Акрамя ворыўнага поля кожная гаспадарка мела, як і раней, агароды і сады. Жыццёва важнай для сялянскай гаспадаркі была прадукцыйная жывёла - каровы, авечкі, свінні, а ў шэрагу гаспадарак і козы. Рэдкі двор не меў птушку - курэй і гусей. Крыніцы не захавалі масавых звестак, якія дазволілі б скласці дакладнае ўяўленне аб колькасці кароў, авечак, свіней, коз у сялянскай гаспадарцы. Даныя аб 42 сялянскіх дварах у маёнтку Свержань (Наваградскі павет), аб 236 гаспадарках двух уладанняў у Менскім ваяводстве, 907 гаспадарках у пяці ўладаннях у Полацкім ваявод-стве, 49 гаспадарках у Берасцейскім павеце паказалі, што ў сярэднім на двор прыпадала адна-дзве каровы, чатыры-пяць авечак, тры-пяць свіней .
У пяці ўладаннях Полацкай езуіцкай калегіі, якія ўпаміналіся, прыкметную групу складалі сялянскія гаспадаркі, што мелі пагалоўе, якое намнога перавышала патрэбы ў малочных прадуктах сялянскай сям'і. Па пяць і больш кароў мела 178 (19,6%) гаспадарак, па пяць і больш авечак — 196 (27,4%), па пяць і больш свіней — 145 (38,0%) гаспадарак. Несумненна, што ўтрыманне такога статку служыла крыніцай грашовага даходу.
У вывучаемы перыяд сялянская гаспадарка не вычэрпвалася земляробствам, жывёлагадоўляй, птушкаводствам. Побач з селянінам-земляробам паўстае селянін-рамеснік. Упамінанні аб іх дастаткова частыя ў крыніцах канца XVI — першай паловы XVII ст. Напрыклад, у сёлах маёнтка Грэск Наваградскага павета на працягу 29 гадоў — з 1599 да 1628 г. — плацілі падатах 10 сельскіх рамеснікаў. У сёлах маёнткаў Рудава, Гатава, Засулле, Калодзішчы, Койданава, Рудзіца, Смалявічы, Прылукі Менскага павета інвентары пералічваюць рамеснікаў 16 прафесій, у тым ліку восем ткачоў, сем кавалёў, па чатыры півавары і гантары, па тры цесляры, дойліды і краўцы, па два саладоўнікі, жарнаўшчыкі, бондары, па аднаму токару, смаляpy, стрыхару, шапавалу, футроўшчыку і муляру.
На ўсходзе Беларусі гэтак жа акрэслена заявіла аб сабе сельскае рамяство. У 16 сёлах Магілёўскай эканоміі інвентар 1610 г. налічваў 170 рамеснікаў, Усяго, па даных інвентароў 52 уладанняў за розныя гады канца XVI — першай паловы XVII ст., у сёлах налічвалася 289 рамеснікаў 27 врафесій. Вёскі Наўра і Пузырэвічы, па сведчанню інвентару маёнтка Крывічы Ашмянскага павета 1606 г., займаліся плытагонствам, а ў 1634 г. гэтым промыслам займалася ўсё сяло Цярэшкі таго ж маёнтка. 3 70 сем'яў сяла Морына маёнтка Усялюбы Наваградскага павета 38 сем'яў займаліся ганчарным рамяством. Інвентар 1619 г. маёнтка Лаздуны Ашмянскага павета паведамляе, што ва ўсіх шасці вёсках воласці «хлопы звыклі піва на продаж варыць». Ва ўсіх гэтых выпадках рамяство адыгрывала ролю дадатковых заняткаў у сялянскай гаспадарцы. Традыцыйным заняткам у сялянскай гаспадарцы заставалася таксама бортніцтва.
Самыя розныя абставіны садзейнічалі развіццю сельскага рамяства. Сярод іх скарачэнне сялянскага надзелу, што прымушала шукаць дадатковую крыніцу забеспячэння сям'і. Стымулявалі цікавасць сялян да рамесніцкай дзейнасці і развіццё рыначных сувязей, патрэба ў працы рамесніка для панскай гаспадаркі, магчымасць пераходу ў разрад чыншавых сялян.
Важным фактарам, які ўтрымліваў рамяство ў межах вёсак і феадальных уладанняў, была тая роля, якую адыгрывала феадальна-прыгонніцкая сістэма ў працэсе грамадскага падзелу працы. Рост прыгонніцкай залежнасці затрымліваў развіццё гарадоў як цэнтраў рамяства, утвараў сур'ёзныя перашкоды для канцэнтрацыі рамеснага насельніцтва ў гарадах.
Другая палова XVIII ст. унесла ажыўленне ў сельскае жыццё Беларусі на старой аснове развіцця сялянскай гаспадаркі. Важным сведчаннем таму быў значны рост насельніцтва з 1,5 млн у 1717 г. да 3,6 млн у 1790 г. Добра ўплываў на сельскагаспадарчую вытворчасць устойлівы попыт гарадоў на прадукты харчавання. Узнікненне мануфактур, ажыўленне дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў у маёнтках, рамяства ў гарадах вялі да пашырэння попыту на сыравіну, якая выраблялася ў вёсках.
Заахвочвальнае значэнне для земляробчых заняткаў сялян меў узаконены ў шэрагу каралеўскіх і магнацкіх уладанняў прынцып «свабоды гандлю» сялян. Гэта права яны абавязаны былі аплочваць грашовымі ўзносамі. Паказчыкам росту сялянскай гаспадаркі з'яўляўся сялянскі гандаль, які на працягу другой паловы XVIII ст. насіў яўныя прыкметы ажыўлення. Аб новай сітуацыі ў беларускай феадальнай вёсцы, якая склалася ў другой палове XVIII ст., сведчылі пашырэнне земляробчых заняткаў сялян за кошт павелічэння колькасці сялянскіх гаспадарак, рост агульнай колькасці рабочай жывёлы і сярэдняй колькасці запрэжак на адну гаспадарку, паглыбленне маёмаснай дыферэнцыяцыі сялян.
Трэба мець на ўвазе, што ажыўленне гаспадаркі сялян адбывалася далёка не аднолькава. Вялікае адрозненне глебы ў розных раёнах Беларусі, памераў сялянскага надзелу ва ўладаннях феадалаў буйных, сярэдніх і дробнапамеснай шляхты, стракатасць структуры феадальнай рэнты на захадзе, усходзе і ў цэнтры Беларусі, нарэшце ўплыў традыцый — усё гэта давала ў жыцці новыя з'явы ў спалучэнні са старажытнасцю. У асобных маёнтках сярод часткі феадалаў, звязаных з замежнымі рынкамі збыту, у XVIII ст. атрымалі прызнанне мерапрыемствы па паляпшэнню агракультуры, былі удасканаленыя ворныя, іншыя прылады земляробства.
Уважаемый посетитель!
Чтобы распечатать файл, скачайте его (в формате Word).
Ссылка на скачивание - внизу страницы.