РАЗВЕРНУТЫ ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА
10 КЛАС
Тэма урока: Cусветныя прыродныя рэсурсы
Мэты урока:
1. паказаць значэнне прыродных рэсурсаў для чалавека і эканомікі краін ў цэлым
2. выявіць прычынна-выніковыя сувязі паміж прыроднымі ўмовамі і размяшчэннем прыродных рэсурсаў
3. выхаваць у школьнікаў пачуццё беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў нашай планеты
Абсталяванне: геаграфічныя карты мінеральных, зямельных і лясных рэсурсаў свету
ХОД УРОКА
1. Арганізацыйны момант.
Уваходжу у клас.Добры дзень, рабяты! Сядайце, калі ласка. Правяраю адсутнічаючых. Дзяжурныя, хто сёння адсутнічае? Адзначаю ў журнале.
2. Праверка дамашняга задання.
Праходзіць вусны франтальны апрос. Дзеці адказваюць на два пытанні:
Пытанне 1:Паняцце аб геаграфічным (навакольным) асяроддзі.
Адказ:
Паняцці «прырода» і «геаграфічнае асяроддзе» прынцыпова падобныя. Аднак першае з іх больш шырокае. Геаграфічнае асяроддзе ўзнікла ў выніку працяглай эвалюцыі геаграфічнай абалонкі пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння, стварэння так званай «другаснай прыроды», г. зн. гарадоў, заводаў, каналаў, транспартных магістралей і інш.
Геаграфічным асяроддзем называецца тая частка зямной прыроды, з якою чалавечае грамадства непасрэдна ўзаемадзейнічае ў сваім жыцці і вытворчай дзейнасці на дадзеным этапе гістарычнага развіцця.
У апошні час разам з паняццем аб геаграфічным асяроддзі ў навуковае абыходжанне ўвайшло таксама паняцце аб навакольным прыродным асяроддзі (або карацей — навакольным асяроддзі).
Пры ацэнцы ролі геаграфічнага асяроддзя ў жыцці грамадства магчымы памылкі двух відаў: перабольшванне гэтага ўплыву і недаацэнка яго. Абедзве гэтыя памылкі на працягу стагоддзяў мелі шырокае распаўсюджанне ў навуцы і практыцы і прывялі да многіх адмоўных вынікаў, асабліва другая, якая нацэльвае людзей на пакарэнне прыроды.
Геаграфічнае асяроддзе — неабходная ўмова жыцця і дзейнасці грамадства. Яно служыць асяроддзем яго жыхарства, важнейшай крыніцай рэсурсаў, робіць вялікі ўплыў на духоўны свет людзей, на іх здароўе і настрой. Чым разнастайней геаграфічнае асяроддзе, тым, як правіла, лепшыя ўмовы грамадскага развіцця.
Пытанне 2:«Абмен рэчываў» паміж грамадствам і прыродай: якасна новы этап.
Адказ:
Уся гісторыя чалавечага грамадства — гэта гісторыя ўзаемадзеяння яго з прыродай, з геаграфічным асяроддзем. У працэсе гэтага ўзаемадзсяння, пры якім актыўнай сілай заўсёды з'яўляецца грамадства, паміж імі, па выразу К. Маркса адбываецца пастаянны «абмен рэчываў», які мае складаны і у многім супярэчлівы характар.
У XX ст. ва ўзаемадзеянні грамадства і прыроды наступіў якасна новы этап. «Ціск» грамадства на прыроду рэзка ўзрос. Ператварэнне прыродных ландшафтаў ў антрапагенныя — гарадскія, горнапрамысловыя , сельскагаспадарчыя, лесагаспадарчыя, рэкрэацыйныя — надзвычай паскорылася распаўсюджваючыся на ўсё новыя велізарныя прасторы.
Тым не менш пытанне аб ступені «ачалавечанасці» геаграфічнага асяроддзя, якое вывучалі акадэмікі Л. С. Берг (1876—І950), А. А. Грыгор'еў (1883 -- 1968), С. В. Калеснік (1901 — 1977), I. П. Герасімаў(1905—1985) і многія іншыя географы, да гэтага часу застаецца спрэчным. Адны вучоныя лічаць, што ў нашу эпоху ўжо ўсе або амаль усе прыродныя ландшафты Зямлі сталі антрапагеннымі. Пры гэтым яны спасылаюцца на Ф. Энгельса, які пісаў, што ў канцы XIX ст. ад таго прыроднага асяроддзя, якое было ў Германіі да часу прыходу туды германцаў, засталося «д'ябальскі мала». Іншыя вучоныя прытрымліваюцца больш асцярожных ацэнак.
Прыклад. Па падліках вучоных-географаў Маскоўскага універсітэта, цяпер антрапагенныя ландшафты займаюць больш як 60 % зямной сушы. У тым ліку прыкладна на 20 % яе тэрыторыі яны пераўтвораны карэнным чынам: гэта гарады і вёскі, палі і сады, дарогі і горныя выпрацоўкі, спаленыя лясы і зоны адпачынку.
Грамадства пачало адбіраць у прыроды ўсё больш рэсурсаў і адначасова вяртаць у прыроду ўсё больш шматлікія адходы сваёй дзейнасці. Так узніклі дзве ўзаемазвязаныя праблемы: 1) рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, 2) ахова навакольнага асяроддзя.
3. Дамашняе заданне.
Тэма 2, пытанне 3:Забруджванне навакольнага асяроддзя.Старонкі 28 – 31. Падрыхтаваць рэферат на тэму:”Прыродныя рэсурсы Беларусі” (рыхтуецца адзін з вучняў па жаданню).
4. Тлумачэнне новага матэрыялу.
План выкладання новага матэрыялу
1. значэнне прыродных рэсурсаў для чалавека
2. карысныя выкапні
3. зямельныя, водныя, біялагічныя, кліматычныя і рэкрэацыйныя рэсурсы
1. Паняцце аб рэсурсазабяспечанасці. Геаграфічная абалонка Зямлі валодае вялізнымі і разнастайнымі прыроднымі рэсурсамі. Аднак запасы розных іх відаў далёка не аднолькавыя, ды і размеркаваны яны нераўнамерна. У выніку асобныя раёны, краіны,рэгіёны, нават мацерыкі маюць розную рэсурсазабяспечанасць.
Рэсурсазабяспечанасць — гэта суадносіны паміж велічынёй прыродных рэсурсаў і памерамі іх выкарыстання. Яна выражаецца або колькасцю гадоў, на якія павінна хапаць дадзенага рэсурсу, або яго запасамі з разліку на душу насельніцтва.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.