Гедымiн паслау ваяводу Гаштольда на абарону Коуны. Дзень i ноч штурмавалi рыцары замак, мужна адбiвалiся абаронцы, але крыжакi перамаглi iх колькасцю i уварвалiся у замак. Пачалася жорсткая расправа з тымi ,хто яшчэ уцалеу. Жанчын i дзяцей пагналi у палон. Трапiу у няволю i Гаштольд. [4, cтр.192]
У гэты час Гедымiн стаяу з войскам i з атрадам татар памiж Юбаргам i Коунай i чакау падыходу дружын з Наваграда i Полацку. I толькi калi падаспела дапамога, князь выступiу супраць крыжакоу. Бiтва адбылася 27 лiпеня. Яна кiпела цэлы дзень. Нi адно з войскау не дабiвалася перамогi. Лёс бiтвы вырашыла паустанне жамойтау. Загiнула 22 рыцары i 220 воiнау. У гэтай бiтве загiнуу славуты рыцар Генрых фон Плоцке.
Ад Жэймау Гедымiн рушыу на Прусiю. Яго харугвы даходзiлi да гарадоу Рагнiта i Тыльзiта. Так пачалося слаунае прауленне Гедымiна.
Новая сталiца Вялiкага княства
Рэдка князь быу дома. Клопат дзяржауны вёу яго у дарогу. У падарожжы ён прыглядвауся, дзе можна паставiць замкi, каб перакрыть шлях крыжакам у глыб сваiх уладанняу. Узвялi замак на востраве возера Тракай, таксама на востраве возера Мядзела. З усiх канцоу дзяржавы набiралiся будаунiкi, зганяуся просты люд насыпаць валы, капаць равы i г.д. [4, cтр.192-193]
Дзесьцi у гэты час Гедымiн пераносiць сталiцу Вялiкага княства з Наугарада у Вiльню i будуе на Крывой гары замак. Ужо у 1323 годзе Вiльня называецца каралеускiм горадам. Лiчыцца, што Гедымiн сам i заснавау горад.
(Гiсторыкi В.Галубовiч i Е.Галубовiч на падставе археялагiчных вышукау устанавiлi, што на гары Алтарыi, якая раней называлася Крывой, знаходзiцца частка Вiльнi – Крывы-горад.) Якiя ж прычыны прычыны прымусiлi Гедымiна перанесцi сталiцу у Крывы-горад? Можна пагадзiцца, што гэтаму спрыяла выгаднае геаграфiчнае палажэнне. Пры такiм становiшчы можна ворага упусцiць у горад i, акружыушы, выразаць да апошняга чалавека. Важным фактарам у пераносе сталiцы з’явiлася тое, што ён быу рэзiдэнцыяй вышэйшагапаганскага жраца i тут знаходзiлiся паганскiя капiшчы. [4, cтр.195]
Паход на Кiеу
У 1320 годзе вялiкi князь павёу войска на Уладзiмiр-Валынскi. Яго дружына у асноуным складалася з палачан, наваградцау, гарадзенцау. А навясну пачалi збiраць харугвы. Цяпер Гедымiн павёу iх на Кiеу. У гэты час у Кiеве сядзеу князь Станiслау. Даведаушыся, што на горад iдзе Гедымiн, ён заклiлау на дапамогу Алега Пераяслаускага,Р.Бранскага. Перад зброяй лiтвiнскiх воiнау адчынiлi брамы Оуруч i Жытомiр. «I бой быу вялiкi, i дапамог Бог вялiкому князю Гедымiну, пабiу усiх князёу рускiх нагалаву,а Станiслау Кiеускi i Раман Бранскi з невялiкiм атрадам уцяклi у Бранск.
I князь Гедымiн узяу у аблогу горад Белград, i гараджане , бачачы, што гасудар iх з войскам уцёк, здалiся з войскам князю Гедымiну. Пасля Гедымiн пайшоу з усiмi сваiмi сiламi да Кiева i абклау горад Кiеу. А кiяуляне вырашылi, што без Станiслава болей трываць не могуць. Адчынiлi яму вароты, i сустрэлi Гедымiна з гонарам . I пачуушы аб гэтым , прыгарады кiеускiя , Вышград, Чаркасы, Канеу i Пуцiуль, прысягнулi князю Гедымiну. [4, cтр.200]
I княэь вялiкi Гедымiн пасадзiу у гэтыя гарады сына Мiндоуга князя Альгiмонта, вялiкага князя Гальшанскага,а сам з вялiкай радасцю вярнууся на Лiтву».
Мiрная iнiтыятыва Гедымiна
У 1322 годзе крыжакi напалi на крэпасць Пiста, але не узялi штурмам цвержу. На другiдзень абаронцы прызналi ордэнкую уладу i выдалi заложнiкау. Пазней пад цicкам Гедымiна яны выраклiся прысягi Ордэну. Пакуль крыжакi нiшчылi Жамойць, Гедымiн напау на Лiвонiю i спустошыу Дэрптскае бiскупства. Загiнула i было узята у палон 5000 лiвонцау. Такiм чынам вайна абяцала быць доугай i крывавай. У 1322 годзе рыжскае пасольства прыбыло у Вiльню. Гедымiн з ахвотаю прыняу прапанову рыжан заключыць мiр .
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.