Антифеодальная борьба в белорусских землях в XVII-XVIII веках, страница 5

Акрамя ворыўных і сенакосных угоддзяў састаўной часткай земляроб-чай гаспадаркі сялянскай сям'і былі ўчасткі зямлі, на якіх вырошчваліся агародніна і садавіна. Так, у сялян у вёсках Накоўнікі, Балоткі Полацкага ваяводства інвентар за 1752 г. пералічвае «грунты оромые і неоромые, луга, сады, леса, боры, огороды». Пра агароды ў сялян у вёсках Берасцейскага ваяводства ўпамінаюць і іншыя крыніцы. Агарод як пастаянная частка сялянскай гаспадаркі і сфера земляробчых заняткаў сялянскай сям'і не быў «набыццём» другой паловы XVIII ст. Яшчэ ў XVI ст. беларускі селянін вёў агародную гаспадарку.

У акце заставы двух валок, унесеным у гродскую кнігу Менскага ваяводства за 1789 г., паведамлялася, што яшчэ ў 1666 г. «чатыры хлопы» сядзелі на гэтай зямлі, г. зн. чатыры сям'і мелі агароды і сады.

Адсутнасць неабходных даных у крыніцах не дазваляе вызначыць, якое месца ў земляробчых занятках беларускага селяніна займалі агародніцтва і садаводства.

Якой бы ні была структура земляробчай гаспадаркі беларускага селя-ніна, яго вытворчыя магчымасці, а таксама патрэбы ў прадуктах земляроб-ства ў вялікай ступені залежалі як ад агульнай колькасці членаў   сям'і, так і ад колькасці ў ёй працаздольных. Вызначэнне як таго, так і другога па-казчыка вельмі ўскладняе стан крыніц і галоўнай сярод іх — інвентарных апісанняў феадальных уладанняў. У іх, як правіла, утрымліваюцца толькі звесткі аб членах сем'яў мужчынскага полу без указання ўзросту пералі-чаных мужчын. Толькі асобныя інвентары ўлічвалі ўсіх членаў сям'і з указаннем узросту кожнага або дзялілі кожную сям'ю на пажылых і дзя-цей. Аднак у інвентарах усюды пералічаны толькі сем'і цяглых сялян. Склад сем'яў чыншавых сялян, баяр (а гэтыя катэгорыі складалі прыкметную частку сялянства) крыніцы наогул не ўлічвалі.

Для падліку сярэдняй колькасці цяглай сям'і выкарыстаны даныя інвентарных апісанняў, складзеных у розныя гады другой паловы XVIII ст. У прыцягнутых для падліку інвентарах таго часу апісаны састаў 1238 сем'яў у 70 вёсках Берасцейскага, Віцебскага, Менскага, Аршанскага, Ашмянскага, Пінскага і Слонімскага паветаў. У іх налічвалася 7608 чалавек. У сярэднім на адну сям'ю прыпадала 6,2 чалавека. Поўнасцю пераважалі індывідуальныя сем'і.

Для падліку працаздольнай часткі сялянскай сям'і неабходна высвет-ліць, уякім узросце селянін лічыўся працаздольным. Натуральным крытэрыем уяўляецца паўналецце. Калі кіравацца ім, тады, згодна Статуту Вялікага княства Літоўскага 1529 г., да працаздольнай часткі сям'і варта адносіць мужчыну з 18 гадоў, жанчыну — с 15 гадоў. Але дадзеная зака-надаўчая норма не вызначыла ацэнку феадаламі ў другой палове XVIII ст. працаздольнай часткі сялянскай сям'і. Напрыклад, уладальнік маёнтка Раванічы ў Менскім ваяводстве, калі апісваў сваё ўладанне ў інвентары за 1789 г. адносіў хлопчыкаў і дзяўчынак 12-гадовага ўзросту да ліку «здольных да паншчыны», г. зн. працаздольных. I ў больш позні час хлопчыкаў зранняга ўзросту ў сялянскай сям'і прывучалі араць, баранаваць. Сярод назіранняў над жыццём і працай сялянскай сям'і на Магілёўшчыне А. С, Дэмбавецкага ёсць сведчанне, у якім адзначаецца, што «сялянскія хлопчыкі пачынаюць прывучацца да работы з сахою з самага ранняга ўзросту, і часам можна сустрэць 14-гадовых аратых, якія ўжо спраўна ходзяць з сахой». Такім чынам, падлік працаздольнай часткі сялянскай сям'і павінен уключаць усіх мужчын і жанчын 12 гадоў і старэй. Для такога падліку выкарыстаны даныя аб 216 сем'ях у 17 вёсках Берасцейскага, Віцебскага, Менскага, Аршанскага і Ашмянскага паветаў, якія адносяцца да розных гадоў другой паловы XVIII ст. Усяго ў гэтых сем'ях дарослых (12 гадоў і старэй) сярод мужчын было 408, сярод жанчын — 348 чалавек, а дзіцячага ўзросту хлопчыкаў — 213, дзяўчынак — 198. Агульная колькасць «здольных да паншчыны» ў 216 сем'ях складала 756 чалавек, ці 64,9% усіх членаў сем'яў. Але на адну сям'ю ў сярэднім прыпадала толькі па 3,5 працаздольных. Калі ўлічваць, што паншчынную павіннасць абавязаны быў несці ў земляроб- стве глава сям'і, а шэраг работ у панскім полі і яго жонка, цалкам вядзеннем сялянскай гаспадаркі мог займацца адзін дарослы і рэдка двое, з якіх адзін быў ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. У такіх умовах рабочы патэнцыял сялян- скай сям'і толькі коштам крайняга напружання ўсіх яе сіл, уключаючы і намаганні дзяцей, мог выконваць увесь шматскладаны і шматцяжкі цыкл работ, неабходных у земляробчай гаспадарцы беларускага селяніна.

Удасканаленне прылад працы магло б аблегчыць работу і становішча сялянскай сям'і, аднак у гэтай галіне не толькі ў другой палове XVIII ст.,але і ў XIX ст. не адбылося ў сялянскай гаспадарцы Беларусі істотных прагрэ- сіўных змен.

Такім чынам, другая палова XVIII ст. у галіне земляробчых заняткаў бе- ларускага сялянства была часам, на працягу якога ўзрастала патрэбнасць у прадукцыі земляробства, пашыралася сфера яе вытворчасці, намячаўся пераход да болын дасканалых сродкаў апрацоўкі зямлі. Аднак непадзель- нае панаванне паншчынна-прыгонніцкай эксплуатацыі тармазіла далейшае развіццё сялянскага земляробства.

Список используемой литературы:

1. Novik®.ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НАТЭРЫТОРЫІ                  БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ.BSUIR 2001.

2. Владимир Орлов. Тайны полоцкой истории. Минск, Беларусь, 1994.

3.Алексеев Л.В. Полоцкая земля. М., 1966

4.Ластовски В.Ю. Короткая исторыя Беларуси. Мн. 1992.

5.ИгнатовскийВ.М. Короткий нарис Истории Беларуси. Мн. 1992.

6.Ермолоч М. Старинная Беларусь: полоцкий и новгородский период, Мн.1990.

7.Энциклопедия истории Беларуси в 10 томах. Минск.           Белорусская энциклопедия имени П.Бровки.1994г.

   8. www.5ballov.ru.

9.Алексеев В.П. История первобытного общества. М. 1990г.

10.Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. Мн.1991г.