2.2. Праграма ZORKA. Тэкст праграмы прыведзены ў дадатку 1. Праграма прызначана для разлiку ўсталяванага рэжыму ў электрычнай схеме метадам пераўтварэння многапрамянёвай зоркi ў поўны многавугольнiк у адпаведнасцi з прыведзеным вышэй алгарытмам. Праграма складаецца з асноўнай праграмы i падпраграмы ZHORTKA. Тэкст праграмы раздзелены на асобныя блокi i забяспечаны шматлiкiмi каментарамi, якiя тлумачаць прызначэнне пераменых, масiваў i блокаў. Уваходнымi дадзенымi з’яўлецца iнфармацыя аб параметрах i тапалогii схемы замяшчэння, якая папярэдне заносiцца спажыўцом праграмы ў асобны файл. У гэты файл спачатку запiсваецца лiчба цэлага тыпу, якая роўна колькасцi галiн у схеме замяшчэння. Затым у файл заносiцца iнфармацыя аб галiнах схемы. Iнфармацыя аб галiнах прадстаўляецца ў так званай спiсавай форме. Для гэтага ў схеме замяшчэння папярэдне выконваецца нумарацыя вузлоў схемы цэлымi лiчбамi ў адвльным узрастаючым парадку, пры гэтым лiнейна залежнаму вузлу прысвойваецца нумар нуль. Для кожнай галiны запiсваюцца нумары “першага” i “другога” канцоў галiны, супрацiўленне i ЭРС. Нумары канцоў адлавядаюць вузлам, да якiх падключана галiна, i запiсваюцца цэлымi лiчбамi, а супрацiўленне i ЭРС - рэчаiснымi. Супрацiўленне i ЭРС могуць быць прадстаўлены ў iменаваных або адносных адзiнках; у адпаведных адзiнках будуць атрыманы i рэзультаты разлiку. Галiны ў спiс могуць уваходзiць у адвольным парадку. Нумары “першага” i “другога” канцоў галiны таксама могуць быць выбраны адвольна (iх у спiсе можна мяняць месцамi). Дадатным накiрункам у галiне ўмоўна лiчыцца накiрунак ад канца з большым нумарам да канца з меньшым нумарам (патэнцыял канца з большым нумарам ўмоўна мае больш высокi патэнцыял). Гэта неабходна ўлiчваць як пры фармаваннi файла ўваходных дадзеных (ЭРС лiчыцца ўключанай ў галiну ў дадатным накiрунку, калi яна павышае патэнцыял вузла з больш высокiм патэнцыялам), так i пры расшыфроўцы рэзультатаў разлiку (ток ў галiне мае дадатны накiрунак, калi ён цячэ ад вузла з больш высокiм патэнцыялам да вузла з больш нiзкiм патэныцялам). Файл ўваходных дадзеных мае iмя ў выглядзе АААА.DAT, дзе АААА - iмя файла (любыя чатыры лiтары або лiчбы). Рэзультаты разлiку заносяцца праграмай у файл рэзультатаў з iмем ў выглядзе АААА.REZ, дзе iмя АААА адпавядае iмю файла ўваходных дадзеных. Рэзультатамi разлiку з’яўляюцца вузлавыя напружаннi схемы i токi ў галiнах схемы.
Пасля пуску праграма ZORKA запытвае ў спажыўца iмя файла з уваходнымi дадзенымi, якое ўводзiцца ў памяць з экрана дысплея, пасля чаго чытаюцца ўваходныя дадзеныя з дыска ў памяць (блок 1). У блоку 2 ўтвараецца iмя файла выхадных дадзеных. У блоку 3 выконваецца пераход ад супрацiўленняў i ЭРС да праводнасцей i токаў крынiц тока. У блоку 4 выконваецца падлiк кольксцi лiнейна незалежных вузлоў уведзенай схемы (пераменная KW) i фармаванне рабочага масiву нумароў гэтых вузлоў NW(KW). Блок 5 - абнуленне масiву вузлавых напружанняў U(KW). Блок 6 - размнажэнне iнфармацыi аб нумарах вузлоў у рбочых масiвах N1K1(KH) i N2K1(KH). Блок 7 - зварот да падпраграмы ZHORTKA i разлiк рэзультатыўных ЭРС i супрацiўлення. Блок 8 - разлiк вузлавых напружанняў (адваротны ход метаду Гаўса), блок 9 - разлiк токаў у галiнах схемы, блокi 10-12 -запiс рэзультатаў у выхадны файл i заканчэнне работы.
Падпраграма ZHORTKA выконвае згортку схемы да зададзенага вузла i стварае трыангуляваную матрыцу каэфiцыентаў i матрыцу правых частак сiстэмы вузлавых раўнанняў (9), прычым у трыангуляванай матрыцы каэфiцыентаў запамiнаюцца толькi ненулявыя элементы. Матрыца каэфiцыентаў Y у яўнай форме падпраграмай не ствараецца, а згортка схемы выконваецца шляхам адпаведных пераўтварэнняў iнфармацыi ў спiсах галiн схемы. Пры выдаленнi кожнага вузла з гэтых спiсаў выбiраюцца галiны, якiя далучаны да выдаляемага вузла, затым па формулах (4,5) разлiчваюцца параметры галiн поўнага многавугольнiка i, нарэшце, галiны многавугольнiка ўносяцца назад ў спiсы галiн. У вынiку паслядоўнага выключэння n-1 вузлоў (дзе n - колькасць лiнейна-незалежных вузлоў) схема аказваецца згорнутай да апошняга n-ага вузла, у якасцi якога можа быць выбраны вузел кароткага замыкання (КЗ).
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.