Операционные усилители. Усилители на АУ. Дифференциальные усилители на АУ. Измерительные усилители. Моменты случайных величин

Страницы работы

Уважаемые коллеги! Предлагаем вам разработку программного обеспечения под ключ.

Опытные программисты сделают для вас мобильное приложение, нейронную сеть, систему искусственного интеллекта, SaaS-сервис, производственную систему, внедрят или разработают ERP/CRM, запустят стартап.

Сферы - промышленность, ритейл, производственные компании, стартапы, финансы и другие направления.

Языки программирования: Java, PHP, Ruby, C++, .NET, Python, Go, Kotlin, Swift, React Native, Flutter и многие другие.

Всегда на связи. Соблюдаем сроки. Предложим адекватную конкурентную цену.

Заходите к нам на сайт и пишите, с удовольствием вам во всем поможем.

Содержание работы

7 Аперацыйныя ўзмацняльнікі

Аперацыйным узмацняльнікам (АУ) называецца ўзмацняльнік напружання, які прызначаны для выканання розных аперацый з аналагавымі сігналамі. Ідэальны АУ з’яўляецца ідэальнай крыніцай напружання, якая кіруецца дыферэнцыяльным напружаннем з бясконца вялікім каэфіцыентам узмацнення. АУ мае два ўваходы, выхад і два вывады для сілкавання (мал. 2.1). Інверсавальны ўваход абазначаецца знакам «–» ці кружком, неінверсавальны – знакам «+» ці без знака. Дадатнае і адмоўнае напружанні сілкавання звычайна маюць аднолькавую велічыню і вывад, які з’яўляецца агульным для ўваходных і выхаднога сігналаў.

Мал. 2.1. Графічныя абазначэнні АУ: а) стандартнае; б) старое

Ідэальны АУ мае бясконца вялікае ўваходнае супраціўленне (нулявыя ўваходныя токі), нулявое выхадное супраціўленне (нагрузка не ўплывае на выхадное напружанне), бясконцыя каэфіцыенты падаўлення сінфазнага сігналу і ўзмацнення дыферэнцыяльнага сігналу, бясконцы дыяпазон частот сігналаў, якія ўзмацняюцца (ад 0 да ¥). Ідэальны АУ выконвае наступную аперацыю:

; ,                  (2.1)

дзе AVOL = ¥ – каэфіцыент узмацнення дыферэнцыяльнага сігналу АУ.

Рэальныя АУ выконваюцца на аснове дыферэнцыяльных узмацняльнікаў (адзін-два каскады), карэктавальных інтэгратараў і ўзмацняльнікаў магутнасці. Тыповая схема АУ з адным каскадам дыферэнцыяльнага ўзмацнення прыведзена на мал. 2.2. Дыферэнцыяльны каскад выкананы на VT1, VT2 з нагрузкай у выглядзе токавага люстэрка на VT3, VT4. Інтэгравальнае звяно на VT5, VT6 ажыццяўляе частотную карэкцыю ўзмацнення, якая забяспечваецца спадам каэфіцыента ўзмацнення з хуткасцю 20 дБ/дэкаду, што патрэбна для ўстойлівасці АУ, ахопленага адмоўнай сувяззю. Узмацняльнік магутнасці выкананы на эмітэрным паўтаральніку VT7, VT8.

Мал. 2.2. Прынцыповая схема АУ з адным каскадам дыферэнцыяльнага ўзмацнення

З улікам уласцівасцей рэальнага АУ схема яго замяшчэння прымае наступны выгляд (мал. 2.3):

Мал. 2.3. Схема замяшчэння рэальнага АУ

Схема адлюстроўвае адрозненне рэальнага АУ ад ідэальнага. Характарыстыкі АУ можна падзяліць на статычныя і дынамічныя. Да статычных адносяцца: AVOL – каэфіцыент узмацнення дыферэнцыяльнага сігналу АУ пры пастаянным напружанні; VOS – напружанне зрушэння нулявога ўзроўню (напружанне паміж уваходамі пры uout = 0); Iin+, Iin – уваходныя токі (токі праз уваходныя ланцугі АУ); DIin = Iin+  Iin – розніца ўваходных токаў; DVOS/DТ – тэмпературны каэфіцыент напружання зрушэння; DIin/DТ – тэмпературны каэфіцыент розніцы ўваходных токаў; CMRR – каэфіцыент падаўлення сінфазнага сігналу (CMRR = AVOL/AСM, дзе AСM – каэфіцыент узмацнення сінфазнага сігналу); Iout,mах – максімальны выхадны ток; Rout – выхадное супраціўленне. Да дынамічных характарыстык адносяць частату адзінкавага ўзмацнення f1 (частата пры AVOL = 1) і максімальную хуткасць нарастання выхаднога напружання VUout,mах.

