Пояснительная записка программы "Театры Беларуси" (на белорусском языке)

Страницы работы

Содержание работы

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі

Т.І. Мароз

Тэатры беларусі

Праграма факультатыўных заняткаў

для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання

Мінск 2007


Тлумачальная запіска

Праграма "Тэатры Беларусі" прадугледжвае правядзенне факультатыву ў VIII класах . Яе змест мае на мэце самае цеснае ўзаемад­зеянне з урокам; літаратуры, а таксама выкарыстанне на па­закласных занятках, вечарынах і г.д.

Тэатральная культура не ўваходзіць у лік прадметаў, якія вывучаюцца ў школе, але магчымасцi мэтанакіраванага прыцягнення школьнікаў да гэтага мастацтва ва ўзаемасувязi яго з iншымi дысцыплiнамi гуманітарнага ; мастацкiх цыклаў закладзены ў сённяшнiх праг­рамах агульнаадукацыйнай школы па лiтаратуры, распрацаваных Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Школьны курс па чытанні для вучняў 8-га класа скіраваны на выпрацоўку практычных уменняў і навыкаў успрымання мастацкіх тэкстаў: выяўленне сэнсавых сувязяў паміж падзеямі ў творы, вызначэнне тэмы і галоўнай думкі, вылучэнне галоўных і другарадных дзеючых асоб, уменне параўноўваць персанажы і інш., а таксама мае на мэце навучыць дзяцей карыстацца літаратурнымі нормамі мовы, умець ствараць звязныя выказванні па прапанаваных пытаннях і заданнях.

 Комплекснае выкарыстан­не мастацтваў у навучальна-выхаваўчай рабоце школы, таксама як і прыцягненне вучняў да якога-небудзь аднаго віду мастацт­ва, ва ўсіх выпадках вырашае дзве ўзаемазвязаныя задачы. 3 ад­наго боку – выкарыстанне спецыфічных магчымасцей кожнага мастацтва з мэтай шматбаковага мастацка-творчага развіцця асобы школьніка, пашырэнне сферы яго духоўных патрабаванняў. 3 другога – пашырэнне на гэтай аснове агульных эстэтычных ўяўленняў; ведаў вучняў, неабходных для фармiравання ў ix iдэйна-эстэтычных поглядаў, густаў, светаўспрымання.

Праграма факультатыўных заняткаў

17 гадзін

Тэма 1. Стварэнне нацыянальнага беларускага тэатра (4 гадзіны)

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы быў створаны ў Мінску ў 1920 годзе як Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ), у 1926 – 1944 называўся Першы беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ – 1).

Славутыя мастацкія кіраўнікі тэатра. Майстры купалаўскай сцэны. Рэпертуар тэатра.

Урачыстае адкрыццё тэатра. Існавалі трупы: беларуская, руская і яўрэйская "Унзэр Вінкль". Пасля выканання хорам "Інтэрнацыянала" былі паказаны спектаклі "Рысь" Ф.Ждановіча паводле апавядання "У зімовы вечар" Ажэшкі (беларуская трупа), "Людзі" ("Мэншн") Шолама-Алейхема (яўрэйская), "Вяселле" А.Чэхава (руская).

Пачынаючы з сакавіка 1922 года дзяржаўны тэатр замацаваны за беларускай трупай, якая складалася ў асноўным з удзельнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, чые традыцыі і працягваў Ф.Ждановіч.

Дзейнасць Еўсцігнея Афінагенавіча Міровіча – вядомага рускага акцёра, драматурга, рэжысёра. Першае пакаленне майстроў сцэны (В.Галіна, Г.Глебаў, Г.Грыгоніс, І.Ждановіч, У.Крыловіч, К.Міронава, В.Пола, Б.Платонаў, Л.Ржэцкая, У.Уладамірскі). Супрацоўніцтва з тэатральнай падсекцыяй Інбелкульта, на пасяджэннях якой рэгулярна абмяркоўвалі прэм'еры, новыя творы беларускіх драматургаў.

Генеральную рэпертуарную лінію тэатра вызначала беларуская драматургія. Сярод іх былі п'есы, якія ставіліся раней і тыя, што напісаны раней, але не ставіліся: "Падласая красуня" Л.Радзевіча, "Прымакі", драматычныя паэмы "Сон на кургане", "Адвечная песня" Янкі Купалы. Ставіліся і новыя, напісаныя на сучасную тэматыку "Чырвоныя кветкі Беларусі" В.Гарбацэвіча, "Над Нёманам" М.Грамыкі, п'есы М.Ільінскага, Е.Міровіча і інш.

Вялікую частку рэпертуара займалі п'есы з яркім паказам народнага побыту, шырокім выкарыстаннем спеваў, танцаў, музыкі, якія разам з этнаграфічнай і побытавай дакладнасці мелі акрэсленую рамантычную афарбоўку: "На Купалле" М.Чарота (1921), "Машэка" (1923), "Каваль-ваявода" (1925) Е.Міровіча, а таксама яго гістарычная драма "Кастусь Каліноўскі" (1923). Пасля беларускіх найбольшая колькасць пастановак прыпадала на замежныя п'есы: польскія, французскія і інш. Да 1928 года ў складзе тэатра існавалі балетная і оперная трупы. Былі паказаны ўрыўкі з оперы "Русалка" А.Даргамыжскага, у пастаноўцы К.Алексютовіча балеты "Камелія" Л.Дэліба, "Зачараваны лес" Р.Дрыга, "Фея лялек" І.Баера і інш.

Похожие материалы

Информация о работе