Ответы на вопросы экзаменационных билетов № 1-23 дисциплины "История Беларуси" (Кастрычніцкая 1917 года рэвалюцыя ў Беларусі. Развіццё культуры ў РБ на сучасным этапе), страница 7

                                                                                                  фашысцкай акупацыі

Даваенны ўзровень

- Прамысловасць:                                                                               - Сельская гаспадарка:

Найперш цяжкая (энергетыка, машынабудаванне)                          Была адноўлена ў 1950,

- Развіццё такіх галін прамысловасці, якіх раней                             але калгаснікі амаль

на тэрыторыі Беларусі не існавала:                                                   нічога не атрымлівалі,

Аўтамабіле- і трактара- будаванне                                                    жылі за кошт

МАЗ – пачаў выпускаць аўтамабілі ў 1947 годзе                             прысядзібных участкаў

МТЗ – трактары “Кіравец” з 1946 года, а першыя                           - Да 1947 года існавала

трактары “Беларус” з 1953 года.                                                       картачная сістэма

У Мінску ўступіла ў строй падшыбнікавы, радыятарны                            (1948-1949)

заводы, камвольны камбінат.

- Аднаўлялася будаўніцтва:

чыгунка, сувязь

Усяго за пяцігодку 1951-1955 год было пабудавана 150 буйных

                                       прадпрыемстваў

Такім чынам ўжо к 1950 году дасягнула даваеннага ўзроўню гаспадарка рэспублікі, што стала фактычна працоўным подзвігам беларускага народа. Але сельская гаспадарка перажывала крызісны стан, што звязана было ў першую чаргу з ваеннымі разбурэннямі, захавання адзінай сістэмы гаспадарання ў ???? пераразмеркавання гаспадарчых сродкаў з сельскай гаспадаркі на прамысловасць.

Білет 13 пытанне 2

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў пасляваенны час (1945-1963)

Грамадска-палітычнае жыццё і культурнае жыццё ў БССР характарызавалася наступнымі асаблівасцямі:

- Працягваліся сталінскія рэпрэсіі пасля вайны супраць былых ваеннапалонных, інтэлігенцыі, насельніцтва заходніх абласцей.

- Па-ранейшаму існавала аднапартыйная сістэма(Камуністычная партыя), кантралявала ўсе бакі грамадскага жыцця. Саветы заставаліся другараднымі органамі ўлады.

- КПСС (КПБ) – падбірала і растаўляла кадры на кіруючыя пасады ў саветах і грамадскіх арганізацыях.

- Першыя пасляваенныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР адбыліся ў 1947 годзе, а ў мясцовыя светы ў 1948 годзе. Выбары былі безальтэрнатыўныя (1 кандыдат)

- Пераўтварэнне ў Заходняй Беларусі – саветызацыя

Культурнае жыццё

- Аднаўленне матэрыяльнай базы,навукі культуры, адукацыі.

- Рамонт і будаўніцтвашкол, выпуск школьнага абсталявання, падручнікаў, падрыхтоўка настаўнікаў

- Развіццё навукі і культуры сутыкалася з жорсткім ідэалагічным прэсам. Маглі друкавацца навуковыя працы і літаратурныя творы, якія не пярэчылі склаўшайся

каманда-адміністрацыйнай сістэме

- Рэпрэсіі зведалі вучоны-гісторык Улашчык, паэт і празаік Дубоўка, пісьменнікі Сяргей Грахоўскі, А. Звонак, П. Пруднікаў.

- У літаратуры галоўнай тэмай была мінуўшая вайна, раскрыццё гераізму савецкіх людзей. Першыя буйныя творы аб вайне “Глыбокая плынь” Івана Шамякіна, “Мінскі напрамак” Івана Мележа, “Векапомныя дні” Міхася Лынькова

- У тэатральным мастацтве з’явіліся п’есы “Заложнікі” А. Кучара, “Пра бацьку” Міхася Шмырава, Канстанцін Заслонаў ????

Самым значымым дасягненнем беларускіх скульптараў стаў завершаны велічны ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску.

Вынік:

Нягледзячы на складаныя супярэчлівыя ўмовы жыцця, народ у большасці не адчуваў сябе прыгонным, ганарыўся прыналежнасцю да справы будаўніцтва новага грамадства.

Білет 14 пытанне 2

Удзел Рэспублікі Беларусь у заснаванні і дзейнасці ААН

Ужо ў ходзе абмеркавання пытання аб утварэнні ААН ўрад СССР прапанаваў прыняць разам з СССР паўнапраўнымі членамі ўсе рэспублікі саюза. Заходнія краіны далі згоду на тое, каб сумесна з СССР раўнапраўнымі членамі ААН сталі Беларусі і Украіна.

27 сакавіка 1045 года – міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб ўключэнні БССР і УССР ў лік краін заснавальніц гэтай арганізацыі, гэтым прызнаваўся вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя страты. Удзел дэлегацыі БССР у радах ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар. Яна фактычна з’яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваліся ў ААН.