8  ўзмацняльнікі на АУ

Найбольш простымі прыладамі на АУ з адмоўнай зваротнай сувяззю з’яўляюцца неінверсавальны і інверсавальны ўзмацняльнікі, прынцыповыя схемы якіх прыведзены на мал. 2.5 (вывады для злучэння крыніц сілкавання не адлюстроўваюцца). Для разліку схемы неінверсавальнага ўзмацняльніка складзём ураўненні паводле другога закону Кірхгофа па контурах: 1) ^, R1, «–» уваход, «+» уваход, R3, uin, ^; 2) ^, uin, R3, «+» уваход, «–» уваход, R2, выхад, uout, ^ і ўраўненне паводле першага закону Кірхгофа для вузла, які ляжыць каля інверсавальнага ўвахода:

Мал. 2.5. Узмацняльнікі на АУ: а) неінверсавальны; б) інверсавальны

                      (2.5)

дзе DU = u+  u  дыферэнцыяльнае напружанне паміж уваходамі АУ.

Для разліку схемы інверсавальнага ўзмацняльніка складзём ураўненні паводле другога закону Кірхгофа па контурах: 1) ^, uin, R1, «–» уваход, «+» уваход, R3, ^; 2) ^, R3, «+» уваход, «–» уваход, R2, выхад, uout, ^ і ўраўненне паводле першага закону Кірхгофа для вузла, які ляжыць каля інверсавальнага ўвахода:

                                  (2.6)

З улікам уласцівасцей ідэальнага АУ з адмоўнай зваротнай сувяззю (DU = 0; Iin+ = Iin = 0) з ураўненняў (2.5), (2.6) знаходзім каэфіцыенты ўзмацнення па напружанні для разглядаемых узмацняльнікаў:

; ,                 (2.7)

дзе AVCL+, AVCL– – каэфіцыенты ўзмацнення неінверсавальнага і інверсавальнага ўзмацняльнікаў адпаведна. Большасць ланцугоў на АУ з адмоўнай сувяззю магчыма прадставіць як неінверсавальны ці інверсавальны ўзмацняльнікі з нелінейнымі ці частотназалежнымі элементамі замест R2 і R1. Пры гэтым формулы для сувязі uout з uin падобныя на (2.7).

Напружанне u на схеме інверсавальнага ўзмацняльніка заўсёды роўна нулю па ўласцівасцях ідэальнага АУ, ахопленага адмоўнай зваротнай сувяззю, але сам гэты пункт схемы з агульным провадам не аб’яднаны, таму яго называюць пунктам «віртуальнай» зямлі. Уваходнае супраціўленне (Rin = uin/iin, дзе iin – уваходны ток) для неінверсавальнага ўзмацняльніка на ідэальным АУ Rin = ¥ і для інверсавальнага ўзмацняльніка Rin = R1. Пры ўзмацненні сігналаў ад крыніц з вялікім унутраным супраціўленнем аддаюць перавагу неінверсавальнаму ўзмацняльніку, паколькі пры гэтым можна пагрэбаваць падзеннем напружання на ўнутраным супраціўленні і лічыць, што ўсё напружанне, якое вырабляе крыніца, прыкладаецца да ўзмацняльніка (забяспечваецца рэжым халастога ходу крыніцы).

Похожие материалы

Информация о работе

Тип:
Ответы на экзаменационные билеты
Размер файла:
413 Kb
Скачали:
0

Уважаемые коллеги! Предлагаем вам разработку программного обеспечения под ключ.

Опытные программисты сделают для вас мобильное приложение, нейронную сеть, систему искусственного интеллекта, SaaS-сервис, производственную систему, внедрят или разработают ERP/CRM, запустят стартап.

Сферы - промышленность, ритейл, производственные компании, стартапы, финансы и другие направления.

Языки программирования: Java, PHP, Ruby, C++, .NET, Python, Go, Kotlin, Swift, React Native, Flutter и многие другие.

Всегда на связи. Соблюдаем сроки. Предложим адекватную конкурентную цену.

Заходите к нам на сайт и пишите, с удовольствием вам во всем поможем.