Беларуская мова: Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Граматыка, страница 15

Øуласныя назвы з часткай паў- (паў-Мінска). З агульнымі назоўнікамі паў- пішацца разам (паўяблыка, паўрубля, паўлімона).

Правапiс складаных прыметнiкаў

Разам пiшуцца:

Øпрыметнiкi, утвораныя са словазлучэння назоўнiка з iншымi часцiнамi мовы (правабярэжны, iншамоўны);

Øпрыметнiкi, утвораныя са спалучэння прыслоўя i прыметнiка, прыслоўя i дзеепрыметнiка (вечназялёны, маланаселены).

Праз злучок пiшуцца:

Øпрыметнiкi, утвораныя з 2-х i 3-х прыметнiкаў, звязаных памiж сабой як раўнапраўныя (памiж iмi можна паставiць i): беларуска-рускi, лячэбна-прафiлактычны;

Øпрыметнiкi, якiя абазначаюць якасць з дадатковым адценнем (кісла-салодкі);

Øпрыметнікі з першай часткай усходне-, заходне-, паўночна-, паўднёва- (Усходне-Еўрапейская раўніна, Паўночна-Курыльскія астравы, паўночна-заходні вецер).

Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.

 Прыдумайце з імі невялікія сказы

Артадаксальны

(ад грэч. orthodoksos ‘прававерны’) ― які няўхільна прытрымліваецца прынцыпаў якога-небудзь вучэння, светапогляду; паслядоўны (напр., артадаксальны погляд)

Крэатыўны

(ад лац. creatio ‘тварэнне’) ― творчы, стваральны

Ментальны

(лац. mentalis ‘разумовы, духоўны’) ― які датычыць спосабу мыслення, духоўнасці

Патэтычны

(гр. pathetikos) ― поўны пафасу, страсны

(напр., патэтычная прамова)

Прэвентыўны

(франц. preventif, ад лац. praeventivus) ― папераджальны, засцерагальны (напр., прэвентыўныя меры)

Сакральны

(ад лац. sacer ‘святы’) ― які мае адносіны да рэлігійнага культу

Сакраментальны

(ад лац. sacramentum ‘клятва, прысяга’) ― традыцыйны, які стаў звычаёвым (напр., сакраментальная фраза)

Экспансіўны

(франц. expansif, ад лац. expansio‘расшырэнне, распаўсюджанне’) ― нястрыманы, які бурна выражае свае пачуцці

Эпісталярны

(ад грэч. epistole ‘пісьмо’) ― які датычыць літаратурных твораў, напісаных у форме пісем (напр., эпісталярны раман)

Лічэбнік

Разрады лiчэбнiкаў:

Øпаводле значэння выдзяляюць колькасныя (тры, чатыры) i парадкавыя (трэцi, чацвёрты) лічэбнікі

Øпаводле структуры ― простыя (чатыры), складаныя (семдзесят), састаўныя (трыста сорак).

Пры лiчэбнiках два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры і састаўных лічэбніках, якія заканчваюцца словамі  два, дзве, тры, чатыры, назоўнiкi i прыметнiкi ставяцца ў назоўным склоне множнага ліку (два высокiя дубы, трыццаць чатыры сінія сшыткі). Пры колькасных лiчэбнiках ад пяцii далей назоўнiкi i прыметнiкi ставяцца ў родным склоне множнага ліку (пяць агульных сшыткаў).

Пры скланеннi лiчэбнiкаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткi:

Н.        восемдзесят                  дзвесце                 дзевяцьсот

Р.         васьмідзесяці                 двухсот                дзевяцісот

Д.        васьмідзесяці                 двумстам             дзевяцістам

В.         восемдзесят                  дзвесце                 дзевяцьсот

Т.         васьмюдзесяццю            двумастамі          дзевяццюстамі

М.        аб васьмідзесяці            пры двухстах       на дзевяцістах              

Не скланяюцца лiчэбнiкi дзевяноста, паўтара (паўтары). Пры лiчэбнiках паўтара (паўтары) ва ўсiх склонах, акрамя назоўнага i вінавальнага, назоўнiкi ставяцца ў множным лiку адпаведнага склону:

Н. паўтары тоны                               паўтара кілаграма

Р. паўтары тон                        паўтара кілаграмаў

Д. паўтары тонам                             паўтара кілаграмам

В. паўтары тоны                     паўтара кілаграма

Т. паўтары тонамі                   паўтара кілаграмамі

М. аб паўтары тонах               аб паўтара кілаграмах

 Лічэбнікі сто і сорак пры скланенні маюць дзве формы ― сто, сорак (у назоўным і вінавальным склонах) і ста, сарака (у астатніх склонах).

У састаўных колькасных лічэбніках скланяюцца ўсе словы:

Н. трыста пяцьдзесят чатыры