Мал.5. Разліковая схема электрасiстэмы
Рашэнне.
1 Нармальны рэжым работы электрасiстэмы
Будуем схему замяшчэння. Схему замяшчэння будуем у адносных адзінках. Для гэтага выбіраем сістэму базісных адзінак. У якасці базіснай магутнасці прымаем Sб=1000 МВА, якая на ўсіх ступенях трансфармацыі аднолькавая. У якасці базісных напружанняў прымаем сярэдненамінальныя напружанні ступеняў: Uб=Uсн. На кожнай ступені трансфармацыі базіснае напружанне рознае і роўнае сярэдненамінальнаму напружанню ступені: на ступені 220 кВ базіснае напружанне Uб220=230 кВ; на ступені 15 кВ Uб15=15,75 кВ; на ступені 10 кВ Uб10=10,5 кВ. Схема замяшчэння прыведзена на мал. 6.
Нармальны рэжым з’яўляецца ўсталяваным рэжымам. Для гэтага рэжыму генератары замяшчаем іх усталяванымі значэннямі электрарухаючых сіл (ЭРС) і супраціўленняў. Пры гэтым будзем лічыць, што генератары ў нармальным рэжыме загружаны на 100 %, а фазавыя зрухі ЭРС усіх генератараў аднолькавыя.
Мал. 6. Схема замяшчэння для ўсталяванага нармальнага рэжыму работы
Усталяванае значэнне супраціўлення z1 генератара G1 разлічваем па формуле:
Супраціўленні генератараў G2, G3, G4 разлічваем аналагічна і атрымоўваем іх значэнні: z2=j8,95; z3=j6,219; z4=j22,55.
Усталяванае значэнне ЭРС Е1 генератара G1 разлічваем па формуле:
, дзе U0 і I0 – значэнні напружання і тока у нармальным рэжыме, якія прыняты роўнымі іх намінальным значэнням. У адносных адзінках U0 = 1 і I0 = 1.
ЭРС генератараў G2, G3, G4 разлічваем аналагічна і атрымоўваем іх значэнні: Е2=2,767; Е3=2,852; E4=2,427
Супраціўленне z5 трансфарматара Т1 разлічваем па формуле:
Супраціўленні трансфарматараў Т2, Т3, Т4 разлічваем аналагічна:
z6=j0,44; z7=j0,275; z8=j1,375.
Супраціўленне z9 ЛЭП W1 разлічваем па формуле (улічваем, што ЛЭП W1 выканана двухланцуговай):
Супраціўленні ЛЭП W2, W3, W4, W5, W6 разлічваем аналагічна: z10=j0,7561; z11=j0,7561; z12=j0,4537; z13=j0,9074; z14=j1,059.
Нагрузкі ў схему замяшчэння для ўсталяванага рэжыму работы уводзім iх намiнальнымi поўнымi супрацiўленнямі zн, пры гэтым схема замяшчэння прымае камплексны выгляд. Cупраціўленне z15 нагрузкі S2 у адносных адзінках разлічваем па формуле:
Аналагічна супраціўленне z16 нагрузкі S1:
Супраціўленні другіх нагрузак схемы роўны: z17=4,575+j2,237; z18=3,293+j1,61; z19=20,4+j9,97; z20=8,234+j4,026.
Схема замяшчэння для ўсталяванага рэжыму работы прыведзена на мал. 6.
Будуем файл уваходных дадзеных. Аператар READ праграмы ZORKAC мае выгляд:
READ(1,*)KH,NDRUK,(N1K(I),N2K(I),R(I),E(I),I=1,KH)
У пачатку файла ўваходных дадзеных запісваюцца пераменныя КН – колькасць галін у схеме замяшчэння (для нашай схемы КН=20) і NDRUK – прызнак вываду прамежкавых рэзультатаў работы праграмы ZORKZC у выхадны файл (зададзім NDRUK=0 – няма вываду прамежкавых дадзеных). Далей у файле знаходзяцца чатыры масівы з інфармацыяй аб схеме замяшчэння: N1K(KH)-нумары першых канцоў, N2K(KH)-нумары другіх канцоу, R(KH)-супраціўленні, E(KH)-электрарухаючыя сілы галін.
Файл уваходных дадзеных для нармальнага рэжыму мае выгляд:
20 0
0 1 (41.17,20.13) (0.,0.)
0 2 (0.,15.21) (2.468,0.)
2 1 (0.,1.375) (0.,0.)
0 2 (16.32,7.98) (0.,0.)
1 3 (0.,0.302) (0.,0.)
3 0 (4.575,2.237) (0.,0.)
3 4 (0.,0.44) (0.,0.)
4 0 (0.,8.95) (2.767,0.)
1 6 (0.,0.4537) (0.,0.)
1 7 (0.,0.7561) (0.,0.)
6 3 (0.,0.7561) (0.,0.)
3 7 (0.,0.9074) (0.,0.)
0 5 (0.,6.219) (2.852,0.)
5 6 (0.,0.275) (0.,0.)
0 6 (3.293.,1.61) (0.,0.)
6 7 (0.,1.059) (0.,0.)
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.