.
Тады раўнанне (1) у разгорнутай форме для схемы на мал.1 будзе мець выгляд:
i1- i2 -i3 =0
i2 -i4 -i5 +i6 =0
i3 +i5 +i7 -i8 =0
i4 +i8 +i9 =j9
i2z2 -i3z3 +i5z5 =0
-i1z1 -i2z2 +i6z6 =e1-e6 (2)
-i1z1 -i3z3 +i7z7 =e1
-i2z2 +i3z3 -i4z4 +i8z8 =0
-i1z1 -i2z2 -i4z4 +i9z9 =e1
Першыя чатыры раўнанні сістэмы (2) - гэта раўнанні першага закона Кірхгофа для вузлоў 1, 2, 3, 4, а апошнія пяць - гэта раўнанні другога закона Кірхгофа для контураў 1, 2, 3, 4, 5. Пры гэтым ток крыніцы тока j9 увайшоў у матрыцу J (правая частка вузлавых раўнанняў), а ЭРС е1 і е6 - у матрыцу Ек (правая частка контурных раўнаняў).
2.2 Вузлавыя раўнанні
Вузлавыя раўнанні звязваюць невядомыя вузлавыя напружанні з зададзенымі параметрамі схемы і зададзенымі параметрамі рэжыму схемы. Сістэма вузлавых раўнанняў у матрычнай форме мае выгляд [1,2]:
YвUв=J-MYвЕ.
Калі ўсе крыніцы электрычнай схемы прадставіць ў выглядзе крыніц тока (матрыца ЭРС галін схемы Е=0), то сістэма раўнанняў для вузлавых напружаняў спрашчаецца:
YвUв=J (3), дзе Yв - матрыца вузлавых праводнасцей схемы памерам (n-1)´(n-1) (n-колькасць вузлоў схемы); элемент yii матрыцы Yв, які знаходзіцца ў і-тым радку на галоўнай дыяганалі, роўны суме праводнасцей галін, падключаных да і-тага вузла схемы (уласная праводнасць і-тага вузла); элемент yij на перакрыжаванні і-тага радка і j-тага слупка матрыцы Yв роўны ўзятай са знакам мінус праводнасці галіны, уключанай паміж i-тым і j-тым вузламі схемы (узаемная праводнасць паміж i-тым і j-тым вузламі)
;
Uв - матрыца - слупок памерам (n-1)´(n-1) невядомых вузлавых напружанняў у лінейна незалежных вузлах схемы:
;
J - матрыца - слупок памерам (n-1)´1 токаў крыніц тока, якія дзейнічаюць у незалежных вузлах схемы (дадатны накірунак токаў - ад вузла):
.
Сістэма вузлавых раўнанняў (3) для схемы на мал.1 будзе мець выгляд:
У гэтай сістэме, у адпаведнасці з прынятай мадэллю (3), ЭРС у галінах 1 і 6 заменены крыніцамі тока j1 і j6:
2.4 Контурныя раўнаннi
Контурныя раўнаннi ў матрычнай форме маюць выгляд [1,2]:
.
Для схемы, у якой усе крынiцы электрычнай энергii прадстаўлены крынiцамi ЭРС (матрыца токаў крыніц тока J=0), гэтыя раўнанні спрашчаюцца:
ZкIк=Ек (5)
дзе: Zк - матрыца контурных супраціўленняў:
, якая мае парадак к (колькасць лінейна незалежных контураў схемы). Дыяганальны элемент zii гэтай матрыцы роўны суме супраціўленняў галін, якія ўваходзяць у i-ты контур. Недыяганальны элемент zij роўны суме супраціўленняў галін, якія ўваходзяць адначасова ў i-ты і ў j-ты контуры, прычым сума мае знак плюс, калі накірункі і-тага і j-тага контураў у гэтых галінах супадаюць, і знак мінус,. калі не супадаюць.
Iк - матрыца - слупок невядомых контурных токаў памерам к´1:
;
Zк - матрыца - слупок зададзеных контурных ЭРС памерам к´1:
.
Для схемы на мал.1а сiстэма контурных раўнанняў (5) у разгорнутай форме мае выгляд:
(6)
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.