У выніку інтэнсіўных антрапагснных уздзеянняў пра-даўжаюць развівацца працэсы дэградацыі і забруджвання зямель, што прыводзіць да недабору ўраджаю. Вялікая плошча зямсль падвергнута эрозіі. 3 павышаных месцаў штогод змываецца слой глебы 2—3 мм. У перыяд вясенняга снегараставання змыў глебы са схілаў складае 20 т/га, пры інтэнсіўных ліўнях — 35 т/га і больш, у выніку чаго штогод выносіцца прыкладна 9—10 кг/га азоту, 5,5 кг фосфару, 4 кг/га калію ў даступнай для раслін форме. На поўначы і ў цэнтральных частках Беларусі пераважае водная эрозія. На оўдні на пясчаных, тарфяна-балотных і радзей на супясча167
ных глебах назіраецца ветравая эрозія. Ва ўмовах узгорыста-га рэльефу ворыва паскарас эразійныя працэсы.
У Беларусі каля 11 тыс. га займаюць яры, якія найбольш распаўсюджаны на Аршанска-Магілёўскім плато, Наваг-рудскім і Ашмянскім узвышшах, Мазырскай і Капыльскай градах. Яны прыносяць вялікія страты сельскагаспадарчай вытворчасці У зонах яраўтварэння глеба выносіцца ў рач-ныя даліны, дзе засыпае поймавыя лугі, павялічвае цвёрды сцёк. Назіраліся выпадкі, калі на такіх буйных рэках, як Днепр, гэтыя працэсы часова псрапынялі суднаходства.
Меліярацыя зямель — адна з вострых экалагічных праблем, уплыў якой на природу вялізарны. Правядзенне асу-шальнай меліярацыі без уліку вынікаў гэтага працэсу нярэд-ка прыводзіла да негатыўных з*яў: змянення гідралагічнага рэжыму рэк, азёр, вадасховішчаў і балот, пагаршэння ўласцівасцей глебы. Наибольшая плошча меліяраваных зямель у Брэсцкай (685 тыс. га), Мінскай (678 тыс. га) і Го мельскай (632 тыс. га) абл.
Павышэнне ўраджайнасці сельгаскультур у значнай сту-пені дасягаецца за кошт прымянення мінеральных угнаен-няў, пестыцыдаў, вапнавання і г. д. Штогод пад зернавыя культуры ўносіцца звыш 200 кг/га мінеральных угнаенняў. Нерацыянадьнае прымяненне іх прывяло ў радзе месцаў да заоруджвання глебы. Так, на 1 га ў Мінскай вобл, прыпадас да 4,5 кг пестыцыдаў, Брэсцкай — 3,5, Гродзенскай — 3,2, Віцебскай — 2 кг. Найбольш забруджаны высокатаксічным рэчывамі глебы Магілёўскай і Гомельскай абл. Частка песты цыдаў (да 60 %) і мінеральных угнаенняў шляхам змыву і інфільтрацыі трапляе ў рэкі і падземныя воды, якія гідраўлічна звязаны з рэкамі. Пестыцыды вельмі ўстойлівыя напрыклад ДДТ і цяпер знаходзяць у меліярацыйных каналах, хаця яго прымяненне было забаронена ў 1974 г. Машта-бы забруджвання глеб пестыцыдамі ў рэспубліцы вялікія.
Шкоднымі выкідамі з прамысловых прадпрысмстваў за-бруджана да 25 % сельгасугоддзяў рэспублікі. Уздоўж аўтадарог у глебе шмат цяжкіх металаў (свінец, цынк, ртуц1 і інш.).
У рэспубліцы даўно праводзяцца работы па рэкультыва-цыі тарфянікаў і адпрацаваных кар'ераў. У выніку рэкуль тывзцыі ствараюцца ворыўныя землі, сенажаці і пашы, ва дасховішчы і сажалкі для развядзення рыбы, дзічы, пляцоўкі для будаўніцтва, азеляняльнага і санітарна-гігіенічнапі прызначэння. Аднак да гэтага часу ў рэспубліцы не рэкуль-тывавана яшчэ каля 40 тыс. га зямель.
12.3. Ахова атмасфернага паветра
Ахова атмасфернага паветра — гэта сістэма мерапрыем-стваў па папярэджванні нежаданых змяненняў газавага складу і забруджвання атмасфернага паветра, рацыяналіза-цыі яго выкарыстання як жыццёва важнага кампанента біясферы. Акрамя мер па санітарнай ахове яна ўключае біялагічныя (ахова і ўзнаўленне біялагічных рэсурсаў), тэх-налагічныя (удасканаленне вытворчых працэсаў, газа- і пы-лаачыстка), планіровачныя (распрацоўка схем размяшчэння розных аб'ектаў і рацыянальнай забудовы населеных пунк-таў), прававыя, эколага-асвстніцкія і іншыя мерапрыемствы. Гэтыя мерапрыемствы рэгламентуюцца законам Рэспублікі Беларусь UA6 ахове атмасфернага паветра", якім прадуглед-жаны абмежаванні выкарыстання паветра для вытворчых мэт, крымінальная адказнасць за перавышэнне норм шкод-ных выкідаў у атмасферу.
Забруджванне паветра ўяўляе найбольш сур'ёзную не-бяспеку па наступных прычынах: 1) выкід у атмасферу розных адходаў пераносіцца на вялікія адлегласці; 2) праз забруджванне атмасферы адбываецца забруджванне глебы і вады (кіслотныя дажджы і г. д.); 3) шкодныя рэчывы, якія аказаліся ў атмасферы, уступаюць у рэакцыю адзін з другім і ўтвараюць новыя, часам яшчэ больш шкодныя злучэнні.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.