Ахова прыроды. Ахова атмасфернага паветра. Ахова расліннасці. Радыёактыўнае забруджванне, страница 6

Магутнае ўздзеянне на фауну аказвае і тое, што вясной — восеннюлясы актыўна наведваюць людзі. У выніку жывё-лы пазбаўляюцца аптымальных месцаў жыцця і вымушаны міграваць на адносна спакойныя забалочаныя ўчасткі, пару-шаецца рэжым іх харчавання, пагаршаюцца рост, развіццё і захаванасць маладняка. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесены 182 віды жывёл.

12.7. Радыёактыўнае забруджванне

Радыёакіыўнае забруджванне — гэта форма фізічна-хімічнага забруджвання, якая абумоўлена перавышэннем у асяроддзі натуральнага радыяцыйнага фону і колькаснага ўзроўню радыёактыўных элементаў і рэчываў.

Асноўнай крыніцай радыёактыўнага забруджвання тэрыторыі Беларусі з'яўляецца міграцыя радыёнуклідаў з зоны катастрофы Чарнобыльскай АЭС. Аварыя на ЧАЭС стала саман сур'ёзнай з усіх, якія калі-небудзь здараліся на атамных электрастанцыях. Ужо праз 15 дзён пасля яе ўзровень гама-фону у 5 мР/гадз быў зарэгістраваны на адлегласці 50—60 км на захад і 35—40 км на поўнач ад станцыі. Асаблівасці цыркуляцыі атмасферы ў гэты перыяд з'явіліся прычынай таго, што каля 70 % усіх рэчываў, выкінутых пры выбуху, выпала на тэрыторыю Беларусі і актыўнаму радыяцыйнаму забруджванню падвергліся 23 раёны Гомельскай, Магілсў-скай, Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абл. Новыя даслсда-ванні выяўляюць плямы забруджвання на тэрыторыі і іншых раёнаў.

У першыя хвіліны пасля аварыі і ўтварэння радыёактыўнага воблака наибольшую пагрозу для здароўя людзсй уяўлялі ізатопы так званых высакародных газаў, алс яны хутка распаліся. У далейшым сур'ёзны непакой вызвалі вы-паўшыя на зямную паверхню кароткажывучыя радыёак-тыўныя элементы, перш за ўсё ёд-131, перыяд паўраспаду якога 8 сут. Ён характарызуецца вялікай актыўнасцю і не-бяспечны тым, што перадаецца па харчоваму ланцугу, хутка засвойваецца чалавекам і назапашваецца ў арганізме, асабліва ў шчытападобнай залозе.

Сёння асноўную пагрозу ўсяму жывому прадстаўляюць доўгажывучыя ізатопы стронцыя, цэзія і плутонія. Стронцый паступае ў арганізм і канцэнтруецца ў касцявой, а цэзій — у мышачнай тканцы, што вельмі небяспечна для здароўя чала-века: выклікае ўзрост колькасці анкалагічных захворванняў, пухлін шчытападобнай залозы і інш.

У выніку катастрофы рэспубліка страціла каля 20 % сельскагаспадарчых угоддзяў, 15 % лясоў. Значная частка радыёактыўна забруджанай тэрыторыі ўвайшла ў склад Па-лескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на тэрыторы-ях з забруджваннем 15—40 Кі/км2 ажыццяўляецца пераспе-цыялізацыя сельскагаспадарчых угоддзяў, а на землях з радыёактыўнасцю звыш I Кі/км2 праводзіцца карэннае паляпшэнне ці перазалужэнне глеб. Частка насельніцтва з ра-дыёактыўнай забруджанай тэрыторыі пераселена ў іншыя раёны Беларусі.



На дапамогу Беларусі ў ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧА-ЭС прыйшлі ўрады, грамадскія, рэлігійныя арганізацыі шэ-рагу замежных краін.

12.8. Запаведнікі і заказнікі

У справе аховы прыроды вялікую ролю адыгрываюць запаведнікі і заказнікі. У Беларусі на I студзеня 1993 г. налічвалася 3 запаведнікі, 1 нзцыянальны парк, 73 дзяр-жаўныя заказнікі (рыс. 12.1).

Запаведнік — значны ўчастак прыроднай тэрыторыі з размешчанымі ў іх межах тыповымі або унікальнымі пры-роднымі комплексамі асаблівай навуковай або культурней каштоўнасці. У запавсдніках участкі зямлі. яс нстраў і вол

Рыс. 121. Запаведнікі і заказнікі Рэспублікі Ьеларусь:

1 — запаведнікі; 2 - запаведна-паляўнічая гзспадарка: 3 - мсмарыяльны запаведнік; заказнікі рэспубліканскага значзння; 4 - ландшафтныя; 5 - паляўнічыя; 6 - гідралагічныя; 7

— аэЗрныя; 8 — батанЬіііыя; 9 — журявінныя; 10 - біялагічнмя; / / — мсмарыяльныя; лічбамі 9 кружках абазнзчзны запаведнікі і заказнікі: / - Бярззінскі біясфермы; 2 — Прыпяцкі ландшафгна-гідралагічны; 3 — ПалескІ рядыяцыйна-экаллгічны; 4 - Белавежская пушча; S