«Сонца у вянку праменняу сiмвалiзуе
у мяне святло навукi i мудрасцi, а маладзiк
пры правай шчацэ сонца – пачатак святла,
нараджэнне яго, рост, сiлу маладзiковую,
то вось гэтыя самыя вытворчадрукарскiя
сiгнеты сцвярджаюць у мяне адзначна толькi адно: чым, якiм спосабам i сродкам
дасягаю я да сонца навукi i мудрасцi.
Сонца i маладзiк – у маiм гербе святочным,
Будзёныя ж мае сiгнеты – друкарскi вiнт,
друкарскi прэс. А ужо у цэлым я, працаунiк
друкарскага варштата, i да сонца
упадабняюся i да маладзiка. Вось яно, маё
дачыненне да iх: упадабняюся!»
Ф. Скарына.
У пачатку XVI ст. краiны Заходняй Еуропы падыходзяць да новай фазы у сваiм развiццi: феадальная саслоуная сiстэма, што iснавала вякамi i асвячала iмем Бога справядлiвасць падзелу людзей на высоканароджаных i простых, цяпер пачала даваць расколiны, у якiх закаранялiся зернi новага буржуазнага ладу. Новае сеялася у феадальна-патрыярхальную глебу, структура грамадства, хоць спакваля абнаулялася, не мяняла, аднак, сваiх асноу i прыватнай уласнасцi як гаранта свабоды асобы i супадзення iнтарэсау розных нацыянальных i этнiчных груп. Для злому саслоунай лесвiцы феадалiзму не хапала яшчэ сiл: антыпрыгоннiцкiя паустаннi сялян звычайна прымалi характар рэлiгiйных войнау i канчалiся паражэннямi, хваляваннi гарадскiх рамеснiкау жорстка падаулялiся пануючымi алiгархiчнымi элiтамi . Аднак гарады раслi, убiралiся у сiлу, выходзiлi на арэну грамадскага жыцця купцы i рамеснiкi, рухалi справу асветы вучоныя-гуманiсты, мастакi, кнiгадрукары. Феадальныя народнасцi рыхтавалiся перарасцi у буржуазныя нацыi, верхавiну якiх папауняюць, пацясняючы прывiлеяваных феадалау мяча i крыжа, дзелавiтыя людзi прадпрымальнага «трэцяга» саслоуя.У рэчышчы гэтага працэсу адбывалася i падвышэнне нацыянальных моу, ураунаванне iх у правах з трыма «святымi» мовамi – грэчаскай, лацiнскай i стараяурэйскай, з якiх асветнiкi узялiся перакладаць на мовы нацыянальныя тэксты свяшчэнных кнiг.
Капiталiстычны лад, галоунымi прынцыпамi якога былi свабода вытворчасцi i абмену, вольнае прадпрымальнiцтва, юрыдычная роунасць прадпрымальнiкау i сумленнасць партнерства, закараняуся у феадальную саслоуную структуру перш за усе духоуна i i дэалагiчна. Урадлiваю глебай аказалiся для развiцця рэнесансавай культуры багатыя з рамествау i гандлю iтальянскiя гарады-рэспублiкi, ахопленыя вызваленчым рухам iспанскiя калонii – Нiдэрланды, а таксама феадальна-дэмакратычныя дзяржавы, падобныя да Польскай Кароны, дзе паспалiтая шляхта дамагалася парламентарызму i абмежавала уладу караля i магнатау на карысць шляхецкага сейма i сеймiкау земскiх, павятовых. Паводле польскага узору уладкоувалiся i землi Вялiкага княства Лiтоускага, хоць i не трацiлi сваей дзяржауна-прававой адметнасцi i давлi вялiкiм князям ды гетманам моцную уладу. Тут яшчэ у часы Гедымiна паустала патрэба сужывацца хрысцiянам з язычнiкамi. Гарады звычайна засялялiся людзьмi праваслаунай, каталiцкай i магаметанскай вер.У часы Вiтаута з Заходней Еуропы пачалi перасяляцца рамеснiкi i купцы-яурэi, ратуючыся ад праследаванняу з боку сваiх канкурэнтау, фанатычных еурапейскiх хрысцiян. У лiтоуска-славянскай дзяржаве традыцыя верацярпiмасцi была выхавана самiм жыццем: сталая пагроза з боку крыжакоу i татар гуртавала грамадзян розных веравызнанняу i народнасцей. У магiстраце Вiльнi выбiралiся дзве лавы i два бурмiстры – праваслауны i католiк. Верацярпiмасць спрыяла пашырэнню новых поглядау: сюды яшчэ у XV ст. мелi доступ гусiцкiя iдэi. У беларускiх граждан высока цанiлiся грамадзянскiя пачуццi, выпрацоувалiся навыкi самакiраунiцтва, раслi самапавага i патрыятызм. У час абарончых войнау шырокае шляхецкае «паспольства» i перадавыя гараджане выступалi як бы партнерамi, гэта быу найбольш свядомы i сацыяльна актыуны элемент, чулы на патрэбы i заклiкi радзiмы. У асяродзi «людзей паспалiтых» таксама культывавалiся патрыятычныя абавязкi, адчуванне адказнасцi за лес дзяржавы,за гiстарычныя правы народнасцей, якiя яе насялялi, уменне узнiмацца над карыслiвасцю, эгаiзмам, аддаваць радзiме у цяжкiя хвiлiны усе сiлы, багацце, веды i навт жыцце. З гэтага асяродзя i выйшау прадвеснiк беларускага Адраджэння.
Францыск Скарына нарадзiуся у сям’i полацкага купца Лукаша Скарыны, якi веу гандль у многiх гарадах, у тым лiку у Рызе, Познанi, Гданьску, Вiльнi. Гандлявау ен каштоуным для таго часу таварам – скурамi, якiя iшлi на адзенне, абутак, вайсковы рыштунак i збрую, ды футрамi, якiя упрыгожвалi адзенне магнатау, арыстакратычных паняу i ваяунiчых шляхцiцау i багатых купцоу па iх знатнасцi i устаноуленых грамадствам нормах ды прывiлеях.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.