Пры спрыяльных умовах (блізкасць да гарадскога рынку, дастатковы памер надзелу, развітыя таварна-грашовыя адносіны ў дадзеным рэгіёне, урадлівая глеба, неабходная колькасць рабочай жывёлы ў гаспадарцы) маглі ўзнікнуць магчымасць і імкненне да паляпшэння ўмоў працы з дапамогай выкарыстання больш дасканалых сельскагаспадарчых прылад. Але такія факты былі рэдкія. Звычайна на палях сяляне працавалі з дапамогай тых жа прылад працы, якія яны ўзялі ў спадчыну ад мінулага, — драўляная двухзубая саха з жалезнымі сашнікамі, так званымі «нарогамі», драўляная барана, жалезныя серп і каса, драўляныя граблі. Сеялі ўручную. Малацілі цапамі, веялі рэшатам. Разам з тым заможная сялянская сям'я ўзворвала глебу палепшанымі прыладамі працы, праводзіла меліяратыўныя работы на сваіх палях, лепш угнойвала палі, маючы для гэтага неабходную колькасць жывёлы. Колькасць сем'яў, якія мелі магчымасць палепшыць сваю земляробчую гаспадарку на працягу другой паловь: XVIII ст., значна павялічылася. Так, удругой палове XVII ст. трымальнікаў, якія мелі адну і больш валокі сярод 2547 гаспадарак, было ўсяго 306 (12%), а ў другой палове XVIII ст. з 6356 гаспадарак з такім надзелам налічвалася 988 (15,6%). За той жа час колькасць гаспадарак з трыма і больш запрэжкамі павялічылася ад 87 з 2396 да 1148 з 6279, г. зн. з 3,6 да 18,3%. Аднак пісьмовыя крыніцы, што захаваліся, не выдзяляюць арганізацыю земляробчай вытворчасці ў гэтай групе гаспадарак, яе адрозненне ад тых гаспадарак, у якіх земляробчыя заняткі паказваюцца як традыцыйныя на ўзроўні XVI ст.
Агульнымі для ўсяго сялянскага насельніцтва былі ўстаноўленыя ў вы-ніку векавых назіранняў тэрміны падрыхтоўкі глебы да пасеву, уборкі і малацьбы.
Асноўнымі працоўнымі аперацыямі ва ўсім земляробчым вытворчым цыкле былі, як здаўна, вываз на палі гною, пераворванне, баранаванне, пасеў, уборка ўраджаю, малацьба, сенакос. У залежнасці ад падрыхтоўкі глебы, якасці пасеянага насення дасягаўся той ці іншы ўраджай збожжавых культур.
Прыведзеныя даследчыкамі ўрывачныя даныя аб ураджайнасці ў асобных уладаннях на панскіх палях не даюць ўяўлення аб ураджаях, якія ў другой палове XVIII ст. здымала сялянства са сваёй пашы. Той факт, што друтую палову XVIII ст. вызначае ажыўленая сувязь сялянскай гаспадаркі з рынкам, дае падставы лічыць устойлівым паказчыкам ураджай сам-3. Менавіта такая ўраджайнасць з'яўлялася ўмовай продажу часткі зерня на рынку; яна і з'яўлялася найбольш частым вынікам працы сялянскай сям'і, якая мела надзел не менш за палову валокі сярэдняй урадівасці глебы, дзве запрэжкі рабочай жывёлы, некалькі галоў прадукцыйнай жывёлы. Разам з тым вынікі працоўных намаганняў селяніна ў значнай меры залежалі ад умоў надвор'я і рэзка вагаліся з году ў год, як і на панскай пашы.
Галоўнай перашкодай прагрэсу удасканалення вытворчых сілу земля-робстве заставалася непадзельнае пакаванне паншчынна-прыгонніцкай эксплуатацыі. У другой палове XVIII ст. яна атрымала новы стымул у вы-ніку адраджэння фальварка у маштабе ўсёй краіны. У такіх умовах усё больш абвастралася на працягу другой паловы XVIII ст. супярэчнасць паміж патрэбамі ў прадукцыі сельскай гаспадаркі, якія узраслі, і замаруджаным развіццём яе вытворчасці. Так наспяваў крызіс усёй феадальнай эканомікі. Ён вымушаў да пошуку больш энфектыўных спосабаў апрацоўкі глебы. У некаторых маёнтках, напэўна, частка сялян выкарыстоўвала новы ў той час від узворвання — безадвальнае ўзворванне — «узмет», пры якім пласт дзярніны не пераварочваўся, а клаўся на рабро пад вутлом сорак пяць градусаў, потым баранаваўся. Гэты прыём выкарыстоўваўся, напрыклад, у 1752 г. уладальнікам маёнтка Рагачоў Віцебскага ваяводства для пад'ёму ляда. У сялянскім земляробстве сталі абавязковымі ўзворванне і баранаванне па некалькі разоў. Каб забяспечыць стараннае рыхленне глебы, селянін удасканальваў барану — завастраў яе зубцы. Для пасеву ён адбіраў з сабранага ўраджаю лепшае зерне і захоўваў яго асабліва старанна.
Ha палях паўсямесна вырошчваліся жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, гарох, бабы, а з тэхнічных культур — лён і каноплі.
Як складваліся на сялянскай пашы суадносіны розных культур у севазвароце, крыніцы не паведамляюць. Несумненна, яны залежалі і ад глебава-кліматычных умоў, колькасці сям'і, рабочай жывёлы, аброчнай павіннасці, вызначанай землеўладальнікам. Уплыў аказваў і рыначны попыт гарадоў, дзейнасць купцоў — скупшчыкаў зерня і інш.
Стан сялянскага земляробства рэльефна адлюстроўвалі даныя аб забяс-печанасці сям'і земляроба зернем. Многія крыніцы ўказваюць на недахоп розных прадуктаў земляробства. Гэта прымушала сялян, як сведчаць інвен-тары, пазычаць зерне ў землеўладальнікаў. Толькі ў маёнтку Вілейка, напрыклад, па інвентару 1797 г., 37 сялянскіх сем'яў з 1794 г. павінны былі ўладальніку розную колькасць жыта, пшаніцы, ячменю, бабоў, аўса, гароху, а таксама ільну, канапель, хмелю. Асабліва частыя ўпамінанні аб пазыцы жыта і аўса.
Адчувала сялянства і недахоп кармоў для жывёлы. Сенакосныя ўгоддзі хаця і ўваходзілі ў землекарыстанне кожнай сялянскай сям'і, але ўчасткі былі невялікімі, і атрыманае на іх сена не забяспечвала жывёлу кормам на ўвесь стойлавы перыяд. Вядомым пацвярджэннем гэтаму можа служыць указанне ў інструкцыях упраўляючым выдаваць салому «просячым яе падданым», беручы за гэта куры і яйкі.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.