У купецкiм доме Скарынау жыло натуральнае адчуванне шырынi свету, яго разнастайнасцi i еднасцi, тут разумелi карысць повязей чалавека з чалавекам, цэха з цэхам, саслоуя з саслоуем, асобы з калектывам, грамадой. З часоу Старажытнай Русi, калi Полацк кiравауся вечам i заключау дагаворы з Рыгаю i Гоцкiм берагам, купцоу называлi зычлiвым словам «госць». Купецкае гасцяванне вымагала у часы Скарыны ведау, рупнасцi i адвагi. Ганарлiвыя сваявольныя феадалы часта гвалтам прымушалi купцоу плацiць падатак за пераезды праз iх уладаннi, грашовыя зборы патрабавалiся на княжацкiх перавозах, мастах i нават брадах, мыта – пры уездзе у гарады, на рынкавыя плошчы. Гандаль у замежных гарадах патрабавау ведання мовы, звычаяу i законау чужых краiн. Рассказы пра экзотыку далекiх зямель, своеасаблiвасць норавау i законау чужых краiн складалi духоуную атмасферу дзяцiнства Францыска Скарыны.
Дата нараджэння яго дакладна невядома. Вучоныя мяркуюць, што гэта 1486 цi 1490 год. Мяркуюць, што першапачатковую адукацыю Скарына атрымау удоме бацькоу, там навучыуся чытаць па « Псалтыры « i пiсаць кiрылаускiмi лiтарамi. Атмасфера бацькаускага дому будзiла у хлапчуку цягу да пазнання свету i навук, якiя гэты шырокi свет тлумачылi, падказвалi чалавеку, як у свеце арыентавацца, каб не трапiць у прыкрыя канфлiкты i не натыкацца на небяспечныя перашкоды. Цераз сям’ю набыу Скарына любоу i перавагу да роднага Полацка, назву якога ен будзе зауседы падмацоуваць эпiтэтам «слауны».
Каб заняцца навукай, Скарыне спатрэбiлася вывучыць латынь. Наурад цi можна было зрабiць гэта у дамашнiх умовах. Таму мае падставу меркаванне, што ен павiнен быу нейкi час навучацца у Вiльнi, падрыхтавацца да паступлення у вышэйшую школу.
У 1504 г. дапытлiвы i здатны палачанiн у лiку васьмi юнакоу з полацкага бiскупства апынаецца у сценах Кракаускага унiверсiтэта, дзе штудзiруе фiласофiю i праз два гады атрымлiвае першую вучоную ступень бакалаура. Але на гэтым не канчаюцца яго пошукi ведау. У якiмсцi з еурапейскiх унiверсiтэтау ен павiнен быу атрымаць ступень магiстра свабодных навук, якая давала права паступаць на больш «высокiя» факультэты, якiмi тады лiчылiся медыцынскi i тэалагiчны. Недзе каля 1507 г. Скарына часова служыць сакратаром дацкага караля. У 1512 г. Ен ужо абараняе дыплом медыцыны у iтальянскiм горадзе Падуi, якi славiуся на усю Еуропу медыцынскiм факультэтам. На пасяджэннi медыцынскай калегii у касцеле святога Урбана была прынята пастанова дапусцiць беднага, але здольнага i адукаванага русiна Францыска Скарыну да экзамену на атрыманне вучонай ступенi доктара лекарскiх навук. Два днi адказвау Скарына на пытаннi дастойнейшых вучоных святой Калегii, абараняу свае веды i погляды. Ен аднагалосна быу прызнаны годным вучонага тытула, якi у некаторых еурапейскiх краiнах прырауноувауся тады да шляхецкага звання.
Пасля гэтай падзеi звестак пра Скарыну зноу няма пяць гадоу. Далей вядома, што ен звярнууся да грамадскiх праблем, гуманiтарных навук i тэалогii, з якiх пачынау сваю вучоную кар’еру. Магчыма, яшчэ у Кракаве зарадзiлася у Скарыны дзерская мара перакласцi на родную мову i выдаць усе кнiгi Бiблii , доступ да якiх у той час вучоныя-гуманiсты адваеувалi у царкоунiкау, заахвочвалi усiх i кожнага самастойна чытаць i успрымаць iх, не толькi для усхвалення Бога, а i для асэнсавання акаляючага свету, вызначэння свайго меца у жыццi i прызвання.
Бiблiя – гэта складаная кнiга, у яе увайшлi розныя дзелавыя, гiстарычныя i мастацкiя тэксты, створаныя пляменамi Блiзкага Усходу пры пераходзе ад патрыярхальнай да рабауласнiцкай, ад племянной да дзяржаунай стадыi грамадскага жыцця. У эпоху элiнiзму разрозненыя кнiгi iзраiльцян былi перакладзены на грэчаскую мову, папоунены iдэямi грэчаскай культуры i зведзены у адно цэлае пад назвай Бiблiя, або кнiгi Старога Запавету.У першыя вякi нашай эры iх дапаунялi легенды пра Хрыста – так званы Новы Запавет. У гэтых тэкстах у мiстыкаванай форме асэнсоуваецца пераход ад рабауласнiцкага да патрыярхальна-феадальнага ладу жыцця, ад паганскай да хрысцiянскай этыкi, якая на першае месца ставiць духоуныя каштоунасцi.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.