Уваходнымi дадзенымi для падпраграмы з’яўляюцца спiсы з iнфармацыяй аб схеме замяшчэння (масiвы нумароў канцоў N1K(KH), N2K(KH), праводнасцей Y(KH) i токаў крынiц тока J(KH) галiн, масiў нумароў вузлоў NW(KW), колькасць галiн KH i колькасць вузлоў KW схемы. У масiве нумароў вузлоў вузел КЗ павiнен быць запiсаны апошнiм. Выхаднымi дадзенымi з’яўляецца iнфармацыя аб сiстэме з трыангуляванай матыцай каэфiцыентаў (масiвы: ненулявых элментаў трыангуляванай матрыцы каэфiцыентаў YHMPZWW(KNNE), нумароў вяршынь многапрамянёвых зорак у выдаляемых вузлах NWMPZWW(KNNE), правых частак трыангуляванай сiстэмы JMPZWW(KW), уласных праводнасцей выдаляемых вузлоў YSMPZWW(KW), колькасцей галiн у выдаляемых вузлах на момант iх выдалення KHMPZWW(KW) i колькасць ненулявых элементаў у трыангуляванай матрыцы KNNE). Пасля выканання абнуленняў пераменных i масiваў (блок 101) пачынаецца выкананне цыкла (канец на метцы 32) па выдаленню вузлоў схемы. Цыкл уключае блокi 102-110. У гэтым цыкле выкарыстоўваюцца рабочыя масiвы: KHDNW(KW) - колькасць галiн, далучаных да невыдаленых вузлоў; NWMPZ(KHMPZ) - нумары вузлоў многапрамянёвай зоркi (нумары вяршынь многавугольнiкаў); YHMPZ(KHMPZ) - праводнасцi галiн многампрамянёвай зоркi; JHMPZ(KHMPZ) - токi крынiц тока ў галiнах многапрамянёвай зоркi. У рабочых масiвах знаходзiцца iнфармацыя аб параметрах галiн многапрамянёвай зоркi ў вузле, якi выдаляецца ў бягучым цыкле; на новым цыкле iнфармацыя ў рабочых масiвах абнаўляецца.
Алгарытм пераўтварэння многапрамянёвай зоркi ў поўны могавугольнiк паўтараецца ў кожным цыкле падпраграмы ZHORTKA для кожнага выдаляемага вузла. У блоку 102 для кожнага вузла схемы вызначаюцца калькасцi галiн, далучаных да кожнага з невыдаленых вузлоў, i запамiнаюцца ў масiве KHDNW(KW). У блоку 103 вызначаецца найбольшая колькасць галiн, далучаных да аднага або некалькiх вузлоў, якiя засталiся ў спiсе. У блоку 104 выконваецца перастаноўка нумроў вузлоў у масiве NW(KW) такiм чынам, каб у пачатку масiва аказалiся вузлы, да якiх падключана найменьшая колькасць галiн. Выдаляемыя вузлы выбiраюцца з масiва NW(KW) па парадку, таму наступны выдаляемы вузел будзе мець найменьшую колькасць галiн, i эквiвалентны многавугольнiк пры накладваннi яго на непераўтвораную частку схемы дасць найменьшы прырост у спiсах з iнфармацыяй.
У блоку 105 са спiсаў iнфармацыi аб схеме выбiраецца iнфармацыя аб галiнах многапрамянёвай зоркi i запiсваецца ў рабочыя масiвы. Iнфармацыя аб астатнiх галiнах схемы ў спiсах перамяшчаецца на свабодныя месцы. У блоку 107 выконваецца складванне паралельных галiн многапрамянёвай зоркi, калi яны ў ёй ёсць. У блоку 108 выконваецца пераўтварэнне многапрамянёвай зоркi ў поўны многавугольнiк. Пры гэтым разглядаюцца ўсе магчымыя спалучэннi з n па 2 i па формулах (4,5) разлiчваюцца прыросты праводнасцей i токаў. Калi ў спiсе iнфармацыi адпаведная прыростам галiна прысутнiчае, то да iснуючай галiны дадаюцца разлiчаныя прыросты праводнасцi i тока. Калi ў спiсе iнфармацыi галiна адсутнiчае, то ў спiсе iнфармацыi ўтвараецца новая галiна з праводнасцю i токам, роўнымi разлiчаным прыростам праводнасцi i тока.
У блоку 109 у выхадныя масiвы падпраграмы запiсваюцца значэннi каэфiцыентаў i правыя часткi таго раўнання трыангуляванай сiстэмы, якое адпавядае выдаленаму ў дадзеным цыкле вузлу.
3.Змест i парадак выканання работы
3.1. Пры папярэдняй дамашняй падрыхтоўцы вывучаецца алгарытм пераўтварэння многапрамянёвай зоркi ў поўны многавугольнiк i праграма ZORKA. Выконваецца ўручную разлiк вузлавых напружанняў i токаў у схеме для варыянта, зададзенага ў табл.1, метадам пераўтварэння многапрамянёвых зорак ў поўныя многавугольнiкi. Вузлы схемы выдаляюцца ва ўзрастаючым парадку нумарў з ўлiкам аптымiзацыi.
3.2. У лабараторыi ствараецца файл уваходных дадзеных для схемы зададзенага варыянта. Выконваецца разлiк па праграме ZORKA схемы зададзенага варыянта з вывадам прамежкавых рэзультатаў у выхадны файл. Калi ёсць магчымасць, выхадны файл выводзiцца на друкарку. Выконваецца параўнанне і аналiз прамежкавых і канчатковых рэзультатаў машыннага i ручнога разлiку рэжыму схемы, выпраўляюцца памылкi i вывучаецца паслядоўнасць работы прагрмы ZORKA.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.