Членства Беларусі ў складзе ААН:
- Пашыраліся яе міжнародныя сувязі
- Садзейнічала атрыманню дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вачыма іншых краін.
- У пасляваенны час Беларусь атрымала ад ААН дапамогу таварамі, машынамі і абсталяваннем на суму 16 млн. даляраў.
Па многіх важкіх пытаннях дэлегацыя БССР выступала з прапановамі. Напрыклад па прапанове дэлегацыі БССР у 1946 годзе ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”. На парыжскай мірнай канферэнцыі ў 1946 годзе, беларуская дэлегацыя дамаглася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы.
Прадстаўнікі БССР дзейнічалі ў ААН і яе спецыяльных органах
ЮНЕСКА МАП МСЭ МАГАТЭ
(арганізацыя па (Міжнародная (Міжнародны саюз (Міжнародная
пытанням адукацыі) арганізацыя электрасувязі) арганізацыя па
працы) атамнай энергіі)
Распад СССР азначаў пачатак прынцыпова новага этапу ў міжнародным развіцці краіны. Беларусь з 1991 года выступае як самастойная дзяржава.
Беларусь падтрымлівае гандлёва-эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі са многімі краінамі свету, як блізкага, так і далёкага замежжа.
Важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца Расія, Украіна, Германія, Вялікабрытанія.
Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па блісніце і супрацоўніцтву ў Еўропе, членам міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця. Пасля распаду арганізацыі Варшаўскага дагавору і СССР перад Беларуссю паўстала праблема вызначэння адносін з НАТА. У 1995 годзе Беларусь далучылася да праграмы НАТА “Партнёрства дзеля міру”, разам з тым прэзідэнт і кіраўніцтва рэспублікі актыўна выступаюць супраць пашырэння НАТА на Усход.
Беларусь з’яўляецца членам садружнасці незалежных дзяржаў (СНД), якое ўзнікла 8 снежня 1991 года пасля распаду СССР, адначасова развіваюцца двухбаковыя сувязі паміж Беларуссю і дзяржавамі якія ўтварыліся на месцы былога саюза.
Білет 15 пытанне 2
Сацыяльна-эканамічнае жыццё БССР ў другой палове 50-х першай палове 60-х гадоў
З сярэдзіны 50-х гадоў у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрыла магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ. Выкарыстанне новых крыніц энергіі, матэрыялаў і інш. Гэта не магло не закрануць эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Адбывалася пераўзбраенне прамысловых прадпрыемстваў, укараненне сучаснай тэхнікі.
Развіццё машынабудавання і металаапрацоўкі, прыборабудавання, хімічнай і нафтавай прамысловасці, радыёэлектронікі, энергетыкі.
Было ўведзена ў строй звыш 450 буйных прадпрыемстваў:
- БелАЗ у Жодзіна, магілёўскі металургічны камбінат, Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат, гомельскі суперфасфатны завод, гродзенскі азотна-тукавы камбінат, салігорскі калійны камбінат.
- Пачалі выпускацца трактары “Беларусь”, аўтамабілі “МАЗ”, халадзільнікі “Мінск”.
- У Беларусі з’явіўся новы від транспарту – трубаправод
- Адбылася замена міністэрстваў Саўнаргасамі, дзе кіраванне прамысловасцю ажыццяўлялася па тэрытарыяльным прынцыпы. У 1958 годзе быў створаны Саўнаргас БССР, але ў 1965 годзе Саўнаргасы былі адменены
Развіццё сельскай гаспадаркі:
- Пераразмеркаванне дзяржаўнага бюджэту на карысць сельскай гаспадаркі
- Спробы павысіць зацікаўленасць калгаснікаў у павышэнні прадуктыўнасці працы
- Ліквідацыя машынна-трактарных станцый і перадача тэхнікі калгасам
- Авантурная палітыка ў галіне сельскай гаспадаркі (Саджалі кукурузу, засяванне лугоў), меліярацыя (Асушэнне забалочаных зямель у сувязі з гэтым павелічэнне пасяўных плошчаў
- Слабае выкарыстанне дасягненняў навукі
Крызіс у сельскай гаспадаркі быў пераадолены, пачаўся павольны рост сельска-гаспарчай вытворчасці
Паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўных:
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.