Мал. 128. Схемы абароны ад перагрузак для нагрузак малой магутнасці: а) паралельная абарона нагрузкі на другаснай абмотцы трансфарматара на стабілітронах; б) паралельная абарона нагрузкі на другаснай абмотцы трансфарматара на дыністарах; в) абарона нагрузкі пры ўсплёсках напружання; г) паралельная абарона на транзістары; д) паслядоўная абарона на транзістары |
60 Защита инфармационного сигнала при высокоомном первичном преобразователе
Мал. 135. Абарона высакаомнай крыніцы сігналу |
У выпадку высакаомнай крыніцы сігналу выкарыстоўваюць схему, прыведзеную на мал. 135.
Паўтаральнікі на DA1 і DA2 маюць высокае ўваходнае супраціўленне і забяспечваюць патэнцыялы экранаў кожнай лініі роўнымі патэнцыялам лініі. Пры гэтым ёмістасць паміж лініяй і экранам не ўплывае на выгляд сігналу, паколькі іх перазарадка ажыццяўляецца нізкаомнымі крыніцамі выхаднога напружання АУ. Прыведзеная схема адначасова забяспечвае знішчэнне токаў выцечкі паміж лініямі і знешнімі элементамі (ток не працякае паміж пунктамі з аднолькавым напружаннем). Існуюць спецыялізаваныя вымяральныя ўзмацняльнікі з убудаванымі паўтаральнікамі DA1 і DA2 і вывадамі для далучэння знешняга экрана (INA116).
59 Гальванически развязанные цепи.Области применения.Схемы,принцип действия.
Для памяншэння сінфазнай перашкоды пры захаванні дыферэнцыяльнага сігналу на практыцы выкарыстоўваюць гальванічна развязаныя ланцугі (мал. 133б, в). Гальванічна развязанымі называюць ланцугі, сувязь паміж якімі ажыццяўляецца пры адсутнасці нізкаомнага агульнага проваду. На практыцы гальванічную развязку выконваюць пры дапамозе аптронаў (мал. 133б) ці трансфарматараў (мал. 133в). Сувязь выхаду перадавальнай прылады з уваходам прыёмнага ўзмацняльніка ажыццяўляецца на мадуляцыі светлавога патоку ці змяненнем пераменнага магнітнага поля трансфарматара. Для сінфазнай складальнай гальванічна развязаны ланцуг эквівалентны рэзістарам R1 з бясконца вялікім супраціўленнем на мал. 133а. Таму сінфазны сігнал нізкай частаты практычна не праходзіць на ўваход прыёмнага ўзмацняльніка. На высокай частаце назіраецца праходжанне сінфазнага сігналу за кошт паразітнай ёмістаснай сувязі паміж святлодыёдам і фотатранзістарам у аптроне ці паміж першаснай і другаснай абмоткамі трансфарматара. Дыферэнцыяльны сігнал выклікае прапарцыянальны ток праз светадыёд ці змяненне магнітнага поля трансфарматара, таму ён з’яўляецца на ўваходах прыёмнага ўзмацняльніка. Існуюць мікрасхемы ізаляваных узмацняльнікаў (isolation amplifier), якія маюць убудаваныя ланцугі гальванічнай развязкі паміж уваходам і выхадам (аптроны ці трансфарматары). Паколькі неабходна ўзмацненне нізкачастотных сігналаў, то ізаляваныя ўзмацняльнікі на трансфарматарах будуюцца па схеме мадулятар–дэмадулятар. Ізаляваныя ўзмацняльнікі, напрыклад AD202, AD204, AD215, AD272 і г. д., вырабляюць фірмы “Analog Devices” і “Burr Brown”. Напружанне гальванічнай развязкі сучасных ізаляваных узмацняльнікаў дасягае 7 кВ, паласа ўзмацнення – 105 Гц, каэфіцыент падаўлення сінфазнага сігналу – 120 дБ.
Мал. 133. Схемы памяншэння сінфазных перашкод: а) на ўваходах узмацняльніка з дапамогай дзельніка напружання; б) з дапамогай аптычнай гальванічнай развязкі; в) з дапамогай трансфарматарнай гальванічнай развязкі |
61-62 Регуляторы.П и И
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.