У старажытным Полацку, як i у iншых вечавых княствах, улада не абагаулялася, яе разумелi як грамадскую волю, сабраную у адзiн кулак i перададзеную вечам князю пад нейкую канкрэтную праграму на пэуны тэрмiн. Пасля сканчэння тэрмiну уладар рабiу справаздачу i звальняуся вечам або пакiдауся надалей для выканання новых задач.
У часы Скарыны у Вялiлiм княстве Лiтоускiм iшло iнтэнсiунае заканадаучае уладкаванне: княжацкая рада перарастала з дарадчага органа у распарадчы, у княжацкай канцылярыi i на шляхецкiх павятовых сеймiках стварауся Лiтоускi Статут. Завяршальны этап работы над Статутам узначальвау канцлер Альбрэхт Гаштольд, а вялася яна ад iмя вялiкага князя i караля Жыгiмонта Старога. Першая рэдакцыя Статута была закончана у 1529 г. , але да 1529 г. iшлi абмеркаваннi яго тэксту на сеймах Гродна, Брэста, Вiльнi, уносiлiся папраукi – такiм шляхам паспалiтая шляхта змагалася за роуныя правы з магнатамi. Скарына, жывучы з лета 1520 г. у Вiльнi, быу сведкам, а можа i удзельнiкам дапрацовак Статута. Магчыма, таму ен з павагай прыгадау iмя Жыгiмонта Старога у пасляслоуi да “Апостала”.
Даследчыкi часам называлi Скарыну дэмакратам, пацвярджаючы такую ацэнку тым, што першадрукар адрасавау сваю працу людзям паспалiтым, або усiм людзям. Вучонага, якi падобна Скарыне даследуе грамадства, дзяржавы i законы, можна аднесцiда да дэмакратау толькi тады, калi ен аддасць перавагу рэспублiканскiм сiстэмам перад манархiчнымi. Але ж Скарына бачыу узор ва уладкаванай мудрымi законамi манархii, на чале якой стаяу мудры заканадавец. I тым не менш ен, не будучы у прамым сэнсе дэмакратам, быу для свайго часу прагрэсiуным мыслiцелем. Такою, уладкаванаю законамi, манархiяй была у часы Скарыны i Жыгiмонта Старога Польская Карона, а па яе узоры уладкоувалася Лiтва i Беларусь, дзе выпрацоувауся славуты звод законау – Статут Вялiкага княства Лiтоускага.
Што ж галоунае у грамадскiм уладкавннi, якое прапануе Скарына? Мыслiцель зыходзiць з тыпова рэнесансавага уяулення, што грамадства – гэта структура рухомая, нiбы жывы арганiзм, яно, як i чалавек, можа удасканальвацца, а можа i псавацца пад уплывам абставiн. Чалавецтва набыло пэуны вопыт, як удасканальваць грамадства, выхоуваць у грамадзян i уладароу пашану да законау. Скарбнiцай гэтага вопыту, на думку Скарыны, былi працы летапiсцау, кодэксы заканадауцау, трактаты фiлосафау, а перш за усе павучэннi бiблейскiх прарокау i евангельскiх апосталау. Ужо той факт, што ен ставiць антычных язычнiцкiх летапiсцау, фi лосафау, заканадауцау поруч са святымi прарокамi i апосталамi, сведчыць пра шырыню i смеласць яго падыходу да праблемы. Адсылаючыся да рэлiгiйных кнiг, Скарына застаецца на пазiцыях чалавека свецкага. I невыпадкова яго каментарый да бiблейскiх кнiг быу адхiлены артадаксальнымi багасловамi i царкоунiкамi у Масковii. Усе прадмовы i пасляслоуi Скарыны прасякнуты клопатам пра тое, як разумна уладкаваць грамадства, як выхаваць чалавека i удасканалiць, упрыгожыць жыцце на зямлi.
Грамадства для Скарыны – гэта суладны калектыу людзей, а паколькi чалавек – гэта сукупнасць душы i цела, дык « и посылает им господь Бог пастырей и докторов, они же научають нас противиться бесовским спакусам, теже князей и воевод добрых, иже боронят нас от рук поганских». Такiм чынам, у прынцыпе феадальнае грамадства здаецца Скарыне арганiзмам нармальным, а яго абодва верхнiя саслоуi – патрэбнымi i карыснымi: феадалы крыжа «пасуць душы», а феадалы мяча бароняць цела i ахоуваюць набыткi. Для яго важна толькi, каб грамадства «спровавалася» мудрымi законамi.
Гараджане у Вялiкiм княстве Лiтоускiм былi саслоуем патрыятычным. Яны усведамлялi гiстарычную перспектыунасць свайго iснавання, таму горача бралiся за грамадскiя справы, праяулялi ахвярнасць i гатоунасць служыць радзiме. Кароль у крытычныя для дзяржавы моманты звяртауся да гараджан i атрымлiвау грошы на абарончыя войны. З удзячнасцi Жыгiмонт Стары надау нават шляхецкi герб i даверыу пасаду лiтоускага падскарбiя (мiнiстра фiнансау) аднаму вiленскаму гараджанiну, якi у час нападу непрыяцеля «крови и горла не пожалел”.
На дзяцячай i юнацкай памяцi Скарыны Вялiкае княства Лiтоускае вяло шмат абарончых войнау, большасць з iх канчалася паражэннямi.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.