Беларуская мова: Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Граматыка, страница 18

пакiнуць след у памяцi ― у прошлым часе ніякага роду

трымаць кiрунак ― у цяперашнім часе I асобе множнага. ліку

не спускаць вачэй ― у загадным ладзе I асобе множнага ліку

пусцiць з дымам ― у будучым часе III асобе адзіночнага ліку.

46.  Прачытайце сказы на рускай мове i iх пераклад на беларускую. Адзначце, якiмi сродкамi перадаецца значэнне рускiх дзеепрыметнiкаў.

Стон густых голосов, изредка перебиваемый задыхающейся, крикливой речью, стоял в воздухе, и стон этот долетал, как звук шумящего моря, до окошек барыни, которая испытывала при этом нервическое беспокойство, возбуждаемое сильной грозою. (Л.Н. Толстой) ― Стогн густых галасоў, што зрэдку перабiваўся задыханаю, крыклiваю гаворкай, стаяў у паветры, i стогн гэты далятаў, як гук шумнага мора, да вокнаў панi, якая адчувала пры гэтым нервiчны неспакой, падобны да пачуцця, што ўзбуджаецца моцнай навальнiцай.

 Батальон был уже сажен двести впереди нас и казался какою-то чёрной сплошной колеблющейся массой. (Л.Н. Толстой) ― Батальён быў ужо сажняў на дзвесце наперадзе нас i здаваўся нейкай чорнай суцэльнай хiсткай масай.

Со всех сторон, кажется, слышите различные звуки пуль ― жужжащие, как пчела, свистящие, быстрые или визжащие, как струна… (Л.Н. Толстой) ― З усiх бакоў, здаецца, чуеце разнастайныя гукi куль, ― якiя гудуць, як пчала, свiшчуць, хуткiя цi вiсклiвыя, як струна.

47.   h Перакладзiце на беларускую мову.

Позвоночная артерия редко отходит от подключичной артерии двумя стволами, соединяющимися затем в один.

Почка ― парный экскреторный орган, образующий и выводящий мочу.

Пройдя через левое предсердно-желудочковое отверстие, имеющее левый предсердно-желудочковый клапан, кровь попадает в левый желудочек, а из него ― в самую большую артерию ― аорту.

Гормоны обеспечивают регулирующее воздействие на процесс роста и развития клеток, тканей, органов и целого организма.

Корковое вещество почки, формирующее её поверхностный слой, не гомогенно, а состоит из чередующихся более светлых и тёмных участков.

Из органов выходят вены, которые, сливаясь друг с другом, в конечном счёте образуют самые крупные сосуды тела человека ― верхнюю и нижнюю полые вены, впадающие в правое предсердие.

48.   Дапоўніце сказы дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі

1. Падарожнікі азіраліся навокал, ... 2. ..., аўтамабілі накіроўваліся ў бок горада. 3. Спакойна плёскаліся шэрыя хвалі Нёмана, ... 4. Косыя праменні сонца пранікалі ў лес, ... 5. Позна раніцай рассеяўся туман, ...

49.  h Устаўце прапушчаныя дзеясловы iiх формы. Дзеясловы якога часу пераважна ўжываюцца ў тэксце?

Загартоўванне вадой

У працэсе загартоўвання ----------- нервовая сiстэма, ------------- вынослiвасць да фiзiчных i разумовых нагрузак. Пры загартоўваннi важнымi ---------- такiя фактары, як улiк стану здароўя, сiстэматычнасць i паступовасць.

Вада с тэмпературай 20-30º С ------- прахалоднай, нiжэй 20º С ― халоднай. Лепшы час для водных працэдур ― ранiшнi, калi скура раўнамерна ------- (гэта асаблiва важна для атрымання больш рэзкай рэакцыi сасудаў). Нельга ------- водныя працэдуры адразу пасля ежы.

Сярод водных працэдур ---------- аблiванне i душ.

Аблiванне --------- з вады тэмпературай каля 30º С, паступова --------- тэмпературу на 1º С кожныя 2-3 днi, --------- да 16º С i нiжэй. Пасля аблiвання -----энергiчнае расцiранне цела ручнiком.

Душ ― яшчэ больш эфектыўная водная працэдура. Тэмпература вады душа з пачатку загартоўвання ------- ---- каля 30-32º С, працягласць яго прыёму ― не больш за адну хвiлiну. У далейшым тэмпературу паступова --------- на 1º С кожныя 2-4 днi. Пры добрай ступенi загартованасцi можна ------- кантрасны душ, ------- 2-3 разы ваду 35-40º С з вадой 13-20º С на працягу трох хвiлiн.

Да якога стылю належыць гэты тэкст? Наколькі вялікую семантычную нагрузку нясуць у тэксце дзеясловы?

Падрыхтуйцеся да пераказу тэксту.

50.   Размяркуйце па часцiнах мовы.