55 Понятие последовательных и параллельных интерфейсов.
Да АЛП імгненных значэнняў адносяць АЛП паслядоўнага ліку, АЛП паслядоўнага прыбліжэння, паралельныя АЛП, паралельна-паслядоўныя АЛП і АЛП з прамежкавым пераўтварэннем у інтэрвале часу.
Схема АЛП паслядоўнага ліку прыведзена АЛП змяшчае кампаратар, пры дапамозе якога выконваецца параўнанне ўваходнага напружання u(x)(Vin) з напружаннем зваротнай сувязі u5. Работа пераўтваральніка пачынаецца з імпульсу «Пуск», які замыкае ключ. Праз замкнуты ключ S імпульсы u1 ад генератара тактавых імпульсаў (ГТІ) паступаюць на лічыльнік імпульсаў (ЛІ), які кіруе работай ЛАП. У выніку паслядоўнага павелічэння выхаднога кода лічыльніка N ажыццяўляецца паслядоўнае ступеньчатае павелічэнне выхаднога напружання u5 ЛАП. Сілкаванне ЛАП выконваецца ад крыніцы апорнага напружання (КАН).
Калі выхадное напружанне ЛАП зраўноўваецца з уваходным напружаннем, адбываецца пераключэнне кампаратара, па выхадному сігналу «Стоп» якога размыкаецца ключ S. Імпульсы ад генератара перастаюць паступаць на ўваход лічыльніка. Выхадны код, адпаведны роўнасці Vin = u5, здымаецца з лічыльніка і запісваецца ў знешні рэгістр.
Ураўненне пераўтварэння АЛП паслядоўнага ліку магчыма запісаць у выглядзе kDU = Vin, дзе 0 £ k £n – колькасць ступеней да моманту параўнання, DU = h – значэнне адной ступені (крок квантавання).
АЛП выканаць увесь працэс пераўтварэння за n паслядоўных крокаў прыбліжэння замест (2n–1) пры выкарыстанні АЛП паслядоўнага ліку, што дае выйгрыш у хуткадзеянні. У літаратуры АЛП паслядоўнага прыбліжэння называюць таксама АЛП паразраднага ўраўнаважвання, кодаімпульснымі АЛП.
Сігнал кампаратара («0» альбо «1») паказвае, павялічыць ці паменшыць код, які падаецца з РПП на ЛАП. На кожным наступным кроку падаецца код, які ў два разы адрозніваецца ад папярэдняга. Колькасць крокаў прыбліжэння адпавядае колькасці двайковых разрадаў.
Паралельныя АЛП складаюцца з наступных вузлоў: дзельнік апорных напружанняў, выкананы на рэзістарах R; набор кампаратараў напружанняў; дэшыфратар; выхадныя каскады. Для атрымання больш высокай паласы прапускання пры захаванні адчувальнасці кампаратары робяць страбуемымі (мал. 116). Магчыма страбаванне і іншых блокаў.
АЛП працуе наступным чынам. Уваходнае напружанне адначасова падаецца на неінверсавальны ўваходы кампаратараў. Кампаратары параўноўваюць гэты сігнал з напружаннямі, якія паступаюць з рэзістыўнага дзельніка напружанняў на інверсавальныя ўваходы, у момант перадачы страбавальнага сігналу на тактавы ўваход. Дэшыфратар пераўтварае код, які паступае з выхадаў кампаратараў, у двайковы. Код з выхаду дэшыфратара паступае на выхадныя каскады, якія выпрацоўваюць стандартныя ўзроўні ЭСЛ, ТТЛ ці КМОП. Выхадныя каскады могуць змяшчаць інтэрфейсныя схемы для сувязі з мікрапрацэсарамі. АЛП паралельнага пераўтварэння на сённяшні час з’яўляюцца самымі хуткімі і могуць працаваць з частатой да 100 МГц. Для пашырэння паласы прапускання кампаратары звычайна робяць страбуемымі.
56 Защита цепей электроаппаратуры от перегрузок.Классификация способов защиты.
Адной з класіфікацыяй перагрузак з'яўляецца падзял на тры віды ў залежнасці ад крыніцы, якая яе выклікала. Да першага адносяцца перагрузкі, звязанныя з наводкамі ў ланцугах электраабсталявання электрамагнітнымі імпульсамі ненатуральнага паходжання, напрыклад выпраменьваннем радыёлакацыйных і сувязных станцый, ліній электраперадач, магутных пераходных працэсаў пры ўключэнні і выключэнні электраабсталявання Перагрузкі другога тыпу звязаны з наводкамі ў ланцугах электраабсталявання ад электрамагнітных крыніц натуральнага паходжання, напрыклад маланак. Ток у маланцы дасягае 300 кА пры працягласці імпульсу да 10 мкс і хуткасці нарастання да 103 А/мкс. Перагрузкі трэцяга тыпу абумоўлены пераходнымі працэсамі ў ланцугах самой электроннай прылады пры яе функцыянаванні альбо пад уздзеяннем статычнай электрычнасці.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.