Важную ролю у развiццi школьнай адукацыi на Беларусi адыгралi адкрытыя у другой палове 19 ст. настаунiцкiя семiнарыi, жаночыя епархiяльныя вучылiшчы i царкоуна-настаунiцкiя щколы. Аднак узровень народнай асветы заставауся нiзкiм.
3. АСВЕТА І АДУКАЦЫЯ ХІХ-ХХ СТАГОДЗЯ
На рубяжы 19-20 ст. сiстэма асветы уступiла у супярэчнасть з патрэбамi жiцця. Адсталасть народнай адукацыi станавiлася тормазам на шляху эканамiчнага прагрэсу. Пад нацiскам рэвалюцыйнага руху i патрэб эканамiчнага развiцця царызм пайшоу на пашырэнне народнай адукацыi. Павялiчвалася колькасть пачатковых i сярэднiх школ. Пасля 1911 года на Беларусi з’явiлiся земскiя школы. Рост школьнай сеткi вылучау на першы план праблему падрыхтоукi настаунiкау. У пачатку 20 ст. дадаткова адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый: Аршанская, Барысауская, Гомельская, Бабруйская жаночыя, Рагачоуская мужчынская; настаунiцкiя iнстытуты: Вiцебскi, Магiлёускi, Мiнскi, арганiзоувалiся настаунiцкiя курсы. У вынiку узросшiх патрэб у прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi адкрывалiся прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы, рамесныя аддзяленнi i класы. У Вiцебску у 1911 годзе адкрыта аддзяленне Маскоускага археалагiчнага iнстытута.
Рэвалюцыя 1905-07 гадоу абудзiла палiтычную свядомасць настаунiкау i перадавой шольнай моладзi, уцягнула iх у рух за перабудову асветы на дэмакратычных асновах. Прагрэсiуныя педагогi Беларусi Ф. А. Кудрынскi, Дз. А. Сцяпура, Е. Р. Раманау, К. I. Цiхамiрау i iнш. у сваёй асветнiцкаай дзейнасцi i навуковых працах распрацоувалi шляхi i метады сувязi выкладання асноу навук працоунага навучання i эстэтычнага выхавання, прапагандавалi iдэiвыхаваучага навучаня, развiцця у дзяцей пазнавальных iнтарэсау, падкрэслiвалi ролю асабiстага прыкладу настаунiка. Значны уклад у развiццё педагагiчнай справы на Беларусi зрабiлi Цётка (А. С. Пашкевiч) i Я. Колас (К. М. Мiцкевiч). Цётка стварыла кнiжкi для дзяцей на беларускай мове («Лемантар», «Гасцiнец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусау»), Я. Колас засноувау нелегальныя беларускiя школы, быу адным з арганiзатарау з’езда настаунiкау Мiнскай губернi 1906 года, напiсау падручнiк «Другое чытанне для дзяцей беларусау».
Пасля кастрычнiцкай рэвалюцыi пачалася карэнная перабудова сiстэмы асветы на аснове програмных палажэнняу бальшавiцкай партыi у галiне народнай адукацыi: цесная сувязь асветы з сацыяльна-эканамiчнымi i палiтычнымi пераутварэннямi; права усiх народау на адукацыю на роднай мове; прынцып пераёмнасцi усiх звёнау сiстэмы народнай адукацыi; лiквiдацыя непiсьменнасцi i малапiсьменнасцi; ажыццяуленне усеагульнай адукацыi за кошт дзяржавы. На падставе дэкрэтау i пастаноу савецкага урада на Беларусi былi лiквiдаваны дарэвалюцыйныя органы асветы i стварауся новы аппарат кiравання культурным будаунiцтвам. Пры губернскiх i павятовых саветах былi створаны аддзелы народнай адукацыi, у падпарадкаванне якiх перайшлi усе навучальныя установы незалежна ад былой ведамаснай прыналежнасцi. Было забаронена выкладанне рэлiгii i выкананне рэлiгiйных абрадау, уведзены новы правапiс. Стваралiся першыя школы-камуны, якiя прапагандавалi калектывiстскiя прынцыпы у навучальна-выхаваучай рабоце. У адпаведнастi з рашэннямi 1-га Усерасiйскага з’езда на асвеце замест шматлiкiх тыпау навучальных устаноу стваралася адзiная процоуная школа 2-х ступеняу: 1-я з 5-гадовым тэрмiнам навучання для дзяцей 8-13 гадоу, 2-я з 4-гадовым тэрмiнам навучання для падлеткау 13-17 гадоу.
У студзенi 1919 года створаны Народны камiсарыят асветы БССР. У красавiку гэтага ж года адноулены Горы-Горацкi земляробчы iнстытут, у снежнi 1920 пачау працаваць Беларускi дзяржауны палiтэхнiкум, у кастрычнiку 1921 – Беларускi дзяржауны унiверсiтэт.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.