Файл уваходных дадзеных для прыведзенага вышэй прыкладу мае выгляд:
7 10 0.0 0.5 0.0001
125000000. 10500. 296. 634. 1715. 13000. 0.00104 0.12 0.192 0.278 1.907
0.234 6.5 0.00012 125000000. 0.8 0.5
3 Змест i парадак выканання работы
3.1 Пры дамашняй падрыхтоўцы да работы вывучаюцца метады даследвання пераходных працэсаў у сінхроннных машынах, выкладзеныя ў [1,2] і ў гэтай інструкцыі. Па дадатку 1 вывучаецца таксама структура праграмы SINGEN.FOR, будуецца яе блок-схема і файл уваходных дадзеных для разліку рэжыма трохфазнага КЗ на вывадах сінхроннага турбагенератара, тып і параметры якога выбіраюцца ў адпаведнасці з зададзеным варыянтам з табл. 2. Перад КЗ генератар працуе з поўнай намінальнай нагрузкай, а вугал γ(0) можна прыняць роўным 0,5 рад.
3.2 У дысплейным класе ў памяці ЭВМ ствараецца файл уваходных дадзеных AAAA.DAT і выконваецца разлік рэжыма КЗ па праграмме SINGEN.EXE. На аснове атрыманых рэзультатаў будуюцца асцылаграммы Ψd(t), ΨA(t), Ψf(t), Id(t), IA(t), If(t), Mмех(t), Mэм(t), s(t). Пры гэтым выкарыстоўваецца файл рэзультатаў AAAA.GRF і праграма вываду графікаў на экран GRAF.EXE.
3.3 Змяняючы вугал γ змяняецца ад 0 да 2π з крокам π/8, выконваюцца разлікі рэжыма КЗ для розных значэнняў вугла γ і будуецца залежнасць ударнага току iуд фазы А ад вугла γ. Ударным токам называецца найбольшае абсалютнае імгненнае значэнне тока фазы па асцылаграмме пераходнага працэссу. Значэнні ўдарнага току выбіраюцца з файла AAAA.REZ.
4 Змест справаздачы аб рабоце
Алгарытм мадэлявання трохфазнага КЗ генератара, алгарытм разліку пачатковых умоў, алгарытм разліку токаў па вядомых струменесчапленнях, файл уваходных дадзенных для зададзенага варыянта, асцылаграмы, пералічаныя ў п.3.2, залежнасць ударнага току ад вугла γ.
5 Кантольныя пытанні
5.1 Будова і прынцып дзеяння сінхроннай машыны.
5.2 Якія сістэмы каардынат прымяняюцца пры мадэляванні ўраўненняў сінхроннай машыны. Перавагі сістэмы каардынат .
5.3 Чым умоўна замяняецця трохфазная абмотка статара сінхроннай машыны пры пераходзе да сістэмы каардынат .
5.4 Дайце матэматычную характарыстыку сістэме раўнанняў матэматычнай мадэлi генератара.
5.5 Растлумачце фізічны сэнс дыферэнцыяльных і алгебраічных раўнанняў, уваходзячых у матэматычную мадэль машыны.
5.6 Перавагі запісу сістэмы раўнанняў у адносных адзінках. Вызначце амплітудныя значэнні велічынь на асцылаграмах у іменаваных адзінках.
5.7 Як вызначаюцца пачатковыя ўмовы для дыферэнцыяльных ураўненняў. Растлумачце фізічны сэнс вектарнай дыяграмы сінхроннай машыны. Выканайце вывад формулы (8).
5.8 Растлумачце фізічны сэнс індуктыўных супраціўленняў, узятых з каталога і вызначаных на аснове схем замяшчэння сінхроннай машыны.
5.9 Растлумачце блок-схему праграмы SINGEN і паслядоўнасць рашэння дыферэнцыяльных і алгебраічных раўнанняў мадэлі у праграме.
5.10 Растлумачце характар змянення струменесчапленняў, токаў, момантаў, слізгацення і вугла γ у час КЗ.
6 Літаратура
6.1 Важнов А.И. Перекходные процессы в машинах пераменного тока. Л.: Энергия. Ленингр. отд-ние, 1980.-296 с.
6.2 Неклепаев Б.Н., Крючков И.П. Электрическая часть электростанций и подстанций: Справочные материалы для курсового и дипломного проектирования. - М,: Энергоатомиздат, 1989.-608с.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.