У 30-я гады тэатр Галубка ўсё больш актыўна пачынае звяртацца да сучаснай праблематыкі. Гэта вымагала новых мастацкіх прынцыпаў, новага падыходу ў раскрыцці сцэнічных характараў. Знаёмства з лепшымі тэатральнымі калектывамі сталіцы, сустрэчы і размовы з вядучымі майстрамі савецкай сцэны, цыкл лекцый рэжысёра і акцёра МХАТа І.М.Раеўскага – усё гэта мела выключнае значэнне для трупы Галубка. Перад гэтым у жыцці тэатра адбылася важная падзея – трупа была рэарганізавана ў Беларускі трэці дзяржаўны тэатр з базай у горадзе Гомелі.
Практычныя заняткі (2 гадзіны)
Падрыхтаваць рэфераты, паведамленні па тэмах: “Фальклорныя жанры і формы тэатра”, “Узнікненне і станаўленне прафесійнага тэатра”, “Адраджэнне тэатральнага мастацтва на пачатку 20 ст.”, “Развіццё тэатральнага мастацтва на пачатку 20-80 гг”
Тэма 2. Сучасныя тэатры Беларусі (4 гадзіны)
Беларускі дзяржаўны музычны тэатр. Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зьніч”. Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. Маладзёжны тэатр эстрады. Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр балета рэспублікі Беларусь. Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы рэспублікі Беларусь. Нацыянальны акадэмічны тэатр г.Мінска. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Сучасны мастацкі тэатр. Тэатральны каўчэг. Тэатр-студыя кінаакцёра і інш.
Тэма 3. Знаёмства з рэпертуарам тэатраў (3 гадзіны)
Творы Я.Купалы на сцэне беларускіх тэатраў: “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя” і інш.
“Несцерка” В.Вольскага ў сцэнічных пастаноўках. А.Ільінскі ў ролі Несцеркі.
Кандрат Крапіва, А.Макаёнак і беларускі тэатр. Творчасць А. Дударава ў сцэнічных пастаноўках. Гістарычная тэма на тэатральных падмостках (У.Арлоў, А.Петрашкевіч, В.Быкаў, І.Шамякін, У.Караткевіч і інш.)
Тэма 4. Творчыя партрэты акцёраў і рэжысёраў (4 гадзіны)
Рэжысёры тэатраў.
Б.Луцэнка. В.Раеўскі. М.Пінігін. М.Трухан, Савіцкі, Міцкевіч, А.Андросік, Баркоўскі і інш.
Яркія біяграфіі акцёраў.
Вольга Галіна. Дзмітрый Арлоў. Здзіслаў Стома. Стэфанія Станюта. Юрый Сідараў. Галіна Макарава. Зінаіда Канапелька, Г.Гарбук, М.Захарэвіч, В.Клебановіч, Т. Кокштыс, М.Пятроў, А.Помазан і інш.
Практычныя заняткі
Падрыхтаваць паведамленні пра тэатральныя фестывалі: міжнародныя – “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Гомель), “Белая Вежа” (Брэст), тэатраў лялек і монаспектакляў “Я” (Мінск) і інш.
Прагназуемыя вынікі
У працэсе навучання вучні павінны авалодаць наступнымі ведамі:
– выхаваўчая роля тэатра ў розныя гістарычныя эпохі;
– народны тэатр;
– драма, дзеянне, канфлікт, інсцэніроўка (замацаванне і паглыбленне ўяўленняў на больш складаным драматургічным і літаратурным матэрыяле);
– структурныя элементы драмы і спектакля;
– праўда жыцця на сцэне і сцэнічная ўмоўнасць;
– акцёр і роля;
– труд акцёра;
– камічнае, гераічнае і ўзвышанае (першапачатковае ўяўленне).
У працэсе авалодання ведамі выпрацоўваюцца наступныя ўменні вучняў:
– валодаць тэатральнай лексікай, ужываць яе пры абмеркаванні спектакляў, напісанні водзываў;
– абменьвацца ўражаннямі аб прагледжаных спектаклях;
– пісаць водзыў на спектакль;
– рыхтаваць рэфераты, паведамленні па тэмах, звязаных з тэатральным мастацтвам;
– рыхтаваць паведамленні пра тэатральныя фестывалі;
– рабіць ілюстрацыі да спектакляў;
– інсцэніраваць урыўкі літаратурных твораў.
Рэкамендаваная літаратура
1. Александрова Э.Б. Люблю театр! – М.,1971.
2. Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII в. – Мн., 1992.
3. 3елкин А.А. Русские скоморохи. – М.,1995.
4. Брудный Д.Л. С чего начинается театр. – М., 1986.
5. Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. – Мн.,1983 – 1988.
6. Завадский Ю.А. Рождение спектакля. – М., 1975.
7. Каладзінскі М. Тэатр лялек Савецкай Беларусі. – Мн.,1976.
8. Лозка А.Ю. Беларусазнаўства. – Мн., 1994.
9. Максимова В. И рождается чудо спектакля. – М., 1980.
10. Місько М. Школьны тэатр Беларусі XVI – XVIII стст. – Мн., 2000.
11. Музыкальный театр Белоруссии : доокт.период. – Мн., 1990.
12. Музычны тэатр Беларусі, 1960-1990: Балет.Музыка ў пастаноўках драм. тэатраў. – Мн., 1997.
13. Няфед У. І. Гісторыя беларускага тэатра. – Мн., 1982.
14. Полунина В.Н. Искусство и дети. – М., 1982.
15. Сабалеўскі А. Жыццё тэатра: Мастацтвазн. арт., рэц. – Мн., 1980.
16. Сац Н.И. Музыка. Тэатр. Дети. – М.,1977.
17. Смольскі Р. Тэатр у прасторы часу. – Мн., 1998.
18. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Т. 1–5. – Мн., 1984–1987.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.