Педагагічныя задачы фізічнага выхавання вучняу у базавай школе. Гігіенічныя задачы фізічнага выхавання вучняу, страница 13

Хадзьба: на насках прыстаунымі крокамі уперад, назад (6—8); дробна пераступаючы нагамі (4—6), у прыседзе («гусіным крокам») (4—6), на пятках (4—6), на знешнім баку ступні (6—8).

Практыкаванні для правільнай паставы (удасканаленне): хадзьба на насках з гімнастычнай палкай за спіной (10—12), са скакалкай (10—12); на насках прыстаунымі крокамі з захаваннем паставы па гімнастычнай лауцы (і0—і2), па гімнастычным бервяне (6—8); па гімнастычнай лауцы з паваротамі, прысяданнямі, захоуваючы правильную паставу (10—12) (х., дз.).

Прызямленні: пасля саскаквання з пмнастычнай лаукі, пмнастычнага бервяна, гімнастычнай сценкі, пмнастычнага каня (казла), пасля апорнага скачка (12—14) (х., дз.).

Апорныя скачкі: ногі паасобку у даужыню цераз казла вышынёй 110 см (х.) (3—4), ногі паасобку у шырыню цераз казла вышынёй 100 см (дз.) (3—4).

Практыкавант у раунавазе на пмнастычным бервяне (7—8). Перамяшчэнне на насках скарочанымі і прыстаунымі крокамі са скакалкай у руках. Спалучэнне скачкоу на адной і дзвюх нагах на месцы, з нязначным перамяшчэннем уперад: скачок на левую — правая назад, скачок на правую — левая уперад, на левую — правая назад. Скачкі з перамяшчэннем уперад: махам правай на дзве, на правую — левая назад; на левую — правая назад; махам правай скачок на дзве нап. Павароты на 180°, рукі праз бакі уверх і уніз у бакі. Наскокванне на бервяно з апорай адной нагой. Саскакванне з седа на бядры з паваротам на 90° і 180°.

Вісы: падцягванне у вісе на перакладзіне (х.) (20—22), у вісе лежачы, са скачка (10—12) (х., дз.); у вісе на перакладзше размахванне выгінамі (х.) (6—8), саскакванне махам назад (х.) (6—8). У вісе (на перакладзіне, гімнастычнай сценцы, верхняй жэрдцы рознавысокіх брусау) падыманне сагнутых у каленях ног з наступным іх выпрамленнем і апусканнем (х.) (6—8).

Упоры: з вгса стоячы на сагнутых руках махам адной і штуршком другой нагі пераварот ва упор на руках на ніжнюю жэрдку (з дапамогай), махам назад саскокванне з паваротам на 90° (7—8). 3 седа на правым (левым) бядры, трымаючыся правай (левай) за верхнюю жэрдку, левая (правая) у бок, сед вуглом — трымацъ. Перахоп левай (правай) з паваротам направа (налева) за верхнюю жэрдку, апускаючы ногі, пераход правай (левай) за ніжнюю жэрдку з паваротам направа саскакванне у стойку правым (левым) бокам да ніжняй жэрдкі (дз.) (7—8). На нізкай перакладзіне з віса стоячы на сагнутых руках штуршком дзвюма нагамі пераварот ва упор на руках прагнуушыся, перамах левай (правай) ва упор верхам; перахоп левай (правай) у хват знізу, перамах правай (левай) з паваротам налева (направа) ва упор (6—8); з упора на перакладзше нізкай махам назад саскакванне з паваротам плячом назад на 90° (6—8). Перамяшчэнне на брусах ва упоры з сагнутымі нагамі (х.) (14-16).

Размахванне ва упоры на нізкіх паралельных брусах з развядзеннем ног на маху уперадзе (х.) (6—8); сед ногі паасобку на шнізкіх паралельных брусах, перахоп левай (правай) рукой у хват знізу, перамах правай (левай) з паваротам налева (направа) на 180° (х.) (4 -5).

Лазані, пералазаніі: Перамяшчэнне у вісе на гарызантальным і нахіленым рукаходзе (10—12) (х., дз.) лазанне па канату з дапамогай ног у два прыёмы на хуткасць (8—9) (х.), у тры прыё'мы (8—9) (дз.).

Акрабатычныя практыкаванні: стойка на руках махам адной і штуршком другой нагі з падтрымкай (х.) (7—8), з упора прысеушы стойка на галаве штуршком дзвюма нагамі (х.) (4—5). Апусканне у «мост» і падыманне з «моста» з дапамогай (3—4).

Страявыя практыкавант (85—87) (х., дз.): удасканаленне страявых практыкаванняу і перастраенняу на месцы і у руху, развучаных у V—VI класах.

Умение выканацъ комплекс практыкаванняу раняшняй гігіенічнай гімнастыкі з 10—12 практыкаванняу.

Рознабаковае развіццё сілавых, хуткасна-сілавых, хуткасных, каардынацыйных здольнасцей, гнуткасці, сілавой вынослівасці (х., дз.), з акцэнтам на развщцё статычнай сілавой вынослівасці мышцау — згібальнікау рук (х., дз.), дынамічнай сілы мышцау — разгібальнікау рук (дз.), сілавой вынослівасці згібальнікау тулава (х., дз.).