Сумарная магутнасць прыліваў на нашай планеце ацэньваецца вучонымі ад 1 да 6 млрд кВт, прычым нават першая з гэтых лічбаў намнога перавышае энергію ўсіх рэк зямнога шара. Устаноўлена, што магчымасці для збудавання буйных прыліўных электрастанцый ёсць у 25 месцах. Самымі вялікімі рэсурсамі прыліўнай энергіі валодаюць Расія, Францыя, Канада, Вялікабрытанія, Аўстралія, Аргенціна, ЗША. У іх ёсць прыбярэжныя раёны, дзе вышыня прыліваў дасягае 10—15 м.
Нарэшце, гэта біялагічныя рэсурсы Сусветнага акіяна — жывёлы (рыба, млекакормячыя, малюскі, ракападобныя) і расліны, якія жывуць у яго водах. Біямаса Акіяна налічвае 140 тыс. відаў, а яе агульны аб'ём ацэньваецца ў 35 млрд т. Да ліку найбольш прадуктыўных у свеце належаць Нарвежскае, Берынгава, Ахоцкае, Японскае моры. Аднак большасць прамысловых рыб і жывёл у Акіяне таксама маюць патрэбу ў ахове.
7. Кліматычныя і касмічныя рэсурсы — рэсурсы будучага. Сонца — велізарны тэрмаядзерны рэактар, першакрыніца не толькі ўсяго жыцця на Зямлі, але практычна і ўсіх яе энергарэсурсаў. Аб тым, што цяпло саміх сонечных прамянёў можна эфектыўна выкарыстаць на карысць чалавеку, ведалі яшчэ старажытныя грэкі, якія паважалі Геліос. Архімед, паводле легенды, выкарыстаў яго ў якасці зброі супраць рымскіх караблёў у Сіракузах.
Гадавы паток сонечнай энергіі, які дасягае ніжніх пластоў атмасферы і зямной паверхні, вымяраецца такой велізарнай велічынёй (1014 кВт), што ў дзесяткі разоў перавышае ўсю энергію, якая ўтрымліваецца ў разведаных запасах мінеральнага паліва, і ў тысячы разоў — сучасны ўзровень сусветнага энергаспажывання. Натуральна, што найлепшыя ўмовы для выкарыстання сонечнай энергіі існуюць у арыдным поясе Зямлі, дзе працягласць сонечнага ззяння найбольшая.
Ветравая энергія, якую чалавек таксама здаўна выкарыстоўваў з дапамогай ветравых млыноў і парусных суднаў, як і сонечная, валодае практычна невычэрпным патэнцыялам, адносна танная і не забруджвае навакольнае асяроддзе. Але яна вельмі няўстойлівая ў часе і ў прасторы, і яе цяжка «прыручыць». У адрозненне ад сонечнай яе рэсурсы сканцэнтраваны галоўным чынам ва ўмераным поясе.
Асобы від кліматычных рэсурсаў утвараюць агракліматычныя рэсурсы — цяпло, вільгаць і святло. Геаграфічнае размеркаванце гэтых рэсурсаў знаходзіць адлюстраванне на агракліматычнай карце.
8. Рэкрэацыйныя рэсурсы — аснова адпачынку і турызму. Прыродна-рэкрэацыйныя рэсурсы вылучаюцца не па асаблівасцях паходжання, а па характару выкарыстання. Гэта аб'екты і з'явы прыроды, якія можна выкарыстаць у мэтах адпачынку, турызму і лячэння. Вы добра ўяўляеце сабе, што да іх адносяцца марскія ўзбярэжжы, берагі рэк і азёр, горы, лясныя масівы, выхады мінеральных крыніц і лячэбных гразей. Там адпачываючыя і турысты знаходзяць найболыпую разнастайнасць і маляўнічасць прыродных ландшафтаў, багацце расліннасці, здаровы клімат, добрыя магчымасці для адпачынку, заняткаў спортам, паляваннем, рыбалкай і інш.
Галоўныя формы прыродна-рэкрэацыйных тэрыторый — зялёныя зоны вакол вялікіх гарадоў, запаведнікі, нацыянальныя паркі.
Другую групу рэкрэацыйных рэсурсаў утвараюць культурна-гістарычныя славутасці. Гэта помнікі гісторыі, археалогіі, архітэктуры, мастацтва.
Прыклад. Маскоўскі Крэмль, Петрадварэц пад Санкт-Пецярбургам, Вестмінстэр у Лондане, Версальскі палацава-паркавы комплекс пад Парыжам, рымскі Калізей, афінскі Акропаль, егіпецкія піраміды, грабніцу Тадж-Махал у Агры (Індыя), буйнейшыя музеі свету штогод наведваюць мільёны людзей. У найбольшай меры адпачываючых і турыстаў прыцягваюць такія краіны, як Італія, Іспанія, Францыя, Чэхія, Славакія, Балгарыя, Індыя, Мексіка, Егіпет і інш., дзе багатыя прыродна-рэкрэацыйныя рэсурсы спалучаюцца з культурна-гістарычнымі славутасцямі. Гэта ж адносіцца і да асобных раёнаў.
5. Закрапленне новага матэрыялу.
Пытанне 1:Як вы разумееце паняцце рэсурсазабяспечанасці?
Адказ:
Рэсурсазабяспечанасць — гэта суадносіны паміж велічынёй прыродных рэсурсаў і памерамі іх выкарыстання. Яна выражаецца або колькасцю гадоў, на якія павінна хапаць дадзенага рэсурсу, або яго запасамі з разліку на душу насельніцтва
Пытанне 2:Якія віды прыродных рэсурсаў вы ведаеце?
Адказ:
Мінеральныя, зямельныя, водныя, біялагічныя, кліматычныя,рэкрэацыйныя рэсурсы
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.