Метады рашэння сістэм лінейных алгебраічных раўнанняў (Лабараторная работа № 2), страница 4

У дадатках 1—5 прыведзены раздрукоўкi прграм GAUS, JORD, ABAM, ABAS, ITER, ZEID на алгарытмiчнай мове FORTRAN, якiя рэалiзуюць апiсаныя ў гэтай рабоце алгарытмы дакладных i iтэрацыйных метадаў. Тэксты праграм забяспечаны каментарамi, якiя тлумачаць прынятую тут сiстэму iдэнтыфiкатараў i прызначэнне блокаў прграмы. Уваходныя дадзеныя для гэтых праграм павiнны быць папярэне запiсаны спажыўцом у спецыяльна створаныя на дыску ЭВМ файлы уваходных дадзеных. Гэтыя файлы чытаюцца прграмамi пасля пуску. Файл уваходных дадзеных павiнен мець iмя з чатырох лiтар або лiчбаў i пашырэння .DAT. Рэзультаты разлiку запiсваюцца прграмамi таксама на дыск у файлы, якiя ствараюцца прграмамi i маюць iмя файла ўваходных дадзеных i пашырэнне .REZ.

3.   Паслядоўнасць выканання і змест работы

3.1. Пры дамашняй падрыхтоўцы:

вывучаюцца алгарытмы дакладных i iтэрацыйных метадаў i тэксты прграм, пералiчаных у п.2.4 і прыведзеных у дадатках 1-6. Пры гэтым неабходна ведаць прызначэне ўсіх аператараў праграм.

састаўляюцца блок-схема першай з двух прграм, зададзеных у таблiцы 1 для зададзенага варыянта;

на бланках ствараюцца файлы ўваходных дадзеных для дзвюх сiстэм алгебраiчных раўнанняў, зададзенных у таблiцы 1.

3.2. У лабараторыi вылiчальнага цэнтра:

ствараюцца на дыску ЭВМ файлы ўваходных дадзеных:

выконваецца рашэнне сiстэм, зададзенных у табл. 1. Кожная сiстэма рашаецца абодвума зададзенымi метадамi. Для развязання камплесных сiстэм

Таблiца 1

Варыянт

(нумар брыгады)

Праграма

Сiстэмы алгебраiчных

раўнанняў для рашэння

1

GAUS

ITER

2

ZEID

JORD

3

ABAS

ZEID

4

ITER

ABAS

5

JORD

ITER

6

GAUS

ZEID

раўнанняў прграмы павiнны быць адпаведным чынам мадыфiкаваны. Пры выкарыстаннi iтэрацыйных метадаў развязанні сiстэм неабходна атрымаць для трох значэнняў хiбнасцi eps: 0,05; 0,01; 0,002. Пры гэтым фiксуецца колькасць iтэрацый i будуецца графiк залежнасцi колькасцi iтэрацый ад велiынi eps.

4 Змест справаздачы аб рабоце

Мэта работы, блок-схема прграмы, сiстэмы раўнанняў зададзенага варыянта, файлы ўваходных дадзеных, файлы рэзультатаў рашэння, залежнасць колькасцi iтэрацый ад хiбнасцi eps.

5 Пытаннi для кантролю

5.1 Растлумачце перавагi i недахопы дакладных i iтэрацыйных метадаў рашэння сiстэм лiнейных алгебраiчных раўнанняў.

5.2 Выканайце ўручную рашэнне зададзенай сiстэмы раўнанняў метадам Гаўса і растлумачце тэкст праграмы GAUS.

5.3 Як рыхтуюцца ўваходныя дадзеныя для вашых праграм.

5.4 Выканайце ўручную рашэнне зададзенай сiстэмы раўнанняў метадам палепшанай ітэрацыі і растлумачце тэкст праграмы ZEID.

5.5 Растлумачце блок-схему праграмы.

5.6 Выканайце ўручную рашэнне зададзенай сiстэмы раўнанняў метадам простай ітэрацыі і растлумачце тэкст праграмы ITER.

5.7 Растлумачце выннiкi, атрыманыя ў рабоце.

5.8 Выканайце ўручную рашэнне зададзенай сiстэмы раўнанняў метадам абарачэння матрыцы каэфіцыентаў і растлумачце тэкст праграмы ABAS.

5.9 Растлумачце блок-схему праграмы.

5.10 Выканайце ўручную рашэнне зададзенай сiстэмы раўнанняў метадам Жордана і растлумачце тэкст праграмы JORD.

6.   Лiтаратура

6.1. Демидович Б.М. , Марон И.А. Основы вычислительной математики. М., 1970.

6.2. Электрические системы. Математические задачи энергетики/ Под ред. В.А.Веникова.—М.: Высшая школа, 1981.

6.3. Бахвалов Н.С., Жидков Н.Н., Кобельков Г.М. Численные методы. М.: Наука, 1987.

Дадатак 1

C ФАЙЛ 'ABAS.FOR'

C ПРАГРАМА 'ABAS' ПРЫЗНАЧАНА ДЛЯ РАШЭННЯ СIСТЭМЫ АЛГЕБРАIЧ. РАУНАННЯУ

C AX=B МЕТАДАМ АБАРАЧЭННЯ МАТРЫЦЫ КАЭФIЦЫЕНТАУ.

C А-УВАХОДНАЯ КВАДРАТНАЯ МАТРЫЦА, ЯКАЯ МАЕ ПАРАДАК М.

C B-МАТРЫЦА-СЛУПОК ПРАВЫХ ЧАСТАК (НА ВЫХАДЕ ЗАМЯН. РАШЭННЕМ СIСТЭМЫ)

C ЗНАЧЭННI УВАХОДНАЙ МАТРЫЦЫ A НЕ ЗАХОУВАЮЦЦА.

C УВАХОДНАЯ МАТРЫЦА ВА УВАХОДНЫМ ФАЙЛЕ  РАЗМЕШЧАНА ПА РАДКАХ.

C ПЕРАД ВЫКАНАННЕМ ВЫЛIЧЭННЯУ ПА ПРАГР. 'ABAS' КАРЫСТАЛЬНIК СТВАРАЕ НА

C ДЫСКУ ФАЙЛ УВАХОД. ДАДЗЕНЫХ З IМЕМ У ВЫГЛЯДЗЕ 'AAAA.DAT', ДЗЕ ЗАМЕСТ

C СIМВАЛАУ 'AAAA.' КАРЫСТАЛЬНIК ЗАПIСВАЕ ЧАТЫРЫ ЛIТАРЫ IМЯ СВАЙГО ФАЙЛА

C УВАХОДНЫХ ДАДЗЕН. ПАСЛЯ ПУСКУ ПРАГР. ЯНА ЗАПЫТВАЕ ГЭТАЕ IМЯ З ЭКРАНА,