У 2-ой палове 1920-х – пачатку 1930 гадоў узмацніўся ідэалагічны ціск з боку афіцыйных улад. Былі забаронены спектаклі Я.Купалы "Тутэйшыя", "Раскіданае гняздо". Пачаліся рэпрэсіі, пад якія падпадалі рэжысёры Е.Міровіч, Ф.Ждановіч, артыст А.Крыніца, драматургі М.Грамыка, Р.Кобец, Дз.Курдзін, В.Сташэўскі, В.Шашалевіч і інш.
Ад тэатра патрабавалі быць сацыялістычным, пралетарскім па змесце, гэта значыла адмовіцца ад пошуку нацыянальнага шляху, ад разнастайнасці тэматыкі і праводзіць цвёрдую лінію на авалоданне сучаснасцю, на вострае выяўленне класавай сутнасці твораў мастацтва.
Адначасова з БДТ-1 з'явіліся і другія тэатральныя калектывы. У 1926 годзе ў Віцебску распачаў дзейнасць Другі Беларускі драматычны тэатр (у 1944 годзе атрымаў імя Я.Коласа), у 1928 годзе ў Магілёве адкрыўся тэатр пад кіраўніцтвам У.Кумельскага, з 1932 года ператвораны ў Рускі тэатр БССР, з 1955 – тэатр імя М.Горкага.
Наогул, 20 – 30-я гады былі плённымі ў развіцці беларускага сцэнічнага мастацтва. У гэты перыяд вандравала трупа пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка – выдатнага драматурга, акцёра, рэжысёра, мастака, арганізатара тэатральнай справы. У.Галубок стаў першым народным артыстам рэспублікі, гэта ганаровае званне ён атрымаў у 1928 годзе.
Акрамя беларускіх яшчэ існавалі Дзяржаўны яўрэйскі тэатр (1926 г.), Польскі тэатр (1929 г.). Значнай падзеяй з'явілася стварэнне першага ў рэспубліцы Тэатра юнага гледача (1931), які ўзначаліў вядомы рэжысёр Мікалай Кавязін.
У 30-я гады ўсе тэатры больш настойліва звяртаюцца да самых разнастайных праблем сучаснага жыцця народа. Пастаноўкі такіх п'ес, як "Перамога" Я.Міровіча, "Мяцеж" Дз.Фурманава, "Браняпоезд 14-69" У.Іванова, "Разлом" Б.Лаўранёва, "Рэйкі гудуць" У.Кірнюна, "Мост" Я.Рамановіча, "Міжбур'е" Д.Курдзіна, "Гута" Р.Кобеца, вызначылі рашучы паварот тэатра да сучаснай праблематыкі і паказу новага героя, да праблемы сцэнічнага ўвасаблення вобраза новага, сацыялістычнага грамадства.
У сярэдзіне 30-х гадоў беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена сувяззю з рускім савецкім тэатрам, як працягваў лепшыя традыцыі класічнай рускай культуры. Агульнасць інтарэсаў рускага і беларускага народаў, блізкасць моў, тэрытарыяльнае суседства – усё гэта абумовіла роднасць духоўнага аблічча народаў, агульнасць іх культуры.
Найважнейшае значэнне ў жыцці беларускага тэатральнага мастацтва мела засваенне сістэмы Станіслаўскага і творчай практыкі МХАТа. Праціўнікі сістэмы сцвярджалі, быццам сістэма Станіслаўскага і МХАТа згубна ўплываюць на нацыянальнае мастацтва суверэнных краін, сцірае іх своеасаблівасць.
Але гэтае сцвярджэнне не мела пад сабой глебы. Вызначальнай рысай беларускага сцэнічнага мастацтва становіцца вернасць і паслядоўнасць у рэалізацыі эстэтычных прынцыпаў псіхалагічнага тэатра, усведамленне галоўнай ролі акцёра ў стварэнні на сцэне. паводле слоў К.Станіслаўскага – вялікага рэфарматара тэатра ХХ стагоддзя – "жыцця чалавечага руху".
Яркім пацвярджэннем таму з'яўляецца спектаклі "Жыццё кліча" У.Біль-Белацаркоўскага, "Платон Крэчат" А.Карнейчука, "Пагібель воўка" Э.Самуйлёнка, "Партызаны", "Хто смяецца апошнім" К.Крапівы (БДТ-1), "Вайна вайне" Я.Коласа, "Несцерка" В.Вольскага (БДТ-2), "Як гартавалася сталь" паводле рамана М.Астроўскага (ТЮГ БССР) і інш.
У 20 – 30 гады тэатры Беларусі ўжо мелі шмат выдатных майстроў сцэнічнага мастацтва. Сярод іх рэжысёр, акцёр і драматург У.Галубок, рэжысёр і драматург Е.Міровіч, рэжысёры К.Саннікаў, М.Міцкевіч, Л.Літвінаў, М.Кавязін, М.Зораў, акцёры У.Крыловіч, У.Уладамірскі, Б.Платонаў, Г.Глебаў, Л.Ржэцкая, І.Ждановіч, В.Галіна, П.Грыгоніс, П.Малчанаў, акцёр і рэжысёр Л.Рахленка, Драматургі Я.Рамановіч, Р.Кобец, К.Чорны, К.Крапіва, Э.Самуйлёнак, В.Вольскі і інш.
У 20-я гады рэпертуар тэатра складваўся пераважна з п'ес самога Уладзіслава Галубка. Поспехам у гледача карысталіся спектаклі "Пісаравы імяніны", "Ветрагоны", "Пан Сурынта", "Пінская мадонна", "Ганна".
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.