Понятие последовательных и параллельных интерфейсов. Защита электронных ИМ при работе на индуктивную и емкостную нагрузку. Гальванически развязанные цепи

Страницы работы

10 страниц (Word-файл)

Содержание работы

55 Понятие последовательных и параллельных интерфейсов.

Да АЛП імгненных значэнняў адносяць АЛП паслядоўнага ліку, АЛП паслядоўнага прыбліжэння, паралельныя АЛП, паралельна-паслядоўныя АЛП і АЛП з прамежкавым пераўтварэннем у інтэрвале часу.

Схема АЛП паслядоўнага ліку прыведзена АЛП змяшчае кампаратар, пры дапамозе якога выконваецца параўнанне ўваходнага напружання u(x)(Vin) з напружаннем зваротнай сувязі u5. Работа пераўтваральніка пачынаецца з імпульсу «Пуск», які замыкае ключ. Праз замкнуты ключ S імпульсы u1 ад генератара тактавых імпульсаў (ГТІ) паступаюць на лічыльнік імпульсаў (ЛІ), які кіруе работай ЛАП. У выніку паслядоўнага павелічэння выхаднога кода лічыльніка N ажыццяўляецца паслядоўнае ступеньчатае павелічэнне выхаднога напружання u5 ЛАП. Сілкаванне ЛАП выконваецца ад крыніцы апорнага напружання (КАН).

Калі выхадное напружанне ЛАП зраўноўваецца з уваходным напружаннем, адбываецца пераключэнне кампаратара, па выхадному сігналу «Стоп» якога размыкаецца ключ S. Імпульсы ад генератара перастаюць паступаць на ўваход лічыльніка. Выхадны код, адпаведны роўнасці Vin = u5, здымаецца з лічыльніка і запісваецца ў знешні рэгістр.

Ураўненне пераўтварэння АЛП паслядоўнага ліку магчыма запісаць у выглядзе kDU = Vin, дзе 0 £ k £n – колькасць ступеней да моманту параўнання, DU = h – значэнне адной ступені (крок квантавання).

АЛП выканаць увесь працэс пераўтварэння за n паслядоўных крокаў прыбліжэння замест (2n1) пры выкарыстанні АЛП паслядоўнага ліку, што дае выйгрыш у хуткадзеянні. У літаратуры АЛП паслядоўнага прыбліжэння называюць таксама АЛП паразраднага ўраўнаважвання, кодаімпульснымі АЛП.

Сігнал кампаратара («0» альбо «1») паказвае, павялічыць ці паменшыць код, які падаецца з РПП на ЛАП. На кожным наступным кроку падаецца код, які ў два разы адрозніваецца ад папярэдняга. Колькасць крокаў прыбліжэння адпавядае колькасці двайковых разрадаў.

Паралельныя АЛП складаюцца з наступных вузлоў: дзельнік апорных напружанняў, выкананы на рэзістарах R; набор кампаратараў напружанняў; дэшыфратар; выхадныя каскады. Для атрымання больш высокай паласы прапускання пры захаванні адчувальнасці кампаратары робяць страбуемымі (мал. 116). Магчыма страбаванне і іншых блокаў.

АЛП працуе наступным чынам. Уваходнае напружанне адначасова падаецца на неінверсавальны ўваходы кампаратараў. Кампаратары параўноўваюць гэты сігнал з напружаннямі, якія паступаюць з рэзістыўнага дзельніка напружанняў на інверсавальныя ўваходы, у момант перадачы страбавальнага сігналу на тактавы ўваход. Дэшыфратар пераўтварае код, які паступае з выхадаў кампаратараў, у двайковы. Код з выхаду дэшыфратара паступае на выхадныя каскады, якія выпрацоўваюць стандартныя ўзроўні ЭСЛ, ТТЛ ці КМОП. Выхадныя каскады могуць змяшчаць інтэрфейсныя схемы для сувязі з мікрапрацэсарамі. АЛП паралельнага пераўтварэння на сённяшні час з’яўляюцца самымі хуткімі і могуць працаваць з частатой да 100 МГц. Для пашырэння паласы прапускання кампаратары звычайна робяць страбуемымі.


Многакаскадныя АЛП (мал. 117) звычайна маюць два каскады і называюцца таксама двухступеньчатымі, двухтактавымі, двухкрокавымі, паддыяпазоннымі ці паралельна-паслядоўнымі (subranding, two-pass, two step). Але выпускаюць АЛП з трыма і больш каскадамі. Выхадны код такога АЛП уяўляе сабой суму кодаў, якія выпрацоўваюцца асобнымі каскадамі. На мал. 117б прадстаўлена функцыянальная схема аднаго каскада. Асаблівасцю яго з’яўляецца двухтактавы рэжым працы. На першым такце ўваходнае напружанне запамінаецца на ПВЗ і вымяраецца параўнальна грубым АЛП, які стаіць у першым каскадзе. Выхадны код гэтага АЛП паступае на дакладны ЛАП, які мае невялікую колькасць разрадаў (6…8), але па дакладнасці адпавядае 16…18-разраднаму. На другім такце розніца паміж уваходным і выхадным напружаннем ЛАП узмацняецца ў 2n разы вымяральным узмацняльнікам і паступае на ўваход наступнага каскада. Далей працэс пераўтварэння паўтараецца. На выхадзе АЛП першага каскада выдаюцца старэйшыя разрады выхаднога кода ўсяго АЛП, на выхадзе наступных каскадаў – малодшыя.

56 Защита цепей электроаппаратуры от перегрузок.Классификация способов защиты.

Адной з класіфікацыяй перагрузак з'яўляецца падзял на тры віды ў залежнасці ад крыніцы, якая яе выклікала. Да першага адносяцца перагрузкі, звязанныя з наводкамі ў ланцугах электраабсталявання электрамагнітнымі імпульсамі ненатуральнага паходжання, напрыклад выпраменьваннем радыёлакацыйных і сувязных станцый, ліній электраперадач, магутных пераходных працэсаў пры ўключэнні і выключэнні электраабсталявання Перагрузкі другога тыпу звязаны з наводкамі ў ланцугах электраабсталявання ад электрамагнітных крыніц натуральнага паходжання, напрыклад маланак. Ток у маланцы дасягае 300 кА пры працягласці імпульсу да 10 мкс і хуткасці нарастання да 103 А/мкс. Перагрузкі трэцяга тыпу абумоўлены пераходнымі працэсамі ў ланцугах самой электроннай прылады пры яе функцыянаванні альбо пад уздзеяннем статычнай электрычнасці.

Похожие материалы

Информация о работе

Тип:
Ответы на экзаменационные билеты
Размер файла:
203 Kb
Скачали:
0