Ответы на вопросы экзаменационных билетов № 1-23 дисциплины "История Беларуси" (Кастрычніцкая 1917 года рэвалюцыя ў Беларусі. Развіццё культуры ў РБ на сучасным этапе), страница 5

                                                         Усход

Гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, сілам, якія супрацьстаялі чырвонай арміі ў Беларусі – групе армій цэнтр.

Прычыны ваенных паражэнняў савецкіх войск у першапачатковы перыяд вайны:

- Пераўзбраенне арміі не было завершана

- Новую граніцу пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР умацаваць не паспелі

- Чырвоная армія рыхтавалася галоўным чынам для наступальных дзеянняў таму, што існавала думка аб будучай вайне, як вайне скарацечнай і на чужой тэрыторыі

- Чырвоная армія была аслаблена рэпрэсіямі

- Дапускаўся залішні давер умовам пакта аб ненападзе 23 жніўня 1939 года, ігнараваліся данясенні разведчыкаў

- Германія мела вопыт вядзення вайны

- Вераломнае нападзенне Германіі на СССР

- Расцягнутасць савецкіх войск на лініі фронту, тады як гітлераўскія войскі былі сціснуты ў 3 ударных кулака

22 чэрвеня 1941 года – нападзенне Германіі на СССР

Абарона Брэсцкай крэпасці

 


Лейтэнант Кіжаватаў               Капітан Зубачоў            Палкавы камісар               Маёр 

Заходняя частка                      начальнік штаба                      Фамін                    Гаўрылаў

Брэсцкай крэпасці                   абароны крэпасці                                                  Усходні

                                                                                                                                   форт

Абарона Мінска

100-я стралковая дэвізія                                                          Мікалай Гастэла і яго экіпаж

генерала Русіянава                                                                        таран каля Радашковіч

 


Мінск захоплены 28 чэрвеня 1941 года

 


Абарона Магілёва 23 дні

Вызначыўся стралковы полк палкоўніка Куцепава

 

14 ліпеня 1941 года – у баях пад Оршай у першыню прыняла удзел батарэя рэактыўных мінамётаў “Кацюш” пад камандаваннем капітана Флерава

Абарона Гомеля 7 дзён

Лётчык Коўзан здзейсніў 3 тараны і застаўся ў жывых

 

Канец жніўня 1941 года – акупацыя тэрыторыі Беларусі Германскімі войскамі

Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план “Маланкавай барацьбы”, далі магчымасць стаўцы вярхоўна-камандуючага сканцэнтраваць рэзервы і падрыхтавацца да нападзення.

На захопленай фашыстамі тэрыторыі быў усталяваны акупацыйны рэжым – “новы парадак” сістэму акупацыйных органаў да 22 верасня  1943 года ўзначальваў намеснік Гітлера ў Беларусі – гаўляйтар Кубэ.

Адносіны да беларусаў былі вызначаны ў плане “Ост”, па якому 75% рускіх, украінцаў, беларусаў знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Цыган, яўрэяў – паўнасцю знішчыць.

Галоўным сродкам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку – генацыду, дзеянне з мэтай поўнага ці частковага знішчэння той, ці іншай нацыі.

На Беларусі за час акупацыі:

- Было створана 260 канцлагераў і іх філіялаў (Трасцянец у 10 км ад Мінска)

- 70 яўрэйскіх гета

- Спалена 628 вёсак з жыхарамі (22 сакавіка 1943 года – Хатынь)

- Было знішчана больш 2 млн. 200 тысяч грамадзян амаль кожны трэці

- Вывезена ў Германію на катаржныя работы 380. тыс. Чалавек

Але былі ў Беларусі і людзі якія здрадзілі свайму народу і пайшлі на службу ворагу. Сярод іх былі некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху.

Білет 10 пытанне 2

Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў БССР

Непасрэднай работай па разгортванню падполля і партызанскага руху займаліся партыйныя і савецкія работнікі, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі, а таксама камандзіры чырвонай арміі прарваўшыяся  з акружэння, ці з варожага палону. Здавалася, што ініцыятыву атрадаў і груп бралі на сябе не толькі радавыя камуністы, а і беспартыйныя патрыёты. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі узмацніла нянавісць да акупантаў. Рабіла супраціўленне ім, асабліва ўпартым і непрымірымым.

Першыя партызанскія атрады і падпольныя групы:

- Корж (Пінскі раён на 5-ты дзень вайны)

- Бумажкоў і Паўлоўскі (Палеская вобласць)