На пераломе эпох, у часы Скарыны, Бiблiя абуджала шмат аналогiй, многiя бiблейскiя сюжэты можна было успрыняць як вечна актуальныя, сугучныя часу i асвечаныя рэлiгiйнай традыцыяй узоры для абнаулення i удасканалення грамадскага i духоунага жыцця .
Ведавочна, перадавыя беларускiя граждане адчувалi тады патрэбу паспяваць за культурным прагрэсам, бо знайшлi належныя сродкi для перакладу на родную мову i выдання Бiблii. Мецэнатам Скарыны стау вiленскi бурмiстр Якуб Бабiч, паплечнiкамi- радцы Вiленскага магiстрата Юры Адвернiк i Багдан Онькау.
Заручыушыся падтрымкай i матэрыяльнымi сродкамi спонсарау, Скарына едзе у чэшскую Прагу, дзе пачынае перакладаць i з 1517 г. друкаваць кнiгi Бблii. Гэта знамянальная падзея была пачаткам беларускага кнiгадрукавання. Першай кнiгай, якую Скарына «повелел… тиснути рускыми словами, а словенским языком», быу « Псалтыр», дата выходу яго з друку – 6 жнiуня. За наступныя два гады наш першадрукар выдау ужо у сваiм перакладзе 22 з амаль 50 iснуючых кнiг Бiблii. Ен пераклау гэтыя творы на тагачасную беларускую пiсьмовую мову з чэшскiх крынiц, часта адсылаючыся у каментарыях да грэчаскiх, лацiнскiх i стараславянскiх тэкстау. Кожная з выдадзеных кнiг суправаджаецца «предословием», або «сказанием», i «послесловием», у якiх даюцца звесткi пра аутарства, тлумачэннi зместу, прыводзяцца надзеныя этычныя ацэнкi падзей, абгрунтоуваюцца прычыны друкавання i даюцца парады чытачу, якую карысць i мудрасць можна i варта пачарпнуць з гэтай кнiгi.
Не усе пражскiя выданнi Скарыны адшуканы даследчыкамi, але i тое, што знойдзена (20 кнiг), сведчыць пра подзвiг першадрукара. Ужо у загалоуку Скарына сцвярджае, што «Бiблiя руска» павiнна служыць «богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Вылучэнне нароунi з сакральным прызначэннем асветнай i выхаваучай функцыяй гэтай святой кнiгi было якраз тым новым гуманiстычным успрыманнем, якое дазваляе аднесцi Скарыну да перадаваых людзей свайго часу. Скарына – наватар, якi служыу яшчэ у прынцыпе патрыярхальна-феадальнай Беларусi, таму, натуральна, у яго поглядах сплятаецца традыцыйная набожнасць, культ роду з новым гуманiстычным, асветнiцкiм разуменнем зместу Бiблii.
Наш першадрукар выкарыстау культурны вопыт Чэхii, у якой iснавала некалькi дзесяткау перакладау Бiблii. Скарына праявiу iнiцыятыунасць i разборлiвасць, знаходзячы у чужым горадзе таленавiтых мастакоу i граверау, рупных наборшчыкау i друкароу, дастау належнае абсталяванне, матэрыялы i дабiуся таго, што яго кнiга стала адным з узорных выданняу свайго часу. У многiх пасляслоуях Скарына паутарае, што пераклад i друкаванне ажыццяуляюцца яго «працею и пильностию». Але галоуную ролю iграла высакароднасць стымулу: паслужыць роднаму краю i народу – «людям посполитым».
З якой мовы пераклкдау Скарына? Наконт гэтага у вучоных няма адзiнай думкi, зрэшты i арыгiнал называецца не адзiн, а па крайняй меры тры: чэшскi, лацiнскi i стараславянскi цi балгарскi. Вiдавочна усе тры тэксты бывалi перад вачыма перакладчыка, якi стварыу тэкст сiнтэзаваны, выбiраючы на свой густ самыя удалыя формы моунага выяулення зместу. Сеня моваведы лiчаць, што за аснову арыгiнала Скарыне служыу усе ж такi чэшскi тэкст, а лацiнскi i стараславянскi iгралi дапаможную ролю, роуна як i стараяурэйскi цi грэчаскi, да якiх звяртаецца Скарына, растлумачваючы у прадмовах некаторыя тэрмiны цi назвы.
У 1520 г. Скарына нечакана пакiнуу Прагу i вярнууся у Вiльню. Задума надрукаваць усю Бiблiю засталася няздзейсненай, першадрукар выдау амаль палавiну кнiг Старога Запавету, прауда, самых значных. Даследчыкi мяркуюць, што раптоуна спынiць працу яго магла прымусiць каталiцкая рэакцыя, якая у Чэхii пачала праследаваць рэфармацыйны рух, мог выгнаць Скарыну i страшны у чэшскай сталiцы паморак, але найбольш верагодна, што яго адклiкалi вiленскiя купцы-мiцэнаты, якiя разлiчвалi, што дома удасца рабiць гэтую справу танней. Вяртауся Скарына з прыгодамi, у Вроцлаве яму давялося пакiнуць у заклад частку сваiх шрыфтоу, а старонкi яго кнiг аказалiся у справах гарадской пракуратуры. Вiленскiя сябры падтрымалi яго, бурмiстр Якуб Бабiч размясцiу друкарню у сваiм уласным доме, Богдан Онькау фiнансавау выдавецкую справу i зандзiравау кнiжны попыт у Маскоускай дзяржаве. Мажлiва, намераваючыся заваяваць гэты рынак, першадрукар перайшоу у Вiльнi да кнiг Новага Запавету i да царкоунаславянскай мовы. Скарына ажанiуся з удавою купца Юрыя Адвернiка Маргарытаю i такiм чынам паправiу свае матэрыяльнае i грамадзянскае становiшча.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.