На Беларусi беспакарана гойсалi татарскiя кошы, уганяючы у няволю дзесяткi тысяч маладых бранцау. Толькi у 1506 г. войску Вялiкага княства Лiтоускага пад камандаваннем тураускага князя Мiхаiла Глiнскага удалося ушчэнт разбiць каля Клецка крымскiх татар.
Знешнiя пагрозы i абарончыя войны абвастрылi патрыятычныя пачуццi насельнiцтва, гераiчнымi матывамi сталi напауняцца спрадвеку мiрныя сялянскiя калядкi i валачобныя песнi.
Доуга знаходзячыся на чужыне, Скарына развiу свае патрыятычныя пачуццi, паглыбiу погляды на радзiму i умацавау духоуную сувязь з яе каштоунасцямi. Яго духоуны вопыт напоунiуся гераiчнымi справамi вызваленчых войнау у Чэхii, Нiдэрландах, Германii, Iталii. Мыслiцель-гуманiст Скарына залiчвае патрыятычныя пачуццi да самых натуральных i унiверсальных прыроджаных якасцей усяго жывога. Выконваючы патрыятычны абавязак , кожная жывая iстота яднаецца з родам, а чалавечая асоба – з грамадствам.
Скарына iмкнецца пацвердзiць закон патрыятызму выключна яркiмi, нават парадаксальнымi фактамi.У яго свядомасцi узнiкае красамоуны для свайго часу парадокс: нават жанчына можа зрауняцца з мужчынам па сiле патрыятычнай ахвярнасцi. У бiблейскiх кнiгах апiсана некалькi выпадкау жаночага патрыятызму i мужнасцi.
Тры бiблейскiя кнiгi названы iменамi жанчын: «Руф», «Эсфiр», «Юдзiф», да усiх трох напiсау прадмовы i пасляслоуi Скарына, але толькi апошняя гераiня iмпанавала яму.
Пра Руф – увасабленне сляпой прывязанасцi да роду мужа (не захацела нават пасля таго, як аудавела, вярнуцца у родны дом, а пайшла за свякрухаю на яе радзiму, апекавалася ею i па яе наказе выйшла замуж за багатага родзiча мужа, каб зберагчы iмя роду) Скарына нiчога пахвальнага не сказау. На тытульнай гравюры яна паказана сцiплай i рупнай збiральнiцай каласоу за жанцамi на полi родзiча-багацея. Пра Эсфiр, якая стала фаварыткай цара Артаксеркса, пераважыушы iншых кандыдатак хараством i прывабнасцю, Скарына таксама выказауся стрымна, яго больш цiкавiла iнтрыга царадворца Амана.
Самым выдытным сярод жаночых вобразау Бiблii лiчыу Скарына вобраз Юдзiфi. Яна увасабляла iдэал патрыеткi- падзвiжнiцы, якая «непобедимо от людей победила».
Сюжэт бiблейскай кнiгi расказвае пра тое, як прыгожая удава з Вефулii у час асады горада войскамi Навухаданосара пайшла з дазволу старэйшын у варожы стан i спакусiла асiрыйскага камандуючага Алаферна. Убачыушы красуню, воiн загарэуся любоую, наладзiу пiр у яе гонар i, развесялiушыся, забрау Юдзiф у свой шацер.Яна ж, калi Алаферн засну, забiла яго мячом, затым адсекла галаву i прынесла на паказ суайчыннiкам, каб падняць дух абаронцау.
У Скарынiнскiм патрыятызме няма тэндэнцый, уласцiвых iдэолагам шляхты, якiя усе падпарадкоувалi вайсковай справе i функцыям абароны або i захопу чужых зямель. У Скарыны на першым плане прывязанасць i любоу да роднай зямлi i урауноуванне у правах розных форм служэння роднаму краю.
Слушна адзначаюць спецыялiсты, што прадмовы i пасляслоуi да Бiблii не маглi умясцiць усiх аспектау светапогляду Скрыны. Нам не хапае яго творау, пiсаных незалежна ад бiблейскiх тэкстау. Але нельга недаацэньваць назначэнне лiтаратурнай спадчыны першадрукара. Скарына у сваiх каментарыях дастаткова арыгiнальны, каб выявiць сябе i паустаць перад чытачом як вучоны, гуманiст, патрыет i асветнiк, якi шукау рацыянальных сродкау уладкавання грамадства i удасканалення чалавечых душ дзеля шчасця людзей. Ен верыу, што гарманiчныя узаемаадносiны асобы з грамадствам забяспечаць духоуны рост чалавека i ен дасягне шчасця, сядома падпарадкоуваючы асабiстае грамадскаму. Унiверсальнымi прынцыпамi гарманiчнага узаемадзеяння асобы i грамадства Скрына лiчыць мудрасць, справядлiвасць, красу i любоу да радзiмы. Гэтым законам ен аддау свае захапленне, выкладаючы вершамi iх сутнасць i важнасць.
Скарына як мыслiцель i культурны дзеяч рыхтавау у сябе на радзiме духоуную глебу для успрыняцця iдэй С. Буднага, В. Цяпiнскага, А. Валана i iнш.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.