Вядома, на паказчык рэсурсазабяспечанасці нерш за ўсё ўплывае багацце або беднасць тэрыторыі прыроднымі рэсурсамі. Але паколькі рэсурсазабяспечанасць залежыць таксама ад маштабаў іх здабывання (спажывання), само гэта паняцце з'яўляецца не прыродным, а сацыяльна-эканамічным.
Прыклад. Паводле разлікаў вучоных, сусветныя агульна-геалагічныя запасы мінеральнага паліва перавышаюць 12,5 трлн т. Гэта значыць, што пры сучасным узроўні здабычы іх можа хапіць больш чым на 1000 гадоў! Аднак, калі ўлічыць запасы, даступныя для здабывання (з улікам іх размяшчэння), а таксама пастаянны рост спажывання, такая забяспечанасць скароціцца ў некалькі разоў.
Зразумела, што ў доўгатэрміновай перспектыве ўзровень забяспечанасці залежыць і ад таго, да якога класа прыродных рэсурсаў адносіцца той ці іншы іх від — да вычарпальных (якія не аднаўляюцца і якія аднаўляюцца) або да невычарпальных рэсурсаў.
2. Мінеральныя рэсурсы: ці дастаткова іх? Людзі яшчэ ў старажытнасці навучыліся выкарыстоўваць некаторыя з гэтых рэсурсаў, што знайшло сваё адлюстраванне ў назвах такіх гістарычных перыядаў развіцця чалавечай цывілізацыі, як «каменны век», «бронзавы век», «жалезны век». У нашы дні выкарыстоўваюцца больш за 200 розных відаў мінеральных рэсурсаў. Па вобразнаму выказванню акадэміка А. Я. Ферсмана (1883—1945), цяпер да ног чалавецтва складзена ўся перыядычная сістэма Мендзялеева.
Тым не менш зямную кару нельга разглядаць як чарадзейны абрус-самабор, які па загаду людзей у любой колькасці можа паставіць ім скарбы зямных нетраў. Па-першае, амаль усе мінеральныя рэсурсы адносяцца да катэгорыі тых, што не ўзнаўляюцца. Па-другое, сусветныя запасы асобных іх відаў далёка не аднолькавыя. Нарэшце, па-трэцяе, «апетыты» чалавецтва таксама ўвесь час растуць.
Як вы ведаеце, распаўсюджанне карысных выкапняў у зямной кары падпарадкоўваецца геалагічным (тэктанічным) заканамернасцям.
Паліўныя карысныя выкапні маюць асадкавае паходжанне і звычайна спадарожнічаюць чахлу старажытных платформ і іх унутраным і краявым прагінанням.
На зямным шары вядома болыш чым 3,6 тыс. вугальных басейнаў і месцараджэнняў, якія ў сукупнасці займаюць 15 % тэрыторыі зямной сушы. Вугальныя басейны аднаго геалагічнага ўзросту нярэдка ўтвараюць паясы вугленазапашвання, якія працягваюцца на тысячы кіламетраў. Асноўная частка вугальных рэсурсаў выпадае на Азію, Паўночную Амерыку і Еўропу і сканцэнтравана ў дзссяці буйнейшых басейнах.
Нафтагазаносных басейнаў разведана больш як 600, распрацоўваецца 450, а агульны лік нафтавых месцараджэнняў дасягае 35 тыс. Асноўныя запасы знаходзяцца ў Паўночным паўшар'і і прыўрочаны да адкладанняў мезазою. Галоўная частка гэтых запасаў таксама сканцэнтравана ў невялікім ліку буйнейшых басейнаў.
Рудныя карысныя выкапні звычайна прыўрочаны да фундаментаў і выступаў (шчытоў) старажытных платформ, а таксама да складкаватых абласцей. У такіх абласцях яны нярэдка ўтвараюць вялізныя па працягласці рудныя (металагенічныя) паясы, звязаныя сваім паходжаннем з глыбіннымі разломамі ў зямной кары. Тэрыторыі падобных паясоў (Альпійска-Гімалайскага, Ціхаакіянскага) служаць сыравіннымі базамі горназдабываючай прамысловасці, часта вызначаючы гаспадарчую спецыялізацыю асобных раёнаў і нават цэлых краін.
Шырокае распаўсюджанне маюць і нярудныя карысныя в ы к а п н і, радовішчы якіх сустракаюцца як у платформенных, так і ў складчатых абласцях.
Да рэсурсаў літасферы трэба аднесці таксама энергію глыбіннага цяпла Зямлі, або геатэрмальную энергію. Яе рэсурсы разведаны ў 50 краінах. Асабліва вялікія яны ў раёнах з павышанай сейсмічнай і вулканічнай актыўнасцю (Ісландыя, Італія, Новая Зеландыя, Філіпіны, Мексіка, Камчатка і Пауночны Каўказ у Расіі, Каліфорнія ў ЗША.
Для гаспадарчага асваення найбольш выгадныя тэрытарыяльныя спалучэнні (збор) карысных выкапняў, якія аблягчаюць комплексную перапрацоўку сыравіны, фарміраванню буйных тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў. Навуковая канцэпцыя такіх спалучэнняў, распрацаваная вучонымі-географамі, мае вялікае практычнае значэнне.
У цяперашні час пошукі карысных выкапняў ідуць па двух галоўных напрамках — «углыб» і «ўшыр».
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.