвараюць адзіны дзяржаўны фонд.

Галоўны напрамак аховы нетраў — комплскснас выкары-станне карысных выкапняў, больш поўная іх здабыча і пе-рапрацоўка, захаванне радовішчаў ад пажараў, рэкультыва-цыя кар'ераў і іншых выпрацовак, папярэджанне забрудж-вання сыравіны.

У Беларусі разведана амаль 5 тыс. радовішчаў карысных выкапняў, у якіх сканцэнтравана каля 30 відаў мінеральнай сыравіны: калійная і каменная соль, нафта, будаўнічыя ма-тэрыялы, крэйда, вапняк, мінеральныя воды і інш. Аб'яднан-нем "Беларуськалій" здабываецца штогод больш 40 мли т калійнай руды, але пры здабычы 40 % сільвініту ідзе ў адва-лы, а яшчэ 20 % губляецца пры ўзбагачэнні. Страты ў вы-глядзе прамысловых адходаў складаюць 28 млн т у год. У ад-валах ужо назапашана больш 450 млн т адходаў здабычы і перапрацоўкі калійных солей, што заняла звыш 1000 га во-рыўных зямсль. Пры гэтым забруджваецца не толькі глеба. паверхневыя воды, але і глыбінныя артэзіянскія воды. За 30 гадоў працы аб'яднання ўзніклі вялізныя падземныя пустоты, якія выклікаюць прагінанне зямной паверхні.

Штогод на прадпрыемствах рэспублікі ўтвараецца 45 млн т прамысловых і бытавых адходаў, у ліку якіх 140 тыс. т таксічныя. Пад адваламі, тэрыконамі, шламасховішчамі і звалкамі ў рэспубліцы занята больш 3 тыс. га ўрадлівых зя-мель.

3 мэтай удасканалсння работы па ахове нетраў неабходна ажыццявіць:

166

1)  укараненне безадходных тэхналогій. У якасці прыкладу можна адзначыць вытворчае аб'яднанне "Крычаўцэменташыфер", дзе цэментны пыл улаўліваецца сістэмай фільтраў і вяртаецца ў вытворчасць;

2)  утылізацыю адходаў вытворчасці. Так, вытворчае аб'яднанне "Беларуськалій" засвоіла выпуск новага тыпу ўгнаенняў і глінасалсных парашкоў з адходаў узбагачэння солі;

3)  удасканаленне тэхналогіі і гсолага-пошукавых работ, перш за ўсё свідравання на нафту і газ;

4)  распрацоўка новых тэхналогій здабычы выкапняў. Прыкладам можа служыць спосаб падзсмнага вышчалочван-ня пры распрацоўцы Мазырскага радовішча солі;

5)  актывізацыя работ па рэкультывацыі кар'ераў.

Сярод праблем аховы нетраў значнае мссца займае захаванне рэдкіх гсалагічных агалснняў, мінсральных утварэн-няў, унікальных знаходак выкапнсвай фауны і флоры. Такія аб'екты абвяшчаюцца гсалагічнымі помнікамі прыроды. Прыкладамі падобных помнікаў з'я^'ляюцца агаленні выкап-нёвых тарфянікаў ля Шклова, Гродна, выхады парод палеа-гену і неагену ў раёнах Добруша і Лоева. Спецыфічныя помнікі прыроды — ледавіковыя валуны, буйнсйшыя з якіх аб'яўлены запаведнымі і ахоўваюцца дзяржавай. Геалагіч-нымі помнікамі лічацца скопішчы валунна-галсчнага канг-ламерату ў'яры ля в. Прынёманская Гродзенскага р-на.

12.2. Ахова глебы

Ахова глебы ўключае мерапрыемствы па абароне зямлі ад эрозіі, забруджвання, спусташэння, па аднаўлснні паруша-ных глеб, павелічэнні іх ураджайнасці і рацыянальнаму вы-карыстанню. Ахова і выкарыстанне зямель рэгулююцца Зя-мельным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Стан глебавага покрыву Беларусі выклікае вялікі непа-кой. Пад ворывам знаходзіцца прыкладна 6 млн га, што ў пе-раліку на аднаго чалавека складае менш 0,6 га. I гэтая лічба штогод змяншаецца.