- Асобныя кватэры (Хрушчоўкі), халадзільнікі, тэлевізары.
Білет 16 пытанне 2
Развіццё культуры БССР у другой палове 50-х – першай палове 60-х
1954-1964 – палітычная “адліга” (Раскрыць сэнс паняцця)
Лібералізацыя культуры:
- Духоўная разняволенне народа
- Пераадоленне культу асобы Сталіна
- Крытыка прынцыпу сацыялістычнага рэалізму
- Размовы аб праве на індывідуальнасць на асабісты падыход у асвятленні падзей рэчаіснасці
Але абмеркаванне праблем стаўшых перад грамадствам не з’яўлялася абсалютна свабодным. Партыйныя структуры стараліся захаваць ідэалагічны кантроль над настроямі творчай інтэлігенцыі.
Народная адукацыя
1955 – уведзена Пачатак 60-х гадоў Шырокая кампанія
абавязковая 8-мі стварэнне ПТУ якія па пераводу
гадовая адукацыя рыхтавалі рабочых беларускамоўных
школ ў рускамоўныя
Павелічэнне ролі літаратуры і мастацтва
Галоўнай тэмай заставалася ваенная
Зроблены рашучы крок у пераадоленні спрошчанага, схематычнага адлюстравання падзей вайны і людскіх лёсаў у ёй. Паказ гераізму цяпер стаў непарыўна звязаны з раскрыццём псіхалогіі чалавека на вайне:
- Васіль Быкаў (“Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Трэцяя ракета”)
- Творы Івана Шамякіна, Навуменка, Чагрынава
- Мастак Міхась Савіцкі пачаў працаваць над тэмай партызанскай вайны з фашыстамі, у выніку чаго з’явіўся шэраг палотнаў такіх як “Партызаны”, “Віцебскія вароты”.
Значны крок у напрамку набліжэння да праўды жыцця ў літаратуры і мастацтве
- Узнаўленне гісторыі беларускага народа
- Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім” (Паўстанне 1863-1864 гадоў Каліноўскага)
- У гэты час расквітнеў талент Андрэя Макаёнка. Шырокую вядомасць набылі яго п’есы “Лявоніха на арбіце”, “Зацюканы апостал”.
Білет 17 пытанне 2
Галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці БССР у сярэдзіне 50 – сярэдзіне 80 гадоў
1953 года – смерць Сталіна
Прыход да ўлады кіраўніцтва СССР на чале з Хрушчовым, а ў Беларусі першым сакратаром ЦК КПБ стаў Кірыла Трафімавіч Мазураў (1956-1965)
ХХ з’езд КПСС (1956 год) – крытыка культу асобы Сталіна Хрушчовым
Палітыка “адлігі” – дэстаналізацыя савецкага грамадства, лібералізацыя палітычнага курсу (курс ХХ з’езда):
- Спыненне масавых рэпрэсій і пачатак рэабілітацыі бязвінна асуджаных
- Паслабленне кантролю зверху, павышэнне ролі мясцовых органаў
- Спробы павысіць ролю Саветаў, прафсаюзаў
- Выхаванне моладзі адбывалася праз камсамол. Уклад камсамольцаў у развіццё краіны
Але пераўтварэнні насілі абмежаваны характар:
- К сярэдзіне 60-х гадоў рэабілітацыя зусім прыпынілася
- Камандна-адміністрацыйная сістэма заставалася непахіснай, КПСС не адмовілася ад свайго ўсеўладдзя
- Выбары ў Саветы насілі фармальны характар (безальтэрнатыўныя)
- Падпарадкаванне КПСС – камсамолу, прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый
Эпоха застою:
Кіраўніком дзяржавы быў Л.Н. Брэжнеў
- Уся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату, так званай наменклатурнай эліты
- Прамое кіраўніцтва КПСС эканомікай, планы пяцігодак прымаліся на з’ездах КПСС
- Фармальны характар абвешчаны у канстытуцыі СССР 1977 года і канстытуцыі БССР 1978 года дэмакратычных свабод:
безальтэрнатыўныя выбары, існаванне цэнзуры, кантроль за сродкамі масавай інфармацыі і інш.
- Увод савецкіх войск у Афганістан, гібель 789 беларускіх хлопцаў
????????????????????????????????????
Білет 18 пытанне 2
Культурнае жыццё рэспублікі ў другой палове 60-х – першай палове 80-х
Літаратура:
Узмацненне партыйнага кіраўніцтва культурай, але разам з тым з’яўлялася па сапраўднаму цікавыя праўдзівыя творы:
- Тэма вайны (Сяргей Грахоўскі “Зона Маўчання”, Васіль Быкаў “Кар’ер”, Алесь Адамовіч “Хатынская аповесць”)
- Вяртанне да гісторыі (Уладзімір Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”)
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.