Вось меркаваннi настаунiка сярэдняй школы Бераставiцкага раена М.М.Грыбава: «Скарына добра ведау лацiнскую, грэчаскую, чэшскую, царкоунаславянскую мовы, а таксама польскую (вучыуся у Кракаускiм унiверсiтэце), iтальянскую (прайшоу курс навучэння у Падуанскiм унiверсiтэце), нямецкую ( працавау у Германii), валодау, вядома, i многiмi iншымi еурапейскiмi мовамi. Аднак ен вырашыу пiсаць iменна па-беларуску, таму што не мог не зауважыць, ведаючы столькi замежных моу,багацце граматычных i лексiчных рыс роднай мовы, яе прыгажосцi, не мог не ганарыцца ужо тады духоунай спадчынай свайго народа. Скарына любiу i цанiу роднае слова. Ен умеу выкладаць думкi сцiпла, спакойна i разважна, што было добраю традыцыяй дауняга беларускага пiсьменства. Скарына – пачынальнiк грамадскай, фiласофскай i эстэтычнай думкi на Беларусi. Беларускi першадрукар узнiмау прэстыж свайго народа i Радзiмы у тагачасным свеце.»
«Стваральнiк беларускага i усходнеславянскага кнiгадрукавання, гуманiст i асветнiк, ен адыграу рашаючую ролю у развiццi культурнага жыцця Беларусi XVI стагоддзя. Ен увасабляу арганiчнае адзiнства усходняй славянскай культуры – неад’емнай чысткi культурнай спадчыны Еуропы.»
ЮНЕСКА пра Ф.Скарыну.
У пачатку XVI ст. краiны Заходняй Еуропы падыходзяць да новай фазы у сваiм развiццi: феадальная саслоуная сiстэма, што iснавала вякамi i асвячала iмем Бога справядлiвасць падзелу людзей на высоканароджаных i простых, цяпер пачала даваць расколiны, у якiх закаранялiся зернi новага буржуазнага ладу. Новае сеялася у феадальна-патрыярхальную глебу, структкра грамадства, хоць спакваля абнаулялася, не мяняла, аднак, сваiх асноу i прыватнай уласнасцi як гаранта свабоды асобы i супадзення iнтарэсау розных нацыянальных i этнiчных груп. Для злому саслоунай лесвiцы феадалiзму не хапала яшчэ сiл: антыпрыгоннiцкiя паустаннi сялян звычайна прымалi характар рэлiгiйных войнау i канчалiся паражэннямi, хваляваннi гарадскiх рамеснiкау жорстка падаулялiся пануючымi алiгархiчнымi элiтамi . Аднак гарады раслi, убiралiся у сiлу, выходзiлi на арэну грамадскага жыцця купцы i рамеснiкi, рухалi справу асветы вучоныя-гуманiсты, мастакi, кнiгадрукары. Феадальныя народнасцi рыхтавалiся перарасцiУ буржуазныя нацыi, верхавiну якiх папауняюць, пацясняючы прывiлеяваных феадалау мяча i крыжа, дзелавiтыя людзi прадпрымальнага «трэцяга» саслоуя.У рэчышчы гэтага працэсу адбывалася i падвышэнне нацыянальных моу, ураунаванне iх у правах з трыма «святымi» мовамi – грэчаскай, лацiнскай i стараяурэйскай, з якiх асветнiкi узялiся перакладаць на мовы нацыянальныя тэксты свяшчэнных кнiг.
Капiталiстычны лад, галоунымi прынцыпамi якога былi свабода вытворчасцi i абмену, вольнае прадпрымальнiцтва, юрыдычная роунасць прадпрымальнiкау i сумленнасць партнерства, закараняуся у феадальную саслоуную структуру перш за усе духоуна i i дэалагiчна. Урадлiваю глебай аказалiся для развiцця рэнесансавай культуры багатыя з рамествау i гандлю iтальянскiя гарады-рэспублiкi, ахопленыя вызваленчым рухам iспанскiя калонii – Нiдэрланды, а таксама феадальна-дэмакратычныя дзяржавы, падобныя да Польскай Кароны, дзе паспалiтая шляхта дамагалася парламентарызму i абмежавала уладу караля i магнатау на карысць шляхецкага сейма i сеймiкау земскiх, павятовых. Паводле польскага узору уладкоувалiся i землi Вялiкага княства Лiтоускага, хоць i не трацiлi сваей дзяржауна-прававой адметнасцi i давлi вялiкiм князям ды гетманам моцную уладу. Тут яшчэ у часы Гедымiна паустала патрэба сужывацца хрысцiянам з язычнiкамi. Гарады звычайна засялялiся людзьмi праваслаунай, каталiцкай i магаметанскай вер.У часы Вiтаута з Заходней Еуропы пачалi перасяляцца рамеснiкi i купцы-яурэ, ратуючыся ад праследаванняу з боку сваiх канкурэнтау, фанатычных еурапейскiх хрысцiян. У лiтоуска-славянскай дзяржаве традыцыя верацярпiмасцi была выхавана самiм жыццем: сталая пагроза з боку крыжакоу i татар гуртавала грамадзян розных веравызнанняу i народнасцей. У магiстраце Вiльнi выбiралiся дзве лавы i два бурмiстры – праваслауны i католiк. Верацярпiмасць спрыяла пашырэнню новых поглядау: сюды яшчэ у XV ст. мелi доступ гусiцкiя iдэi. У беларускiх граждан высока цанiлiся грамадзянскiя пачуццi, выпрацоувалiся навыкi самакiраунiцтва, раслi самапавага i патрыятызм. У час абарончых войнау шырокае шляхецкае «паспольства» i перадавыя гараджане выступалi як бы партнерамi, гэта быу найбольш свядомы i сацыяльна актыуны элемент, чулы на патрэбы i заклiкi радзiмы. У асяродзi «людзей паспалiтых» таксама культывавалiся патрыятычныя абавязкi, адчуванне адказнасцi за лес дзяржавы,за гiстарычныя правы народнасцей, якiя яе насялялi, уменне узнiмацца над карыслiвасцю, эгаiзмам, аддаваць радзiме у цяжкiя хвiлiны усе сiлы, багацце, веды i навт жыцце. З гэтага асяродзя i выйшау прадвеснiк беларускага Адраджэння.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.