Стан і магчымасці сялянскай гаспадаркі залежалі і ад колькасці праца-здольных членаў сям'і, памеру зямельнага надзелу і колькасці рабочай жывёлы. Да цяперашняга часу няма колькі-небудзь абгрунтаваных падлікаў аб сяаянскім надзеле ў канцы XVI — першай палове XVII ст.
Аднавалочная гаспадарка была даволі рэдкім выключэннем і складала ў агульнай масе надзелаў толькі каля 12%. Вядучае месца заняў надзел паўвалочны: на яго долю прыпадала больш за 42% усіх надзелаў. Такім чынам, з 1/3, 1/4 валокі і яшчэ меншай долі валокі было 15008 надзелаў, ці 41,2% іх агульнай колькасці. Такая высокая ўдзельная вага малазямельных гаспадарак тлумачыцца абмежаванай колькасцю праца-здольных у сям'і, абцяжаранасцю феадальнымі павіннасцямі, асабліва паншчынай.
У дапаўненне да асноўнага надзелу сяляне, як правіла, карысталіся пазанадзельнай зямлёй, за якуто не неслі паншчыны, а толькі плацілі чынш ці бралі за долю ўраджаю. У іх лік уваходзілі галоўным чынам пусткі. Так, інвентар 1592 г. маёнтка Гаўя Наваградскага павета ўтрымлівае запіс, які абавязваў сялян плаціць па 6 грошаў за пасеў на пустьіх валоках, якія ўтварыліся пасля валочнай памеры 1590 г. У кнізе гродскага суда Мсціслаўскага павета за 1618 г. зафіксаваны клірам царквы св. Троіцы б валок «разробкаў падданых нашых». Пустыя валокі мелі 53 вёскі Магілёўскай эканоміі. Іх, як сказана ў інвентары рэвізорскай памеры, сяляне «з долі разбіраюць». Звыш надзелу адміністрацыя эканоміі адводзіла цэлыя ўчасткі лесу, якія сяляне распрацоўвалі пад пашу. Інвентары маёнтка Крывічы Ашмянскага павета 1606 і 1635 гг. называюць «разробкі» ў кож-ным сяле па некалькі дзесяткаў моргаў. Сяляне тут «бралі з долі» ўраджаю незанятыя, не прынятыя пасля памеры валокі142. На гэтай жаумове сяляне сяла Загорскага Браслаўскага павета ў 1627 г. апрацоўвалі звыш сваіх надзелаў кожны па некалькі моргаў у засценках, а сяляне сяла Арлы маёнтка Давыд-Гарадок, як адзначалася ў інвентары 1653 г., даўно «шмат прыробкаў зрабілі» звыш раздадзеных валок, «але з іх нічога не жадаюць плаціць». За ўплату чыншу сяляне апрацоўвалі для сябе пустыя валокі ў Слонімскім павеце. На тых жа ўмовах асвоілі незанятыя валокі сяляне маёнтка Каракульскага Гародзенскага павета ў 1622 г., маёнтка Ялаўка таго ж павета ў 1623 г. і шэрагу іншых маёнткаў.
Дапаўнялі надзел прыёмныя землі, што складаліся з участкаў, за якія селянін плаціў аблегчаны чынш або долю ўраджаю. Інвентар маёнтка Відзы 1628 г. Браслаўскага павета пералічвае прыёмныя долі валок у многіх сем'ях; з долі ўраджаю ў гэтым жа маёнтку сяляне засявалі пусткі. У в. Замкавічы Віцебскага ваяводства за прыёмныя валокі ў 1643 г. бралася плата па інвентары, «а з валокі прыёмнай па 5 коп»; у сяле Ваўчкі Слонімскага павета звыш надзелу апрацоўвалі ў 1616 г. пусткі за асобна ўзяты чынш іаброк. Уладальнік маёнтка Койданава ў 1629 г. раздаваў пустыя валокі «ў наём». Прыёмныя валокі называюць інвентары маёнткаў Сухлічы, Гаўя Наваградскага павета і шэраг іншых.
Стан сялянскай гаспадаркі ў многім залежаў ад забяспечанасці рабочай і прадукцыйнай жывёлай. Па даных аб 11202 сялянскіх гаспадарках, якія ўтрымліваюцца ў інвентарах 80—90-х гадоў XVI ст. і ў розныя гады першай паловы XVII ст., без рабочай жывёлы ці з наяўнасцю 0,5 запрэжкі (аднаго вала) было 2346 гаспадарак (20,9%), адну і паўтары запрэжкі мелі 3385 гаспадарак (30,2%), дзве запрэжкі — 3066 гаспадарак (27,2%), тры і больш запрэжак налічвалі 2405 гаспадарак (21,7%). 3 прыведзеных даных вынікае, што рабочай жывёлай было забяспечана больш за палову ўсіх сялянскіх гаспадарак.
Аднак існавалі і такія сялянскія гаспадаркі, якія маглі не толькі вырабляць выключна для сябе, але і на рынак. Гэта пацвярджаюць даныя аб 897 сялянскіх гаспадарках у пяці уладаннях Полацкага ваяводства, якія належалі ў 1623 г. Полацкай калегіі езуітаў. Пераважная большасць надзелаў усіх пяці ўладанняў складалі цэлую і палову валокі. Рабочай жывёлай тут былі толькі коні. Па два і больш кані было ў 698 гаспадарках (78,1%). Колькасць коней ў многіх гаспадарках значна пераўзыходзіла неабходную непасрэдна для сельскагаспадарчых работ. Так, па тры кані было ў 174 гаспадарках, па чатыры — у 126, па пяць — у 47, па шэсць — у 36 гаспадарках. Былі і аднасямейныя гаспадаркі, якія мелі па сем коней (14 гаспадарак), па восем (дзве гаспадаркі), па дзевяць коней (тры гаспадаркі) і 10 коней (адна гаспадарка). Відавочна, што там, дзе колькасць рабочай жывёлы перавышала ўласныя патрэбы, вытворчасць на рынак з'яўлялася вызначальнай рысай гаспадаркі.
Пры ўсім адрозненні глебы, памеру надзелу, колькасці рабочай жывёлы ў сялянскай гаспадарцы пасевы зерневых культур вызначаліся поўнай аднастайнасцю наўсёй тэрыторыі Беларусі.
Крыніцы пералічваюць у сялянскіх пасевах жыта, авёс, ячмень, пшаніцу, гарох, грэчку, з тэхнічных культур — лён і каноплі.
Даныя аб пасевах не даюць падстаў для вываду аб параённай спецыялізацыі. Адсутнасць у паўночных раёнах пасадак хмелю і іх прыкметная роля ў пасевах на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе Беларусі прадыктавана толькі глебава-кліматычнымі ўмовамі.
Трывала захоўвалася трохполле з прымусовым севазваротам. Напрыклад, пры правядзенні валочнай памеры ў вялікім уладанні Койданава ў 1588 г. устава воласці прадпісвала: «Палданыя ў адным полі павінны сеяць жыта, удругім — ярыны, а трэцяе поле павінны пакінуць на парэніну; у гэтым полі могуць наладжваць сабе выган. А хто пасее не ў тым полі, дзе іншыя сеялі, і з-за гэтага панясе ўбытак ад жывёлы суседзяў, апошнія не абавязаны вяртаць такому гэты ўбытак». Аднак захоўвалі сваё значэнне лясная падсека і пералог, асабліва там, дзе асвойваліся новыя землі. У такіх умовах сялянская гаспадарка не магла дасягнуць колькі-небудзь высокіх ураджаяў. У звестках, што захаваліся, пераважае ўраджай сам-2,5, сам-3.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.