Аформiць каляндар падзей па тэме “Княжанне Усяслава Чарадзея”. Анатацыя манаграфіі П.Ф. Лысенко "Дрыгавічы", страница 6

15 верасня Гедымiнава дружына спустошыла ваколiцы Каркуса. Загiнула 300 крыжакоу. У 1333 годзе намячауся сумесны паход  войск Польшчы, Венгрыi i ВКЛ на Ордэн. Прускiя i лiвонскiя  рыцары  , умацаваушы свае  шэрагi наймiтамi з Гермаii, уварвалiся у Польшчу. 27 верасня пад Плоуцамi крыжакi сусрэлiся з польскiм войскам. Спачатку палякi мелi поспех. А ужо у наступным годзе захапiлi Куяускую зямлю.

Так  з пераменлiвым поспехам iшла барацьба з Ордэнам.

Збiранне земляу

Як i ягоныя  папярэднiкi на вялiкакняжацкiм  пасадзе , Гедымiн праводзiу  палiтыку аб’яднання старажытных земляу. Пасля яго смерцi у 1341 годзе у склад ВКЛ уавходзiлi Полацкая, Вiцебская, Менская, Турава-Пiнская землi. [4, cтр.207]

Менскае княства уавходзiла у склад ВКЛ  ужо у 1326 годзе. Менскi князь Васiль у гэтым жа годзе ездзiу ад Гедымiна у Ноугарад. I тое, што уладар Менскага княства  не быу выгнаны са сваёй зямлi , а княжыу там, выконвау важныя даручэннi Гедымiна, таксама сведчаць аб мiрным характары  далучэння Менска да ВКЛ. Мiрным шляхам  уавйшло  у ВКЛ i Вiцебскае княства. Гедымiнау сын Альгерд пабрауся шлюбам э  дачкой князя Яраслава Васiльвiча  Марыяй i пасля яго смерцi сеу на Вiцебскi пасад.

Лагiчным завяршэнне зблiжэння Пiнска з Наваградам i Лiтвой з’явiлася далучэнне яго да дзяржавы, якая нарадзiлася на гэтых землях. Пагроза апынуцца у «волi татарскай», стаць падданымi  Залатой Арды прадвызначыла рашэнне пiнчанау увайсцi у склад ВКЛ. Пры Гедымiне сядзеу тут яго сын Нарымонт – Глеб.

Няма дакладных звестак пра час далучэння да ВКЛ  Падляшша. але невядсма , што у бiтве лiтвiнскага войска з крыжакамi у 1348  удзельнiчала харугва з Бярэсця. Значыцца , што ужо да гэтага часу Падляшша апынулася у складзе гетай дзяржавы. [4, cтр.207]

Пры уключэннi новых зямель Гедымiн гарантавау iм аутаномiю i непадзельнасць тэррыторыi , дэкларавау  «старыны не рушыць», захоувау мясцовыя законы, нетадыкальнасць правоу i уладанняу феадалау, мяшчанау,святарства, падсуднасць мясцовым судам, аутаномнасць. Гэта падцвярджае i мiрнае пагадненне . якое заключыу Гедымiн у 1338 годзе з Ордэнам.

«…Усе свае сiлы аддау»

Апошнiя гады Гедымiна прайшлi у барацьбе з прускiмi рыцарамi.

Новая вайна , але куды болей цяжкая i крывавая, чакала ВКЛ. Германскi iмператар «падаравау» Ордэну  Жамойць , Куронiю, Русь i Лiтву i тым самым падштурхнуу «божых» рыцарау да новых заваёу. Пачалася новая вайна. У 1338 годзе татары здзейснiлi налёт на ВКЛ. У канцы 1339 года татары акружылi Смаленск. У 1340 годзе крыжакi зно пабывалi на Жамойцi. У 1341 годзе Гедымiн выступiу на Баербург. [4, cтр.210]

Князь не хавауся за спiны вояу i ваявод, а сам узначальвау штурм. Крыжакi адкрылi агонь з гармат , i адно з каменных ядрау забiла Гедымiна.

У 1340-1341 гадах Вялiкi князь , каб заручыцца саюзам з чэшскiм каралём, выказау жаданне з яго дапамогай ахрысцiць паганцау. У ВКЛ прыбылi чэшскiя манахi. Вось што паведамляе Бенеш Вейтмiлiйскi: «У той самый год лiтоускi князь , жадаючы прыняць хрысцiянскую веру, запрасiу да сябе 10 святароу i мноства хрысцiян. Сваi ж, параiушыся, атруцiлi» .

Гедымiн пакiнуу пасля сябе 7 сыноу: Манiвiда, Нарымонта-Глеба, Альгарда, Кейстута, Любарта, Карыята-Мiхаiла. Кожнаму з iх выпау свой лёс – каму вялiкая улада, каму няшчасцi i расчараваннi, але аб’ядноувала iх адно – гонар за свайго легендарнага продка i гонар называецца Гедымiнавiчамi. [4, cтр.211-212]

Лiтаратура

1.  Десять веков белорусской истории 862-1918" Вильня изд. "Наша Будучыня" 2001г.

2.  Тураўская зямля: XIII--XVII стст. Беларус. гіст. часоп., В., 1993г.

3.  Лысенко П.Ф., 1991 Дреговичи. Мн. 1996г.

4.  В.Чаропка, Iмя у летапiсе, 2-е выд. «Беларусь», Мн., 2003г.