Ахова прыроды. Ахова атмасфернага паветра. Ахова расліннасці. Радыёактыўнае забруджванне, страница 4

На тэрыторыі Беларусі працуюць буйныя прамысловыя прадпрыемствы хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі. Добра развіты аўтамабільны, чыгуначны і авіяцыйны транспарт. Колькасць шкодных выкідаў у атмасферу складае прыкладна каля 3 млн т у год. Галоўнымі за-бруджвальнікамі з'яўляюцца прадпрыемствы Мінэнерга (36 %) і Нафтахімпрома (15 %). Варта адзначыць, што многія прадпрыемствы не маюць сродкаў на ачыстку паветра. Напрыклад, у Мінску з 20 тыс. стацыянарных крыніц забруджвання пылагазаачышчальным абсталяваннем забяспечаны каля 1000. Таму была праведзена паспартызацыя ўсіх прадп-рыемстваў рэспублікі, у першую чаргу прамысловых, з указанием відаў забруджвальных рэчываў і іх аб'ёмаў. Распра-цаваны "Нарматывы платы за выкарыстанне асяроддзя на тэрыторыі Беларусі", згодна з якім за выкіды шкодных рэчываў і звышнарматыўнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў патрэбна плаціць грошы ў бюджэт мясцовых Саветаў і фонды прыродаахоўных органаў.

Ва ўсіх абласных і буйных прамысловых цэнтрах ар-ганізаваны стацыянарныя пасты назірання за ўзроўнем забруджвання, распрацоўваюцца аўтаматызаваныя сістэмы кантролю. Вялікую ролю ў паляпшэнні стану атмасферы адыгрываюць перавод кацельных на новыя віды паліва, па-шырэнне   сеткі   цэнтральнага   цеплазабеспячэння. Па-



168


12.3ак.662.


і 69



У Беларусі распрацаваны схемы комплекснага выкары-стання і аховы водных і зямельных рэсурсаў басейнаў Заход-няй Дзвіны, Сожа, Бярэзіны, Случы, Ушы і іншых рэк. Складзена тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне інжынерных мерапрыемстваў па абароне ад затаплення поймы р. Пры-пяць. Вядзецца пашпартызацыя рэк, дзейнічае сетка гідра-графічных пастоў, ствараюцца гідралагічныя заказнікі, за-паведнікі.

Шэраг праблем звязаны з аховай азёр, некаторыя з якіх забруджаны стокамі прамысловых прадпрыемстваў, жывёла-гадоўчых ферм, губляюць сваё гаспадарчае значэнне. У першую чаргу гэта датычыць вадаёмаў, што размешчаны паблізу буйных гарадоў і населеных пунктаў.

За апошнія гады рэзка павялічыліся аб'ёмы забруджваль-ных рэчываў, якія паступаюць у воз. Нарач. Калі ў пачатку 60-х гг. максімальная празрыстасць вады ў возеры дасягала 14, а мінімальная была не ніжэй 7 м, то зараз гэтыя паказ-чыкі складаюць адпаведна 8—9 і 3—4 м. У параўнанні з 1950 г. агульная маса хімічных рэчываў у вадзе ўзрасла ў 120 ра-зоў, колькасць планктону і сінезялёных водарасцей — у 80 разоў.

Адметную ролю ў захаванні воднага рэжыму вадаёмаў адыгрываюць балоты. Шэраг балотных масіваў агульнай плошчай 94 тыс. га аб'яўлены заказнікамі рэспуоліканскага значэння (Балота Мох, Прошыцкія Балоты, Ельня, Выга-нашчанскае, Дзікас, Заазер'е, Чарэмшыца).

12.5. Ахова расліннасці

Ахова расліннасці ўключае комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў расліннага свету, захаваннс відавога і папуляцыйнага складу і генафонду флоры, абарону раслін ад хвароб і шкоднікаў, стварэнне і падтрыманне аптымальных для існавання раслін умоў асяроддзя, папярэджвання гібелі іх супольнасцяў ад за-бруджвання і знішчэння.

У адпаведнасці з Асновамі ляснога заканадаўства лясы па народнагаспадарчаму значэнню падзяляюцца на дзве групы: 1) выконваючыя санітарна-гігіенічныя і азда-раўленчыя функцыі; 2) лясы запаведнікаў і нацыянальных паркаў.

Плошчы лясоў, якія складаюць дзяржзўны лясны фонд Беларусі, 8,2 млн га. На аднаго жыхара рэспублікі да-водзіцца0,82 галеса (у Францыі — 0,27, Італіі — 0,4).

Лясы Беларусі маладыя: іх сярэдні ўзрост 40 гадоў. 3 1986 г. у зонах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльокай АЭС, праведзена залясенне тэрыторыі на плошчы 1,7 тыс. га.

І72

У далейшым прадугледжана ачыстка забруджаных тэрыто-рый з дапамогай новых лясных пасадак.

Для аховы лясоў ствараюцца інжэнерна-хімічныя стан-цыі, супрацьпажарныя палосы, вадаёмы, ажыццяўляюцца шэраг іншых мерапрыемстваў. Працуюць Рэспубліканская станцыя па барацьбе са шкоднікамі лесу, абласныя назіральныя станцыі. Актыўную ролю ў ахове лесу іграюць школьныя лясніцтвы.